I чысцiню, I ахалоду,
Якая вее ад галля,
Прымаю, як узнагароду,
Я ад цябе, мая зямля.
Сягоння у вёсцы заначую,
У роднай хаце буду спаць,
Заплюшчу вочы i адчую –
Зямелька будзе калыхаць.
Вiктар Худавец
Дуб
Стаiш чатыры сотнi год,
У лес з дарогi збочыу.
Ты перажыу шляхетны род,
Мо, гэтым заклапочан?
Вятры не песцiлi цябе,
Ламалi, гнулi голле.
А ты у няроунай барацьбе
Стыхiю сам адолеу.
У год засушлiвы цярпiш,
А у дажджлiвы плачаш.
Чатыры сотнi год стаiш,
Вякi людскiя значыш.
Аб чым ты думаеш, стары,
I молiшся каму ты?
Стаiш, як волат, у бары,
Да той зямлi прыкуты.
Альдонiя Научанкова
Мой родны куточак
Мой родны куточак – не закуточак
Тут кветкi пышней i азёры святлей.
Край любы мой Клецкi, часткова палескi –
Цудоуна прыгожы, няма даражэй.
Як шмат прыгажосцi у раёне у нашым!
Ад саду Зубкоускага светла у вачах;
Утульна i цiха пад дубам у Чашы;
Купацца прыемна у Галавачах.
Як толькi лянотны адбудзецца золак,
Паклiча у Заельню малiнавы пах,
I з вудамi хлопцы шыбуюць да Колак,
I шчэбет птушыны гудзе у Машуках.
Загорнаускiх клёнау шапочуць галiнкi;
I просяцца самi да верша у радкi
Дубы – у Навiнках, грыбы – з-пад Галынкi,
I iх вартавыя – ваукi, барсукi.
Не знiкла у раёне яшчэ паляванне:
У Заастравеччы вядуцца ласi,
У Колках – дзiкi; а як ветлiва глянеш –
Пашчасцiць i чорнага бусла знайсцi.
Бяжыць заклапочаны вожык рабенькi,
Цягае прыпасы як рупны прымак –
То знай: ужо Варонна клча у апенькi,
I у Чашы, у Карацку збярэш iх усмак.
А восенню мудрай у раёне паусюдна
Рабiн, алычы – хоць у бочкi бяры.
I людзi з мяхам кульгаюць няуклюдна –
Хто з Тучы з капустай, хто з бульбай з Цапры.
Няма буйных рэчак iбазы для грэблi.
Аднак коны спорт модным стау нездарма.
А чым вам не iмпарт – сiняуская мэбля?
А горад «партовы» - Сiняука сама?
А курткi «Roscor» ды з мясцовым пашывам?
А фена «Надзейка» прыгожы падман?
А морацкi хор I Пуляк з калектывам?
А мэтра Кашубы пявучы баян?
А хор ветэранау! А танцы у Клецку!
Ткачых з Палауковiч вясёлкавы цуд…
Адзiн галубкоу – варты многiх аркестрау.
Усiм ты багаты, о родны мой кут!
Бярозы i клёны напояць тут квасам,
Ад спёкi уратуе лясоу парасон.
А з Морачы мяса, cа Шчэпiч каубасы,
Дальбог жа, смачней за галанскi бекон.
Нi у чым i нiколi не мелi заганы
З Грыцэвiч бурак, з Янавiч малако.
А пыльныя кiвi, рабыя бананы
Мы, пэуна, змянiлi б на яблык з Зубкоу.
…А у Клецку каштаны – вясенняя мара;
Пячоркi у Курляндзе – сюрпрыз да стала;
Варонiнскi цуд – закаханая пара –
Сасна, што укруг дуба свой стан абвла.
Мой родны куточак – не закуточак!
Не пасынак сцiплы мiж родных сыноу.
Для любай Радзiмы у шлюбны вяночак
Уплецена кветка i Клецкiх палёу.
(Л. Мялешка )
Стихи наших поэтов наполнены радостью восприятия окружающего мира, пейзажей Клетчины, любовью к матери, друзьям, родной земле, ко всему живому. Они несут добро, надежду, веру и любовь к ближним и своей Родине.
(Материалы взяты из работы учащихся гр №264 ГУО «Клецкий СПЛ» Селивона А.В. и Тишаловича П.А «Наш дом- Земля» конкурс «Природные и исторические сокровища Минщины»