- •Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту
- •Б Беларуская мова (прафесійная лексіка): Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту. У 4 ч. Ч. I. Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё,функцыянальныя стылі.
- •I. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. Сутнасць мовы
- •1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.
- •2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.
- •3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.
- •10. Адкажыце на пытанні:
- •11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “я – Homo loquens, і гэта значыць…”
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •Пытанні і заданні
- •1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову.
- •7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову.
- •8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі:
- •4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа
- •Пракаменціруйце прычыны ўзнікнення наступных беларускіх тапонімаў:
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку.
- •7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў.
- •5. Як грамадства ўплывае на мову
- •Пытанні і заданні
- •Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову, запішыце.
- •Падкрэсленыя словы замяніце сінанімічнымі.
- •Які ўплыў грамадства – стыхійны ці свядомы – адлюстраваны ў наступных сказах?
- •Дзяржаўная мова
- •Перакладзіце на беларускую мову і пракаменціруйце.
- •6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі
- •IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).
- •Заданні Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.
- •Што такое трасянка?
- • Іі. З гісторыі пісьма
- •Перадгісторыя пісьма
- •2. Асноўныя этапы развіцця пісьма
- •2.1. Піктаграфічнае пісьмо
- •2.2. Ідэаграфічнае пісьмо
- •2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо
- •2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо
- •3. Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі
- •2. Тэст па тэме
- •5 . Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў?
- •7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку.
- •8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі:
- •9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул а. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне. Аксамітны правапіс
- •Ііі. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •Што такое моўная сям’я?
- •Што дае вучоным падставы сцвярджаць, што існавала агульнаіндаеўрапейскае моўна-этнічнае адзінства?
- •3. Праславянскі перыяд
- •1. Што такое праславянская мова? Як доўга яна існавала? Якія факты сведчаць на карысць яе існавання?
- •4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, дапоўніце наступныя сказы, запішыце іх.
- •4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
- •5. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага
- •18. Раскажыце пра ўклад у развіццё старабеларускай мовы і кнігадрукавання с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •19. Які ўзровень развіцця старабеларускай мовы і літаратуры прадэманстравалі помнікі палемічнай і гамілетычнай (прапаведніцкай) літаратуры?
- •20. Дакажыце, што хvі ст. Справядліва называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры.
- •6. Новая беларуская літаратурная мова
- •Напішыце кароткі канспект тэксту, выкарыстоўваючы наступныя пытанні як план.
- •3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй.
- •4. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). Кантрольныя пытанні і заданні па тэме
- •1. Выберыце правільныя варыянты адказу.
- •2. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць?
- •4. Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст.
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Клімент смаляціч, Клім Смаляціч (? — пасля 1164 г.)
- •Кірыла тураўскі (каля 1130-каля 1182)
- •Ефрасіння полацкая [свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?) – 23 або 25.5.1173]
- •Скарына (Скарыніч) францыск [Францішак; 1490(?)- 1551(?)]
- •Сымон будны (каля 1530—13.1.1593)
- •Статуты вялікага княства літоўскага
- •Лаўрэнцій зізаній [Тустаноўскі; ? – 1634(?)]
- •Мялецій сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімавіч; каля 1578—27.12.1633)
- •Метрыка Вялікага княства Літоўскага
- •Сімяон полацкі
- •Філаматы і філарэты
- •Чачот ян антоні тадэвушавіч
- •Насовіч іван іванавіч
- •Карскі яўхім фёдаравіч
- •«Наша ніва»
- •Сцяпан некрашэвіч
- •Вацлаў ластоўскі
- •Язэп лёсік
- •Браніслаў тарашкевіч
- •Гістарычны каментарый
- •I ўстойлівы поступ цывілізацыі
- •1. Стан дыялектнай сістэмы беларускай мовы і сацыяльныя шанцы на яе функцыянаванне
- •2. Моватворчае асяроддзе і прагнозы развіцця
- •3. Нацыянальная гарадская беларуская інтэлігенцыя: супольна ці па абодва бакі?
- •V. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы.
- •1. Агульныя звесткі
- •2. Заданні
- •Магнетызм
- •Электрамагнітная індукцыя
- •Электрычныя адзінкі меры
- •Трансфарматары
- •Незалежнасць – гэта...
- •Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі
- •Бабуля!
- •Тлумачальная
- •Часткі цела
- •Знешні выгляд
- •Адзенне. Абутак
- •V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў
- •Тэкст 1 Выканкам Першамайскага
- •Гарантыйны ліст
- •2. Дазвол Першамайскага раус г. Мінска.
- •Выпіска з пратакола № 3
- •Рэспубліка беларусь Міністэрства адукацыі
- •Даведка
- •Даручэнне
- •1. Справавыя лісты: моўнае афармленне
- •2. Прыватныя дзелавыя паперы Рэзюмэ
- •Кваліфікацыя
- •Вопыт работы
- •Адукацыя
Вацлаў ластоўскі
Беларускі гісторык, мовазнавец, пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, выдавец, грамадска-палітычны дзеяч Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі нарадзіўся 1 лістапада 1883 г. ў засценку Калеснікі Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і дробных арандатараў-земляробаў. Скончыў Пагосцкую пачатковую школу, вучыўся ў Дзісенскім павятовым вучылішчы, слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. 3 1902 г. займаўся палітычнай і грамадска-культурнай дзейнасцю. У 1909 – 14 гг. сакратар газеты «Наша ніва», у 1916 – 17 гг. рэдактар газеты «Гоман», з 1918 г. сакратар Беларускага навуковага таварыства. 3 14.12.1919 г. Старшыня Рады Народных Міністраў ВНР. У 1920 г. эмігрыраваў з урадам ВНР у Коўна, у 1923 г. адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. 3 1923 да 1927 года выдаваў літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч». Па запрашэнні Інбелкульта прыняў удзел у працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Тады ж атрымаў ад кіраўнікоў БССР прапанову пераехаць у Мінск. 3 1927 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, неадменны сакратар Інбелкульта. 26.12.1928 г. В. Ластоўскі быў зацверджаны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук. Удзельнічаў у працы Правапіснай камісіі Інстытута мовазнаўства. Увесну 1930 г. па сфабрыкаваным абвінавачанні арыштаваны, 6.12.1930 г. пазбаўлены звання акадэміка, а ў 1931 г. высланы ў г. Саратаў. Працаваў ва універсітэцкай бібліятэцы загадчыкам аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў. У 1937 г. зноў арыштаваны і 23.1.1938 г. засуджаны на смерць Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Часткова рэабілітаваны ў 1958 г., цалкам – у 1988 г., 17.5.1990 г. адноўлены ў званні акадэміка.
Сталенне В. Ластоўскага як даследчыка мовы прыпала на часы ўздыму беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку 20 ст. Ен быў адным з ідэолагаў нацыянальнага рамантызму – ідэйнай плыні беларускага адраджэння, якая выразна выявілася ў мастацкай і навуковай творчасці Я. Купалы, М. Багдановіча, 3. Бядулі, У. Жылкі. В. Ластоўскі пачаў друкавацца з 1909 г. у «Нашай ніве», дзе змяшчаў мастацкія творы і навукова-папулярныя артыкулы па этнаграфіі, гісторыі, фалькларыстыцы. Першая навуковая манаграфія даследчыка – «Кароткая гісторыя Беларусі» (Вільня, 1910) – мае раздзелы, прысвечаныя гісторыі пісьменства. У артыкулах закранаў праблемы паходжання беларускай мовы, яе самабытнасці, гістарычнага абшару. Дзеля забеспячэння беларускіх школ неабходнай літаратурай В. Ластоўскі ўклаў некалькі чытанак і падручнікаў. Чытанкі маюць апарат спасылак – тлумачэнняў лексікі. Намаганнямі В. Ластоўскага ў Коўне выйшлі перакладзеныя з рускай мовы падручнікі па астраноміі, біялогіі, анатоміі, батаніцы, сусветнай гісторыі, рыхтаваліся арыгінальныя рукапісы дапаможнікаў па трыганаметрыі, геаметрыі, хіміі, мінералогіі. Іх рэдагаванне вымагала распрацоўкі тэрміналогіі з розных галін ведаў, і В. Ластоўскі заняўся ўкладаннем тэрміналагічных спісаў. Асаблівасці тэрміналогіі – перавага ўласнабеларусіх тэрмінаў над інтэрнацыяналізмамі ды іншымі запазычаннямі, пазбяганне супадзенняў з рускімі і польскімі адпаведнікамі, выкарыстанне сінанімікі.
Даследуючы этнагенез беларусаў на матэрыяле мовы, анамастыкі, духоўнай і матэрыяльнай культуры, вучоны прыйшоў да высновы пра неабходнасць укаранення першаснай саманазвы беларусаў крывічы. Ужыванне імёнаў Беларусь, Белая Русь у дачыненні да нашай зямлі лічыў пазнейшымі, прынесенымі звонку. Тэрміны ж Літва, ліцвіны абазначалі, на думку Ластоўскага, дзяржаўна-палітычную прыналежнасць.
Грунтоўна займаўся В. Ластоўскі моўна-стылістычным аналізам фальклорнага тэксту, супастаўляльна-тыпалагічным вывучэннем культуры і мовы, даследаваў індаеўрапейскія асновы беларусістыкі.
Плёнам шматгадовай працы ў галіне беларускай лексікалогіі, тэрміналогіі, анамастыкі стаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (Коўна, 1924; факсімільнае перавыд., Мінск, 1991; каля 17 тыс. слоўнікавых артыкулаў). Беларускую частку слоўніка склалі матэрыялы, якія Ластоўскі пачаў збіраць яшчэ ў 1902 г., запісваючы «цікавыя» словы, пачутыя ў народзе або знойдзеныя ў кнігах. Слоўнік спалучае рысы перакладнога, тлумачальнага, сінанімічнага, часткова этымалагічнага і энцыклапедычнага слоўнікаў. Значэнне слова ілюструецца прыкладамі з дыялектаў або фальклору. Найважнейшая асаблівасць слоўніка – вялікая колькасць наватвораў, якія Ластоўскі ўводзіў тады, калі пошукі ўласнабеларускай лексікі ў дыялектах і помніках пісьменства не давалі выніку (напрыклад: гудзьбіт «музыкант», кудар «чародей», хваласьпеў «гимн»). Слоўнік Ластоўскага мае выразны індывідуальна-творчы характар і не прэтэндуе на нарматыўнасць.
(Паводле В. Вячоркі, С. Шупа)