- •Раздзел 1 мова ў грамадстве Мова і соцыум
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Мова і маўленне
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Беларуская мова ў прасторы і часе
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •Раздзел 2 функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму Паняцце білігвізму
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Марфалагічныя нормы
- •Несупадзенне ў родзе
- •Несупадзенне ў ліку
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Утварэнне прыналежных прыметнікаў
- •Асаблівасці ўжывання і скланення лічэбнікаў
- •Ужыванне суфіксаў дзеясловаў
- •Заўвага!
- •Заўвага!
- •Сінтаксічныя нормы
- •Раздзел 3 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Беларуская лексіка паводле паходжання
- •Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •Раздзел 4 спецыяльная лексіка Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы (номены)
- •Структура тэрмінаў
- •Паходжанне тэрмінаў
- •Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы. Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны
- •Утварэнне тэрмінаў
- •З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе
- •Тыпы слоўнікаў
- •Перакладныя слоўнікі галіны сувязі і сумежных галін
- •Раздзел 5 функцыянальныя стылі маўлення
- •Навуковы стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы
- •Раздзел 6 культура прафесійнага маўлення Культура маўлення
- •Маўленчы этыкет і культура зносін
- •Публічнае выступленне
Паняцце літаратурнай нормы
Літаратурная норма – агульнапрынятыя правілы, замацаваныя ў маўленчай практыцы і зафіксаваныя ў слоўніках, даведніках, граматыках.
Нормы:
арфаэпічныя – рэгулююць вымаўленне гукаў, спалучэнняў гукаў у словах і спалучэннях слоў;
акцэнталагічныя – рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах;
арфаграфічныя – рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі;
лексічныя – рэгулююць правільнасць выбару слова і дарэчнасць выкарыстання яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнавядомых спалучэннях;
фразеалагічныя – рэгулююць традыцыйнае, замацаванае ў пісьмовай і пісьмовай практыцы ўжыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі;
словаўтваральныя – рэгулююць выбар марфем, іх размяшчэнне і спалучэнне ў слове ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, якія існуюць у беларускай літаратурнай мове;
стылістычныя – рэгулююць ужыванне стылістычна афарбаваных слоў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці з сітуацыяй маўлення;
марфалагічныя – рэгулююць правільнае формаўтварэнне і словазмяненне часцін мовы;
сінтаксічныя – правілы спалучэння слоў у розных канструкцыях;
пунктуацыйныя – ужыванне знакаў прыпынку для афармлення пэўных сінтаксічных адзінак пры дзеянні пэўных умоў.
Арфаэпічныя нормы
Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: тэхніка, модуль, прыёмнік, цёмна. |
На месцы [о], [э], [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных не пад націскам вымаўляецца [а]: по́шта – пашто́вы, ко́д – кадзіро́ўка. Але: у іншамоўных словах гук [э] захоўваецца: бандэро́ль, архітэкту́ра, рэжы́м, тэрміна́л. |
На месцы [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам вымаўляецца [а] (на пісьме абазначаецца літарай я): бяспе́ка – забеспячэ́нне, дзе́ліць – падзялі́ць. Ва ўсіх астатніх (перад- і паслянаціскных) складах гэтыя гукі вымаўляюцца як [э]: паведамле́нне. Але: у іншамоўных словах гук [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам захоўваецца: сезо́н, элеме́нт, сертыфіка́т . |
Вымаўленне [і], [ы]: - пасля галоснага, пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: камуніка́цы[йі], тэхнало́гі[йі]; - у пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] вымаўляецца [й] ці [йі]: тэлебачанне [йі]дзе, даро́га на [Йі]вацэ́вічы; - пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х) на стыку кораня і прыстаўкі, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] вымаўляецца [ы]: спец[ы]нвента́р, інтэрфе́йс [ы] ты́пы. Але: пасля г, к, х – [і]: малю́нак [і] гу́к, по́шук [і]нфарма́цыі, Мі́нск [і] Ві́цебск. |
Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] (зацвярдзелыя) заўсёды вымаўляюцца цвёрда: жыхар, сядж́у, часо́піс, ша́фа, рэкла́ма, цэ́х. |
Звонкія зычныя на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад глухімі аглушаюцца: сувязь - [су́в’ас’], сродкі - [сро́тк’і]. Глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: экзэмпляр – [эгзэмпл’а́р], носьбіт - [но́з’б’іт]. |
Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’в’ін’э́ц’], [с’п’эцыйа́л’ны], [дз’в’э́], [ц’в’о́рды]. Але: цвёрдыя перад г, к, х [сх’э́ма], [м’і́нск’і], [зг’і́нуц’]. |
Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: у бочцы – [у бо́ццы], на дошцы – [на до́сцы]. Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: сшытак – [шшы́так], грузчык – [гру́шчык]. |
Спалучэнні [сч], [сшч], [зч] вымаўляюцца як [шч]: падпісчык - [патп’ішчык], паказчык - [пака́шчык]. |
Гукі [з], [с], [дз], [ц], [ж], [ш], [ч], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана: сувяззю – [сув’аз’з’у́], памяццю – [па́м’яц’ц’у]. |
Спалучэнні зычных [дц], [тц] перадаюцца як падоўжаны гук [ц]: наладчык – [нала́ччык], датчык – [да́ччык]. Спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч]: адчапіць – [аччап’і́ць], у хатцы – [у ха́ццы]. |
Спалучэнні [дск], [зск] вымаўляюцца як [цк], [ск]: грамадскі – [грамацк’і́], каўказскі – [каўка́ск’і]. |
Спалучэнні [жс], [шс], [зс] вымаўляюцца як [с]: нясвіжскі – [н’ас’в’і́ск’і], добрушскі – [до́бруск’і], французскі – [францу́ск’і]. |
Спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: сталічны – [стал’і́чны]. |