Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма і патрабаванні.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
243.2 Кб
Скачать

Тэматыка рэфератаў

  1. Раскулачванне, прымусовые высылкі, рэпрэсіі (пажадана на матэрыялах Віцебшчыны).

Пытанні для самакантролю і самастойнага вывучэння тэмы

  1. Растлумачце палітыку партыі бальшавікоў па аграрных пытаннях пасля кастрычныцкай рэвалюцыі.

  2. Пакажыце сутнасць Дэкрэта аб вольным выбары формы землекарыстання. Хутары ў Беларусі.

  3. Назавіце формы кааператыўнага руху на весцы ў Беларусі ў першай палове і сярэдзіне 20-х гадоў.

  4. Растлумачце прычыны крызісу хлебанарыхтовак, забароны гандлю сельгаспрадуктамі.

  5. Назавіце тэрміны правядзення суцэльнай калектывізацыі на Беларусі.

  6. Прааналізуйце як развіваўся кааператыўны рух у беларускай вескі ў 1921-1927 гг.

  7. Пакажыце станоўчы ўплыў НЭПа на развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі.

  8. Выкажыце асабістае меркаванне, калі і чаму ўзнікла ў І.Сталіна і яго бакоўцаў ідэя фарсіраванага аб’яднання асабістых гаспадарак у калектыўныя.

  9. Ці былі ў гэты час альтэрнатывы над звычайным мерам пры вырашэнні аграрнай палітыкі ў дзяржаве?

  10. Патлумачце тэрмін “правыя ўхілісты” і пакажыце каго і за што абвінавацілі ў гэтым ухіле ў Беларусі.

  11. Прааналізуйце дзейнасць Д.Ф.Прышчэпава і яго супрацоўнікаў у падыходах да правядзення аграрнай палітыкі на Беларусі.

  12. Назавіце дапушчаныя перакосы ў ажыццяўленні калектывізацыі ў Беларусі ў 1929-1931 гг. Як затым яны выпраўляліся?

  13. Пакажыце негатыўны сэнс тых метадаў, якія выкарыстоўваліся супраць сялян у час калектывізацыі.

  14. Пакажыце тэрміны завяршэння (у асноўным) калектывізацыі ў БССР і яе вынікі.

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2-х ч. Ч.2. Пад. рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 2000. – С.140-148.

  2. Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т.5. Беларусь у 1946-2009 гг. / Л.Лыч [і інш.]; Рэд.калегія. М.Касцюк (гал.рэд.) [і інш.]. Мн.: Современная школа, Экоперспектива, 2011. – С.280-299.

  3. Мандрык І.В. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі). – Віцебск: ВФ УА ФПБ МІПСА, 2009. - С.195-199.

  4. Трещенок Я.И. История Беларуси: учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования. В 2 ч. Ч.2. / Я.И.Трещенок, А.А.Воробьев, Н.М.Пурышева, М.И.Матюшевская; под ред. Я.И.Трещенка. –Могилев: МГУ им.А.А.Кулешова, 2005. –С.183-200: ил., карт.

  5. Іншая літаратура па тэме (глядзі прыкладаемы спіс), знаходзіцца пад нумарамі

Семінар 6. Культурна-нацыянальныя пераўтварэнні ў сярэдзіне 20-30-х гг. ХХ ст.

    1. Развіцце асветы і навукі.

    2. Літаратура, тэатр, музычнае і выяўленчае мастацтва.

    3. Палітыка беларусізацыі, яе сутнасць.

Тэматыка рэфератаў

  1. Стан адукацыі і навукі ў Віцебскай акрузе (1921-1940 гг.).

  2. Ход беларусізацыі ва ўсходніх абласцях БССР: праблемы і вынікі.

Пытанні для самакантролю і самастойнага вывучэння тэмы

  1. Дайце адзнаку дзеянням савецкай улады па ліквідацыі пісьменнасці і малапісьменнасці да рослага насельніцтва.

  2. Пакажыце ўстановы і арганізацыі, якія прынялі ўдзел у ліквідацыі пісьменнасці, вынікі іх намаганняў.

  3. Калі ў БССР было ўведзена ўсеагульнае абявязковае навучанне дзяцей 8-11- гадовага ўзросту? Як выконвалася такая ўстаноўка?

  4. На якім этапе прымаецца рашэнне аб ажыццяўленні ўсеагульнага абявязковага навучання за курс 7-гадовай школы? То еж за курс усеагульнага сярэдняга навучання ў горадзе і завяршэнне 7-гадовага ў весцы.

  5. Пакажыце дынаміку развіцця сеткі школ, сярэдніх і вушэйшых навучальных устаноў у рэспубліцы, іх рэарганізацыю.

  6. Прааналізуйце сістэму падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых для прамысловасці і кадраў масавых прафесій для сельскай гаспадаркі.

  7. Вызначце і пакажыце асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў 20-е гады.

  8. Пакажыце працес стварэння ў Беларусі адзінай пісьменніцкай арганізацыі, творчыя дасягненні беларускай літаратуры.

  9. Растлумачце ідэалагічную сутнасць кампаній па абвінавачванню і правядзенню рэпрэсій сярод беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси