вопр к экзамену бул Яз
.docxПытанні да экзамену па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
для студэнтаў III курса факультэта пачатковай адукацыі дзённай формы навучання 2012-2013 навучальны год.
1. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметніка. Рысы прыметніка ў дзеепрыметніках.
2. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове (у параўнанні з рускай).
3. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя. Прыметы прыслоўя ў дзеепрыслоўях.
4. Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання, іх утварэнне. Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў у сказе.
5. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння.
6. Ступені параўнання якасных прыслоўяў і формы суб'ектыўнай ацэнкі.
7. Спосабы ўтварэння прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
8. Правапіс прыслоўяў.
9. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
10. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (лексічнае значэнне, марфалагічныя катэгорыі, сінтаксічная функцыя). Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў. Погляды на безасабова-прэдыкатыўныя словы ў лінгвістычнай літаратуры.
11. Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання і структуры.
12. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Сінаніміка прыназоўнікаў. Правапіс прыназоўнікаў.
13. Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры і спосабе ўжывання. Злучальныя словы, іх адрозненне ад падпарадкавальных злучнікаў.
14. Разрады злучнікаў паводле сінтаксічнай функцыі.
15. Часціца як службовая часціна мовы. Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння, саставу і паходжання.
16. Правапіс часціц. Значэнне і ўжыванне часціцы НЕ.
17. Значэнне і ўжыванне часціцы НІ. Пераход часціц у марфемы.
18. Правапіс часціц НЕ(НЯ), НІ з рознымі часцінамі мовы.
19. Мадальнасць і сродкі яе выражэння. Мадальныя словы і іх характарыстыка. Суадноснасць мадальных слоў з рознымі часцінамі мовы.
20. Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў паводле значэння і паходжання. Гукапераймальныя словы.
21. Сінтаксіс, яго змест і задачы. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Тыпы словазлучэнняў.
22. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях.
23. Асаблівасці будовы словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове.
24. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка. Граматычныя прыметы сказа.
Тыпы сказаў паводле мэты выказвання.
25. Тыпы сказаў паводле адносін выказвання да рэчаіснасці і граматычнай
структуры.
26. Дзейнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы. Спосабы выражэння дзейніка.
27. Выказнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы. Спосабы выражэння выказніка.
28. Звязкі, іх тыпы. Каардынацыя выказніка з дзейнікам.
29. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
30. Галоўныя і даданыя члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа. Размежаванне даданых членаў сказа.
31. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння. Прыдзеяслоўныя, прыйменныя і прыадвербіяльныя дапаўненні.
32. Азначэнне. Дапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння.
33. Недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння.
34. Прыдатак як разнавіднасць дапасаванага азначэння. Адзіночныя і развітыя прыдаткі, спосабы іх выражэння. Размежаванне прыдатка і паяснёнага назоўніка.
35. Акалічнасць. Акалічнасці месца, часу, прычыны, спосабы іх выражэння.
36. Акалічнасці мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені, спосабы іх выражэння.