- •4.Гістарычнае значэнне і змест перыяду першабытнага грамадства. Перыядызацыя. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.Г. Да н.Э.)
- •6 .Змяненні клімата, матэрыяльнай культуры і сацыяльнай арганізацыі на тэрыторыі беларусі ў перыяд мезаліта. Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •7 .Неалітычная рэвалюцыя, яе эканамічныя і сацыяльныя наступствы.
- •8.Беларускія землі ў бронзавым веку. Асноўныя археалагічсныя культуры. З’яўленне індаеўрапейцаў. Этнічныя працэсы.
- •9.Беларускія землі ў жалезным веку. Важнейшыя археалагічныя культуры. Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •16Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі беларускіх зямель. Полацкае княства.
- •18 Феадалізм: змест паняцця і шляхі феадалізацыі. Гаспадарчыя ўклады на тэрыторыі беларускіх зямель у раннім і высокім сярэднявеччы.
- •19Сацыяльная арганізацыя і прававая сістэма ў беларускіх княствах х – хііі ст.
- •21Матэрыяльная і духоўная культура беларускіх зямель х – хііі ст.
- •21. Матэрыяльная і духоўная культура беларускіх зямель х – хііі ст. Уводзіны
- •Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
- •Культура. Вядомыя дзеячы асветы
- •Вялікае княства Літоўскае пры Міндоўгу і яго бліжэйшых пераемніках. Стварэнне ядра дзяржавы і барацьба са ўзнешняй небяспекай.
- •29. Вкл пры Гедыміне
- •32. Крэўская унія
- •Прававы змест Крэўскага акта
- •Праблема аўтэнтычнасці Крэўскага акта
- •«Крэўскі перыяд»: значэнне і перыядызацыя
- •34. Вкл пры Вітаўце.
- •11.Канцэпцыі паходжання беларускага народа і назвы “Белая Русь”.
- •Паходжанне беларусаў
32. Крэўская унія
Крэўская унія (1385), пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім.Пасля смерці ў 1382 годзе караля польскага Людовіка Венгерскага, які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Ініцыятарамі шлюба Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюба Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — ініцыятыву праявіў польскі бок.18 студзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле «Кракаўскага календара» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі староста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт — гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле «Прускай хронікі» С. Грунаў, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: «будуць абернены на патрэбы».З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс Карыятавіч і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы.
Прававы змест Крэўскага акта
Абяцанні Ягайлы ў выпадку яго шлюбу з каралевай Ядвігай былі наступныя: 1) прыняцце каталіцтва з усімі братамі Ягайлы, яшчэ не хрышчанымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях; 2) ахвяраванне скарбаў для вяртання страт, панесеных Польшчай і Літвой; 3) выплата 200 тыс. фларынаў герцагу Аўстрыі Вільгельму як адступное за разрыў яго заручынаў з каралевай Ядвігай; 4) абавязацельства вярнуць уласнымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны; 5) вяртанне ўсіх палонных хрысціян, мужчын і жанчын, асабліва вывядзеных з Польшчы; 6) абавязацельства Ягайлы «землі свае Літвы і Русі навечна далучыць (applicare) да кароны Каралеўства Польскага».
Паводле тэкста дакумента ён быў прыняты ў прысутнасці Скіргайлы Альгердавіча, Карыбута Альгердавіча, Лугвена Альгердавіча і Вітаўта Кейстутавіча, якія павесілі пад ім свае пячаткі.
11 студзеня 1386 г. у Ваўкавыску адбылася сустрэча Ягайлы з прадстаўнікамі Польшчы: люблінскім старастам Улодкам, кракаўскім падстолім Пятром Шафранцам, завіхосцкім кашталянам Мікалаем і казімірскім дзяржаўцам Крысцінам. Яны мелі даверчыя лісты ад польскай шляхецкай супольнасці і ад князя Уладзіслава Апольскага (як прадстаўніка інтарэсаў каралеў Альжбеты і Ядвігі). Паслы Польскага каралеўства гарантавалі Ягайле, што ён абраны каралём польскім, возьме ў жонкі каралеву польскую Ядвігу і можа бесперашкодна і ў бяспецы прыбыць на генеральны сейм у Люблін, прызначаны на 2 лютага 1386 г.
15 лютага 1386 г. Ягайла ахрысціўся ў Кракаўскім кафедральным саборы (цырымонію правёў гнезненскі архіепіскап Бадзанта) і прыняў імя Уладзіслаў — у гонар Уладзіслава Лакетка, першага польскага караля, пры якім быў заключаны дынастычны саюз паміж Польшчай і ВКЛ. Разам з Ягайлам ахрысціліся некаторыя яго браты: Свідрыгайла (Баляслаў), Вігунт (Аляксандр), Карыгайла (Казімір). Паўторна прыняў каталіцтва Вітаўт (пад імянем Аляксандр). 18 лютага Ягайла абвянчаўся з каралевай Ядвігай. 4 сакавіка адбылася яго каранацыя.