Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 8.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
61.95 Кб
Скачать

Слоўнiкавы склад беларускай мовы

а) п а в о д л е п а х о д ж а н н я:спрадвечна беларуская i iншамоўная;

б) п а в о д л е с ф е р ы в ы к а р ы с т а н н я(стылiстычная дыферэнцыяцыя лексiкi):агульнаўжывальная i абмежаванага ўжытку:

  • д ы я л е к т ы (паўночна-ўсходнi i паўднёва-заходнi) — служаць асноўнай крынiцай узбагачэння лiтаратурнай мовы i зараз(пярэкрут ‘бабiна лета’, шпанцэрка ‘куртка’, шляфрок ‘халат’, тамбырка ‘вязальны кручок’, фэбра ‘тэмпература’, фумарыць ‘курыць’, шальбабон ‘фасоля’, лашчанiца ‘клешч’);

  • с п е ц ы я л ь н а я л е к с i к а: тэрмiн(гэбель)i прафесiяналiзм(шархублiк, натубаль, спуст, калёўка, фальцоўка);

  • ж а р г о н: сленг i арго (засакрэчаная мова якой-небудзь сацыяльнай групы: арго семежаўскiх жабракоў, дрыбiнскiх шапавалаў i iншыя). Наяўнасць аргатычных моваў сведчыць пра гнуткасць словаўтваральнай сiстэмы беларускай мовы;

в) п а в о д л е а к т ы ў н а с ц i ў ж ы в а н н я:актыўная i пасiўная:

  • н е а л а г i з м ы (аўтарскiя неалагiзмы таксама могуць адаптавацца ў лiтаратурнай мове i папоўнiць яе лексiчнае багацце:бабздыр— папулярызаванаУл. Караткевiчам, далякажык ‘мабільня’ — прыдумана Л. Дранько-Майсюком);

  • у с т а р э л а я (гiстарызмы:кальчуга, кiраса;архаiзмы:кудмень → амулет, туркус бiруза, яспiс → яшма, кiрля → чайка, чыюк → папугай, алмарэя → хатнi бар, цытрына → лiмон, памаранж → апельсiн, цынамон → карыца, спарон → аборт, шахi шахматы, варцабы → шашкi, марнар → марак, гаўбец → балкон, шнiпар → штопар, манаполька → фiрма). Некаторыя архаізмы актыўна ўжываюцца і цяпер.

Практыкаванне 2. Патлумачце значэнне сучасных жарганiзмаў.

Баксы, драўляныя, кiдала, круты, лiмон, ценявiк, фiрмач, чалнок.

Практыкаванне 3. Цi вядома вам што-небудзь пра семежаўскiх жабракоў? Прачытайце i перакажыце тэкст.

Ёсць на Случчыне такое мястэчка — Семежава, тое самае, дзе пазамiнулым стагоддзем жабракi ладзiлi свой “прафесiйны” цэх i стваралi сваю засакрэчаную мову — арго. Мела гэтая арганiзацыя свайго цэхмiстра i надзвычай строгiя правiлы ўступу. Для пачатку трэба было мець “права на жабрацтва”: нейкую фiзiчную гану — ад нараджэння цi здабытую. Праўда, матэрыяльнае становiшча кандыдата не мела iстотнага значэння: з правам на жабрацтва ў цэх прымалi i бесхацiнцаў, i даволi заможных людзей (апошняе нагадвае сучасныя забаўкi “новых рускiх”). Усе кандыдаты, заплацiўшы па 60 капеек, павiнны былi вучыцца ў сапраўднага жабрака цягам шасцi гадоў, але за восем рублёў можна было i скарацiць тэрмiн. Перавод вучня ў таварышыадбываўся ўрачыста: на агульным сходзе ён казаў прамову, просячы блаславення, здаваў сур’ёзны выпыт на веданне малiтваў, жабрацкiх правiлаў ды — самае галоўнае — спецыяльнай мовы. Чытаеш усё гэта i думаеш — у Сарбону было прасцей паступiць!

Таямнiцы сакрэтнай мовы чужынцу не раскрывалi, аднак у 1880 г. святар Фелiкс Сцяпура здолеў запiсаць ад носьбiта невялiчкi слоўнiчак. Неверагодна, але некаторыя слоўцы з семежаўскага арго дзiвосным чынам нагадваюць нам сучасны сленг: лог — чалавек, клёвы — разумны, клевата — тавар, пленныя хабнi — срэбныя манеты, няклёва сасклавiць — сапсаваць. Застаецца толькi здзiўляцца даўнасцi беларускага жаргону. Да нашага часу захавалiся не толькi некаторыя словы, але i спосабы iх утварэння, да прыкладу, дзiцячая гульня, калi да кожнага складу слова дадаецца лiтара С i папярэднi галосны (мосой росоднысы кусут, якся тысы мнесе мiсiлысы). Аднак не ўсiм словам роднае мовы так пашэнцiла. Забыты беларускi жаргон можна адшукаць цяпер хiба толькi ў сецiве (напр., тарадэйка – балбатлівая жанчына).

Практыкаванне 4. Цi вядома вам этымалогiя (паходжанне) слова бiржа? Прачытайце i перакажыце тэкст. Чым сталася слова ў пакастрычнiцкi перыяд: гiстарызмам цi архаiзмам? Адшукайце ў тэксце размоўную лексiку.

Слова бiржа ўзыходзiць да прозвiшча знанага нiдэрландскага купца i мянялы ван дэр Бурсэ (van der Burse з горада Бругге, 18 ст.), на плошчы ля дома якога рэгулярна збiралiся купцы з розных краiн. Герб ван дэр Бурсэ складаўся з трох гаманцоў, адкуль i пайшло слова бiржа (bursa — познелацiнскае ‘гаманец’). Гэта слова зарэгiстравана ва ўсiх заходнееўрапейскiх мовах. У беларускую мову яно прыйшло праз рускую мову з галандскай (beurs) цi нямецкай (Börse ад французскага bourse ‘гаманец’, ‘бiржа’).

У пакастрычнiцкi перыяд у сувязi з сыходам са сцэны бiржаў, акцыянерных таварыстваў у разрад пасiўнай лексiкi перайшло i слова біржа. Яно пачало асацыявацца з капiталiстычным спосабам вытворчасцi. Сёння ва ўмовах фармiравання рынку каштоўных папер слова біржа зноў вярнулася ў актыўную частку слоўнiка прадпрымальнага чалавека.

Практыкаванне 5. Чым з’яўляюцца наступныя словы: гiстарызмамi цi архаiзмамi?

Перавыкананне, перадавiк, пяцiгодка, дысцыплiна, суботнiк, ударнiк.

Практыкаванне 6. Цi з’яўляюцца словыабвальны, аптовы, офiсны, рынкавы, ценявы, iнвеставаць, спансаваць, спекулявацьнеалагiзмамi на сённяшнi дзень?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]