Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз1.docx
Скачиваний:
412
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
116.45 Кб
Скачать

11. Гістарычныя чаргаванні галосных гукаў.

Сярод гістарычных чаргаванняў зычных гукаў можна вылучыць некалькі асноўных мадэлей:

1. губны – губны+[л']

[б(б') – бл'] работа – рабіць – раблю

[п(п') – пл'] сыпаць – сыплю, купіць – куплю

[м(м') – мл'] корм – карміць – кармлю

[в(в') – ўл'] слава – славіць – слаўлю

[ф(ф') – фл'] графа – графіць – графлю

2. чаргаванне зубных з шыпячымі

[д(z') – ž] хада – хадзіць – хаджу

[т(ц') – ч] плата – плаціць – плачу

[з(з') – ж] вязаць – вяжу, вазіць – важу

[с(с') – ш] пісаць – пішу, касіць – кашу

3. чаргаванне заднеязычных з шыпячымі

[h] – [ж] бераг – беражок

[к] – [ч] рука – ручка

[х] – [ш] смех – смяшыць

4. чаргаванне заднеязычных са свісцячымі

[h] – [з'] нага – на назе

[к] – [ц] рака – рацэ

[х] – [с'] страха – на страсе

5. чаргаванне [л] – [ў] у дзеясловах мужчынскага роду прошлага часу: пісала – пісаў, чытала – чытаў.

Гістарычныя чаргаванні гукаў.(2)

Чаргаванне гукаў можа быць не звязана з пэўнай фанетычнай пазіцыяй.Так,чаргаванне [д-ž]у словафотрмах ха[д]а-ха [ ž]у не зележыць ад фанетычнай пазіцыі: абодва гэтыя гукі могуць у аднолькавай пазіцыі- пасля пераднаціскнога [а] перад націскным [у]:ха[ž]у – на ха[д]у.Чаргаванне [д] - [ž] – гэта фанетычна непазіцыйнае чаргаванне.Яго можна растлумачыць граматычна:[ž] паяўляецца замест [д] перад дзеяслоўным канчаткам –у пры ўтварэнні асабовых формаў цяперашняга часу дзеясловаў з асновай на [д].Гістарычна гэта чаргаванне звязана са з’явай палаталізацыі [д],[т] перад [j] і пераходу іх у мяккія [ж],[ч](якія пазней у беларускай мове зацвярдзелі).Фанетычна непазіцыйныя чаргаванні называюцца гістарычнымі або традыцыйнымі чаргаваннямі.Яны адлюстроўваюць фанетычныя змяненні,якія адбываліся ў старажытны перыяд і таму не абумоўлены заканамернасцямі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.Паколькі ў большасці выпадкаў гістарычныя чаргаванні атрымалі пэўную марфалагічную функцыю,гэта значыць сталі сродкам слова- і формаўтварэння,то яны падрабязна вывучаюцца ў марфаналогіі.Асноўныя,найбольш пашыраныя ў бедарускай мове густарычныя чаргаванні гукаў прыводзяцца ніжэй.

Большая частка гістарычных чаргаванняў зычных узнікла ў выніку змякчэння зычных перад [j].Да ліку такіх чаргаванняў адносяцца:

1)чаргаванне губных зычных са спалучэннем «губны+[л’]»,якое ўзнікла на месцы старажытнага спалучэння«губны+[j]»:

работа –рабіць – раблю

сыпаць – сыплю,купіць – куплю

корм – карміць - кармлю

слава – славіць- слаўлю

графа – графіць – графлю

2)чаргаванні зубных з шыпячымі.убныя спалучэнні з [j] палаталізаваліся і замяніліся на мяккія шыпячыя,якія затым у беларускай мове зацвярдзелі:

хада – хадзіць – хаджу

плата – плаціць – плачу

вязаць – вяжу,вазіць – важу

пісаць – пішу,насіць – нашу

3)чаргаванне заднеязычных з шыпячымі.Заднеязычныя ў спалучэнні з [j],таксама перад галоснымі пярэдняга палаталізаваліся і замяніліся на шыпячыя:

друг – дружу,бераг – беражок

клікаць – клічу,рука – ручка

страх – страшу,смех – смяшыць

Як вынік памякчэння заднеязычных перад [ѣ]ўзнікла чаргаванне залнеязычных [γ],[к],[х] са свісцячымі [з’],[ц’],[с’]:

нага – назе

страха – страсе

рука – руцэ

Да гістарычных таксама адносіцца чаргаванне [л] - [ў],не звязаннае з памякчэннем зычнага.Гэта чаргаванне адбываецца звычайна ў дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду:чытала – чытаў,была – быў.Яно ўзнікла ў выніку змяненне [л] на [ў] у былых нескланяльных дзеепрыметніках мужчынскага роду ,якія ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца формай прошлага часу дзеясловаў.

Гістарычныя чаргаванні галосных адлюстроўваюцьразнастайныя змены,якія адбываліся ў сістэме галосных у розныя эпохі развіцця мовы.Самым старажытным з’яўляецца чаргаванне [э’] - [а]:лезці – лазіць,сесці – садзіць.

Вядомы ў беларускай мове чаргаванні галосных,якія развіліся з ранейшых дыфтонгаў:

сухі – сохнуць – высыхаць

бяру – збіраць – збор – сабраць

кую – каваць,днюю – дняваць

Рад чаргаванняў узнік у выніку замены насавых галосных ненасавымі:

вязаць – вузел,узяць – вазьму,мяць – мну

імя – імёны,зняць – зніму

Вынікам страты глухіх рэдукаваных [ъ],[ь] з’яўляецца чаргаванне [о],[’э] – нуль гука:радок – радка,дзень – дня,канец – канца.