Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора по історіі кнігі.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
81.9 Кб
Скачать

35.Выдавецкая справа Беларусі ў гады вав.

Акупацыйны друк. З ліпеня 1941 г. у Мінску пачала дзейнасць Менская гарадская ўправа і падпарадкаваная ёй друкарня, а таксама было заснавана Краёвае выдавецтва "Менск". Аднак галоўнай іх задачай было забеспячэнне выпуску "Менскай Газэты", а не кніг, бо адзінай сферай зацікаўлення нямецкай адміністрацыйнай улады быў выпуск газет. Рэдактары і супрацоўнікі рэдакцый не пагаджаліся з усходнебеларускім "бальшавіцкім" правапісам, што ў сваю чаргу патрабавала неадкладна вырашыць праблему правапісу. З гэтай мэтай Краёвае выдавецтва "Менск" атрымала дазвол на выданне "Беларускага правапісу" Б. Тарашкевіча, якое і было ажыццёўлена ў канцы верасня 1941 г. Выданнем рэлігійнай літаратуры на беларускай мове займаўся ксёндз Станіслаў Глякоўскі. Вядомы тры яго выданні малітоўнікаў для беларусаў-католікаў не толькі лацінкай, але кірыліцай, што стала першай спробай уніфікацыі мовы беларускамоўных канфесійных выданняў. Выданні друкаваліся ў мінскай друкарні, якая падпарадкоўвалася старшыні горада Вацлаву Іваноўскаму. Спрабавала займацца выдавецкай дзейнасцю Беларуская народная самапомач - адзіная дазволеная акупацыйнымі ўладамі грамадская арганізацыя ў Беларусі. Падпольны і тылавы друк. У гады Вялікай Айчыннай выйны на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў падполлі і ў партызанскіх атрадах дзейнічалі перасоўныя друкарні, у якіх выдаваліся ў асноўным лістоўкі. Вядома 21 назва выдадзеных імі кніг, аўтарамі якіх у большасці былі партызаны: В. Кулікоў, Л. Абах, Я. Мрамараў, А. Міхайлаў, В. Скараходаў, Л. Лясная, Е. Аўсянік і іншыя. У пачатку 1943 г. выдадзены зборнік твораў партызанскіх аўтараў "Жалязняк". У друкарнях брыгад імя Панамарэнкі, імя Чапаева выходзіла асобнымі кнігамі паэма Я. Коласа "Адплата". У 1943 г. друкарня Слуцкай падпольнай газеты "Народны мсцівец" выдала кнігу вершаў А. Астрэйкі "Слуцкі пояс". У кастрычніку 1942 г. у Маскве была ўзноўлена праца Дзяржаўнага выдавецтва БССР (мела назву "Савецкая Беларусь"). У 1943 г. выдавецтвам было выпушчана 29 назваў кніг і брашур. З твораў мастацкай літаратуры былі выдадзены кнігі Я. Коласа "Суд у лесе", "Голас зямлі", М. Танка "Янук Сяліба", А. Куляшова "Сцяг брыгады" П. Панчанкі "Дарога вайны" і іншыя. У гэтым жа годзе выдавецтва прыступіла да выдання падручнікаў для школ Беларусі. Асобныя выданні АН БССР выходзілі ў Ташкенце. Усяго за ваенны перыяд ЦК КП (б) Б, абкамамі і райкамамі партыі было выдадзена 1 201 160 экз. лістовак і брашур.

36.Выдавецкая справа Беларусі пасля вайны.Новыя выдавецтва.

У пасляваенны час аднаўленне выдавецкай дзейнасці ішло ў складаных умовах. Была амаль знішчана паліграфічная база Беларусі. З 200 даваенных прадпрыемстваў часткова ўцалелі Дом друку (Мінск), некаторыя абласныя і гарадскія друкарні. З 1944 г. у Мінску аднавілі работу Дзяржаўнае выдавецтва БССР (з 1963 г. выдавецтва "Беларусь"), Выдавецтва АН БССР (1947, з 1963 г. "Навука і тэхніка"). У 1945-1948 гг. было прынята шэраг пастаноў ЦК партыі па рабоце кніжных выдавецтваў, у якіх выдавецкая справа разглядалася як дзейсны сродак, зброя камуністычнага выхавання народных мас і арганізацыі іх на хутчэйшае ўзнаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі краіны. З 1950 г. назіраецца павелічэнне выпуску навукова-тэхнічнай, эканамічнай, сельскагаспадарчай і мастацкай літаратуры, асабліва перакладаў з рускай мовы. У 1953 г. пры новаствораным Міністэрстве культуры БССР арганізаваны Галоўвыдат і Галоўкнігагандаль. У 1960-я гады працуюць такія выдавецтвы, як "Звязда" (1960, з 1992 г. "Беларускі Дом друку"), "Выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры (1961, з 1963 г. "Ураджай"), "Вышэйшая школа" (1961). У 1956 г. быў адкрыты Паліграфічны камбінат імя Я.Коласа - буйнейшае паліграфічнае прадпрыемства БССР. 21 верасня 1963 г. была прынята пастанова ЦК КПБ і СМ БССР "Аб упарадкаванні выдавецкай справы" ў рэспубліцы і павышэнні ролі выдавецтваў у гаспадарчым і культурным будаўніцтве. Пачынаецца рэарганізацыя сеткі рэспубліканскіх выдавецтваў і ўстанаўліваецца іх падпарадкаванне Дзяржкамітэту СМ БССР па друку, вызначаецца іх спецыялізацыя: "Беларусь" - універсальнае выдавецтва, арыентаванае на выданне таксама палітычнай літаратуры; "Навука і тэхніка" - навуковая і тэхнічная; "Народная асвета", "Вышэйшая школа", "Выдавецтва БДУ" - вучэбная літаратура; "Ураджай" - сельскагаспадарчая; "Полымя" - рэкламная прадукцыя; "Звязда" - газетнае і часопіснае выдавецтва. На канец 1963 г. у БССР існавала 8 дзяржаўных выдавецтваў.

37.Беларускамоўнае выданне БССР ў 1963-1990.З’яўляецца новы, інтэлектуальна развіты масавы чытач. У 1965 г. на душу насельніцтва прыходзілася каля 3 выдадзеных кніг. Аднак кніжны дэфіцыт усё ж застаецца. Ствараюцца новыя выдавецтвы – Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі АН Беларусі (1967, з 1980 г. выдавецтва), “Мастацкая літаратура” (1972), “Полымя” (1977), “Юнацтва” (1981). Актывізуецца выданне твораў беларускай літаратуры. Засноўваюцца серыі “Беларускі раман”, “Бібліятэка беларускай прозы”, “Бібліятэка беларускай драматургіі”, “Бібліятэка беларускай аповесці”. За час сваёй дзейнасці беларускае дзяржаўнае кнігавыданне дасягнула значных поспехаў, а па мастацкім афармленні, раскрыцці нацыянальна-культурнай спадчыны выйшла на вядучыя пазіцыі ў свеце. Звыш 500 кніг выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя” імя П. Броўкі. Гэта першая універсальная 12-томная “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” (1969–1975; Дзяржаўная прэмія БССР 1976), персанальныя энцыклапедыі, прысвечаныя Купалу і Скарыне, шэраг рэгіянальных галіновых і тэматычных энцыклапедычных выданняў, у іх ліку 5-томная “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі” (1984–1987), 5-томная “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” (1983–1986). Па рэкамендацыі ЮНЕСКА падрыхтаваны першы ў свеце 7-томны “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” (1984–1988; Дзяржаўная прэмія БССР 1990). Важнай падзеяй было ажыццяўленне выдавецкага праекта па зборы і факсімільным ўзнаўленні Бібліі Ф. Скарыны (3 тамы, 1990–1991). У выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 1989 г. пачаты выпуск беларускамоўнай 100-томнай серыі “Скарбы сусветнай літаратуры.Па дадзеным дзяржаўнай кніжнай статыстыкі сярод выпушчаных выданняў беларускай мастацкай літаратуры большасць складаюць кнігі Я.Коласа (216), Я.Купалы (130), А.Якімовіча (102), М.Лынькова (93), М.Танка (82). У сярэдзіне 1975-х гг. самвыдат займаецца капіраваннем ранейшых кніг па гісторыі і культуры Беларусі, з’яўляюцца палемічныя артыкулы, выкрывальніцкія вершы, гістарычныя даследаванні па-новаму асэнсоўваўшыя мінулае. У гэты самы час адбываецца папаўненне тэхнікі самвыдату ксераксам, аднак тыражы заставаліся вельмі малымі – 10–30 экз. У пачатку 1980-х гг. самвыдат займаецца капіраваннем беларускіх эмігранцкіх выданняў – мастацкая літаратура, гісторыка-культуралагічныя, рэлігійныя выданні. У 1985 г. у Лондане выйшла першае беларускае дэсідэнцкае выданне “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс” А. Бембеля.З 1988 г. выпуск непадцэнзурнай перыёдыкі актывізаваўся і на тэрыторыі Беларусі, пачатак якому паклалі «“Навіны Беларускага народнага фронту за перабудову” “Адрраджэнне”» і “Студэнцкая думка” (з восені 1988 г.). На пачатак 1990-х гг. нефармальных часопісаў і газет налічвалася звыш 50 назваў . Шэраг суб’ектаў самвыдава сталі пазней прыватнымі выдавецтвамі.

38.Манапалізацыя выдавецкай творчасці ў Заходняй Еўропе і ЗША ў 20-21ст.

У другой палове ХХ ст. працэс канцэнтрацыі выдавецкай вытворчасці прывёў да стварэння буйных выдавецтваў і прамысловых аб’яднанняў – канцэрнаў, мультымедыйных карпарацый. Буйнейшыя выдавецкія канцэрны набылі універсальны характар. Кніжны гандаль характарызаваўся развітым рынкам і высокім узроўнем расходаў на кнігі ў разліку на душу насельніцтва. У канцы ХХ ст. вядучымі кнігавыдавецкімі краінамі былі ФРГ, ЗША, Вялікабрытанія. На 1987 г. у Англіі было зарэгістравана 8 000 паліграфічных прадпрыемстваў, 23 500 выдавецтваў і выдавецкіх арганізацый, 350 з іх уваходзілі ў “Асацыяцыю выдаўцоў”. Цэнтр англійскага кнігавыдання – Лондан, у горадзе размешчана 86% усіх прадпрыемстваў кніжнай справы.У Англіі асноўная частка выдавецкіх прадпрыемстваў – прыватныя. Існуе толькі 1 дзяржаўнае выдавецкае прадпрыемства – “Каралеўскае таварыства друку” (заснавана ў 1786 г.). У Англіі дзейнічаюць і “сямейныя” выдавецтвы – “Макмілан і К°”, “Лонгмэн груп” і інш. Буйнейшае выдавецтва па выпуску кніг “кішэннага” фармату – “Пінгвін”. 55% яго выдавецкай прадукцыі ідзе на экспарт. У Англіі працуюць і невялікія спецыялізаваныя выдавецтвы, як “Путнэм”, якое займаецца выпускам мастацкай літаратуры і літаратуры па мастацтве. У Англіі працуе больш за 30 прыватных кніжных клубаў. Германія. У сярэдзіне 1990-х гг. у аб’яднанай Германіі налічвалася больш за 19 тысяч выдавецкіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у нацыянальную асацыяцыю “Біржавы саюз нямецкіх кнігагандляроў” (заснавана у 1955 г.). Арганізацыя мае сваю ўласную спецыялізаваную бібліятэку па пытаннях выдавецкай справы і кніжнага гандлю.

У Германіі дзейнічаюць мультымедыйныя карпарацыі – “Асель Шпрынгер Фэрлаг Гмбх”, “Хольцбрынг”, якія аб’ядналі шэраг больш дробных выдавецкіх прадпрыемства. Сярод спецыялізаваных выдавецтваў – “Бракгаўз”, “Кезель Фэрлаг” (з 1593 г.), “Селіер Фэрлаг” (з 1702 г.), “Фішэр Фэрлаг”, “Юліус Шпрынгер Фэрлаг і К°” (з 1884 г.). Італія. Для Італіі характэрна таксама канцэнтрацыя і манапалізацыя кнігавыдавецкай справы, у якой прымаюць удзел нават буйнейшыя прамысловыя канцэрны, як, напрыклад аўтамабільны канцэрн “ФІАТ”. У 1869 г.у Італіі была заснавана “Асацыяцыя італьянскіх выдаўцоў і кнігагандляроў”. У 1946 г. дзейнасці асацыяцыі была ўзноўлена і атрымала назву “Італьянская асацыяцыя выдаўцоў”. Францыя. У сярэдзіне 1990-х гг. у Францыі каля 15 тысяч выдавецтваў, каля 3 тысяч паліграфічных прадпрыемстваў. Асноўны выдавецкі цэнтр – Парыж. 70% кніжнага рынка прыпадае на 2 канцэрны – “Ашэт” і “Груп дэ ла Сітэ”. Характэрнай асаблівасцб кніжнай справы Францыі з’яўляецца супрацоўніцтва з амерыканскім капіталам, асабліва па выпуску медыцынскай і навукова-тэхнічнай літаратуры. З 1847 г. у Францыі існуе “Таварыства выдаўцоў і кнігагандляроў”. Значнае месца займае экспарт французскамоўнай кнігі. У Францыі існуе дзяржаўная падтрымка кнігавыдання Міністэрствам культуры і Міністэрствам замежных спраў.

39.Кніга ў краінах Усходняй Еўропы 20-21 ст.Краіны Усходняй Еўропы ў галіне выдавецкай справы мелі свае асаблівасці: у канцы 1940-х гг. адбываецца нацыяналізацыя прыватных выдавецтваў, узнікаюць дзяржаўныя і грамадскія выдавецтвы, прымаюцца дзяржаўныя законы аб друку і ў кожнай краіне сацыялістычнага лагеру ствараюцца адзіныя дзяржаўныя кіруючыя цэнтры выдавецкай справай. Друк меў значны партыйны ўплыў і залежнасць ад савецкай палітыкі і ідэалогіі. Большасць выдавецтваў былі спецыялізаванымі (па гінах ведаў ці па тыпах выданняў). Калі ў развітых капіталістычных краінах выпуск мастацкай літаратуры займаў вядучае становішча, то ў краінах сацыялістычнага лагеру – гэта грамадска-палітычная літаратура. Значная частка ў кнігавыдавецкім рэпертуары належала перакладной літаратуры з рускай мовы. У некаторых краінах Усходняй Еўропы значнае месца ўдзялялася выданню бібліяфільскай і кнігазнаўчай літаратуры (Венгрыя, Польшча). Адна з тэндэнцый у кнігавыданні краін сацыялістычнага лагеру – змяншэнне кошту на кніжную прадукцыю, які, у большасці сваёй падтрымліваўся штучна. Для усіх гэтых краін характэрна развіццё эмігранцкага друку, а таксама “самвыдаву”.З канца 1980 – пачатку 1990-х гг. пачынаецца працэс дэманапалізацыі дзяржаўнага кнігавыдання ў краінах Усходняй Еўропы – адбываецца рост прыватных выдавецтваў, акцыянерных прадпрыемстваў, цалкам назіраецца дэмакратызацыя друку. Праўда, некаторыя краіны, як Польшча, захоўвалі сваю традыцыйныю выдавецкую структуру, у якой і ў часы савецкай дамінацыі прадаўжалі дзейнічаць прадпрыемствы розных тыпаў і форм уласнасці: як дзяржаўныя, партыйныя, так і кааператышныя, царкоўныя, прыватныя. Галандыя. 60% усіх кніжных выданняў Галандыі выпускае 18 выдавецкіх канцэрнаў, сярод якіх адзін са старэйшых – “Эльзевір”. У краіне развіта не толькі сістэма кніжных клубаў, але і “кніга-поштай”. Галандскія выдаўцы экспартуюць свае выданні ў 140 краін свету. З 1979 г. у Галандыі існуе “Экспартны савет”, з 1815 г. – буйнейшае прафесійнае аб’яднанне. У 1990-я гг. у Галандыі каля 560 выдавецкіх прадпрыемстваў. Кнігавыдавецкія і кнігагандлёвыя цэнтры сканцэнтраваны не толькі ў Амстэрдаме (працуе 100 выдавецтваў), але і іншым буйнейшых гарадах краіны. З 1959 г. у Галандыі выпускаецца папулярная кішэнная серыя – “Бей”.

40.Выдавецкая дзейнасць ў СССР і Расіі 19-20ст.У пачатку ХХІ ст. у Расіі актыўна дзейнічае каля 6 тысяч выдаўцоў (у ССР іх было не больш 250), укараняюцца новыя формы кніжнага гандлю (уключаючы інтэрнет-тэхналогіі), знікла паняцце “кніжны дэфіцыт”. У краіне дзейнічае больш за 4,5 тысячы кніжных магазінаў. У Расіі атрымліваюць далейшае развіццё рынкаввыя адносіныСтвараюцца кнігагандлёвыя арганізацыі і буйнейшымі выдавецтвамі (амаль усе спецыялізуюцца на масавай, забаўляльнай літаратуры – дэтэктывах, містыцы, “любоўных” і псеўдагістарычных раманах).У Расійскай кніжнай палаце (атрымлівае абавязковы экземпляр усёй выпускаемай прадукцыі) створана і працуе Нацыянальная сістэма “Книги в наличии и печати” (“Букс ін прынт).Па афіцыйных дадзеных статыстыкі друку Расія займае трэцяе месца ў свеце па колькасці штогод выпускаемых назваў кніг, уступаючы толькі Кітаю (больш за 210 тысяч назваў) і ЗША (каля 200 тысяч назваў). Да 100-тысячнай мяжы ў колькасці выпускаемых выданняў набліжаюцца такія краіны, як Японія, Германія і Вялікабрытанія.Статыстыка геаграфіі выпуска кніжных выданняў пацвярджае стабільныя пазіцыі лідэраў у расійскім кнігавыданні – гэта Масква, як агульнанацыянальны цэнтр кнігаввыдання. На яе долю прыпадае каля 56% усіх назваў і 85% агульных тыражоў. Таксама стабільна на другім месцы размяшчаецца Санкт-Пецярбург – адпаведна 10,5% назваў і 4% тыражоў. Назіраецца таксама рост кнігавыдання і ў расійскіх рэгіёнах (у Татарстане, Башкартастане, а таксама ў Саратаўскай, Самарскай, Омскай, Чалябінскай, Валгаградскай абласцях, дзе гадавы прырост колькасці назваў кніг і брашур скаладае 10-20%. Сярод выдаўцоў-лідэраў на першым месцы па ўсіх паказчыках выдавецтва “Эксмо” (больш за 6 тысяч назваў і каля 70 тысяч тыраж); “АСТ” (каля 5 тысяч назваў, больш за 35 тысяч тыраж); “Дрофа”, “Просвещение”, “Экзамен ХХІ”, якія выпускаюць больш за 1 тысячу назваў у год. У першай дзесятцы дамінуюць выдаўцы, якія спецыялізуюцца на выпуску вучэбнай літаратуры.Значная ўдзельная вага ў кніжным рэпертуары належыць серыяльных выданням, як масавая, камерцыйная, так і спецыялізаваная, малатыражная. Вызначылася перавага выпуску сацыяльна значымай літаратуры (палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, тэхнічнай, па адукацыі і культуры). Назіраецца скарачэнне выпуску ў апошні час мастацкай літаратуры (бестселераў). Па мэтавым чытацкім прызначэнні пераважае дзіцячая літаратура.

41.Змена ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці РБ.

1991–1996 гг. – першы этап новага беларускага кнігавыдання, які можна ахарактарызаваць як этап дэманапалізацыі дзяржаўнага кнігавыдання, яго раздзяржаўлення, арганізацыі дзейнасці выдавецтваў прыватнага характару і структурных зменаў у выдавецкай сферы. Першыя ж ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь былі выдадзены Дзяржкамітэтам па друку Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 1992 г. Са стратай дзяржаўнай манаполіі на кнігавыданне ўзнікла рэальная канкурэнцыя паміж выдавецтвамі. 10 дзяржаўным выдавецтвам і 17 ведамасным выдаючым арганізацыям прыйшлося сапернічаць з не адной сотняй прыватных і акцыянерных фірм, кампаній, малых прадпрыемстваў, якія даволі актыўна ўключыліся ў кнігавыдавецкі працэс. Узнікненне недзяржаўных выдавецтваў, заснаваных на розных формах уласнасці, а таксама атрыманне права на выдавецкую дзейнасць шэрагам устаноў (навуковых, вучэбных) і грамадскіх арганізацый паспрыяла абнаўленню і ажыўленню кніжнай справы Беларусі. Гэта быў этап актыўнага перавыдання нацыянальнай кніжнай спадчыны – з аднаго боку, а з другога – задавальнення патрэб кніжнага рынку, дзе дзейнічала кан’юктура масавага чытацкага попыту. А на той час існаваў проста вялізарны кніжны попыт, створаны яшчэ савецкім дэфіцытам. Таму ў гэты перыяд у Беларусі колькасць найменняў выпушчанай кніжнай прадукцыі ўзрасла больш чым у паўтары разы.

42.Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў РБ.

Першы этап абноўленай сістэмы кнігавыдання прынёс для Беларусі ў 1991–1996 гг. 18082 назвы кніжнай прадукцыі, тыраж якой склаў 425 млн. 740 тыс. экз. Доля дзяржаўнага сектара на дадзеным этапе склала 28% (па назвах) і 40% (па тыражу); недзяржаўнага адпаведна – 30% і 55% .Іншыя арганізацыі з правам выдавецкай дзейнасці выпусцілі 7681 назву (42%) тыражом 21 млн. 904 тыс. экз. (5%).Што тычыцца дзяржаўных выдавецтваў, то як сведчаць аналіз дынамікі выпуску кніг і брашур за 1991–1996 гг. – гэта быў даволі складаны перыяд у іх дзейнасці. Штогод адзначаўся спад практычна ўсіх асноўных паказчыкаў: найменняў – з 1041 у 1991 г. да 523 у 1996 г.; тыражу – з 37, 5 млн. экз. у 1991 г. да 11, 4 млн. экз. у 1996 г. Агульная колькасць супрацоўнікаў амаль усіх дзяржаўных выдавецтваў таксама скарачалася (у сярэднім амаль у 2 разы). У выдавецтве “Полымя” наогул пасля скарачэння засталася толькі дзесятая частка ад ранейшага складу калектыву і толькі выдавецтву “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” ўдалося ў гэты час захаваць колькасць сваіх супрацоўнікаў .Некаторая фінансавая падтрымка кнігавыдання з дзяржбюджэту гарантавала адносную стабільнасць дзяржаўным выдавецтвам. Менавіта дзякуючы дзяржзаказам на вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру для ўсіх форм адукацыі ім ўдавалася выжываць ва ўмовах цяжкага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. З дзяржаўнага бюджэту ў гэты перыяд датавалася таксама беларускамоўная літаратура (ў памеры 50% сабекошту), да 75% – дзіцячая. У 1996 г. было наладжана 100-працэнтнае фінансаванне літаратуры для камплектавання фондаў публічных бібліятэк, а таксама серыі “Школьная бібліятэка”. Таму, зразумела, што на вядучых пазіцыях у сектары дзяржаўнага кнігавыдання былі такія выдавецтвы, як “Народная асвета”, “Мастацкая літаратура”, “Навука і тэхніка”, “Вышэйшая школа”, кожнае з якіх мела сваю спецыялізацыю і забяспечвала выпуск асноўнай беларускай вучэбнай, навуковай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры