- •Тэарэтычныя аспекты праблемы.
- •Лекцыя 2. Сярэднявечная Еўропа і Беларусь: праблемы культурных узаемаўплываў
- •1.Культура Візантыі ў сярэднявечную эпоху.
- •8 2.Культура Беларусі 10-13 ст.: праблема візантыйскіх уплываў.
- •3. Культура сярэднявечнай Еўропы: асноўныя асаблівасці.
- •12 4. Культурныя ўплывы заходняй (лацінскай) Еўропы на беларускія землі ў 12-14 ст. Развіццё беларускай готыкі
- •Літаратура
- •Лекцыя 3. Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
- •13 1.Ідэі Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.
- •15 2. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ў Беларусі.
- •14 2. Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага кнігадрукавання.
- •18 4. Кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове 16 – пачатку 17 ст.
- •5. Антычныя і заходнееўрапейскія ўплывы ў кніжнай культуры Беларусі.
- •21 6. Развіццё адукацыі еўрапейскага тыпу на беларускіх землях у 15- пачатку 17 ст.
- •20 7. Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння.
- •13 6. Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.
- •Літаратура
- •16 Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.
- •21 2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы
- •24 3. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце.
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва.
- •21 2. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях
- •25 4.Залаты век тэатральнага мастацтва.
- •5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29 1. Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры ў 19 ст.
- •2. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у першай палове 19 ст.
- •3.Навука на беларускіх землях у 19 ст.
- •4. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.
- •5. Станаўленне беларускамоўнай літаратуры ў першай палове 19 ст.
- •6. Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •Лекцыя 7. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст. – пачатку 20 ст.
- •1. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у другой палове 19 ст.: праблема нацыянальна-культурнай асіміляцыі.
- •2. Развіццё беларусазнаўства ў другой палове 19 ст.
- •3. Беларуская літаратура ў другой палове 19 ст.
- •4. Мастацтва Беларусі другой паловы 19 ст. У еўрапейскім кантэксце
- •5. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 20 ст.
- •Літаратура
- •Лекцыя 8. Культура Беларусі ў 20 ст.
- •1.Культурнае жыццё Беларусі ў часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).
- •2. Культурнае жыццё ў бсср у часы беларусізацыі (1920-я гады)
- •3.Культура Заходняй Беларусі (1921-1939)
- •4. Культурнае жыццё ў бсср у другой палове 20 ст.
- •5. Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •6. Культура беларускага замежжа
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамену па курсу
- •Тэсты для самаправеркі
- •Культура беларускага замежжа.
Тэсты для самаправеркі
1. У Беларусi да сённяшняга дня амаль у першасным сваім выглядзе захаваўся толькi адзiн храм Полацкай эпохi ( 10-13 ст.)
о Сафiйскi сабор у Полацку
о Каложская царква ў Гродне
о Спаса-Ефрасiньеўская царква ў Полацку
2. У якiм стагоддзi былi пабудаваны славутыя цэрквы-крэпасцi ў Сынкавiчах i Мураванцы?
о ХУст. о ХУIст. о ХУIIст.
3. Калi Францыск Скарына заснаваў друкарню ў Вiльнi, першую ў ВКЛ?
о 1490 о 1517 о 1522
4.У якім горадзе Францыск Скарына абараніў ступень доктара медыцыны?
о Венецыя о Прага о Падуя
5. Хто ў Беларусі першы пераклаў i надрукаваў Евангелле на беларускай мове?
о С.Будны о В.Цяпiнскi о Мялеці Сматрыцкі
6.На якой мове Мікола Гусоўскі напісаў паэму “Песня пра зубра“ ?
о лаціна о старабеларуская о царкоўнаславянская
7. У якiм горадзе Беларусi быў пабудаваны першы будынак у стылi барока?
о Гродна о Нясвiж о Навагрудак
8. Хто заснаваў у Вiльнi першую ва Усходняй Еўропе астранамiчную абсерваторыю?
о Марцiн Пачабут-Адлянiцкi о Казiмiр Нарбут о Анджэй Снядэцкi
9. У Гродне захавалася i дзейнiчаюць на сённяшні дзень храмаў у стылi барока:
о 3 о 5 о 8
10. Для архiтэктуры барока характэрны наступныя рысы:
о пластычнасць аб'ёмаў, маляўнiчасць сiлуэтаў, ажурныя скраз-
ныя вежы, фiгурныя франтоны
о востраканцовыя завяршэннi вежаў i праёмаў, складаныя нервюр-
ныя скляпеннi, стральчатыя вокны i аркi
о рацыянальнасць, прапарцыянальнасць, цэнтрычнасць, выкарыс-
танне антычнага ордэру, дэкаратыўнае ўпрыгожанне фасадаў
11.Рэформы Адукацыйнай камiсii ў галiне асветы былi накiраваны на:
о павелiчэнне колькасцi гадзiн на вывучэнне лацiнскай мовы;
о павышэнне ўзроўню рэлiгiйнага выхавання;
о наданне сiстэме адукацыi свецкага характару.
12. У якiм городзе Гродзеншчыны дзейнiчала самая славутая ва Усходняй Еўропе школа манаскага ордэна пiяраў?
о Зэльва о Лiда о Шчучын
13. Якi з ніжэйназваных магнатаў Беларусі сам пiсаў музычныя творы?
о Антонi Тызенгауз о Мацей Радзiвiл о Павел Сапега
14 .Якая мова дамiнавала ў лiтаратурным i навуковым жыццi Беларусi, а таксама ў сiстэме адукацыi ў канцы ХЎIIIст. - пач. ХIХст.?
о расiйская о польская о лацiнская
15. Хто напісаў першую граматыку беларускай мовы?
о Калайдовiч о Чачот о Шпiлеўскi
16.Калі была надрукавана першая ў ХІХ ст. кніжка на беларускай мове?
о 1811 г. о 1822 о 1835
17.Назавіце прозвішча ураджэнца Беларусі, які склаў першы япона-рускі слоўнік?
о Іосіф Кавалеўскі о Іосіф Гашкевіч о Аляксандр Ходзька
18. Якi вядомы кампазiтар напiсаў музыку да оперы Дунiна-Марцiнкевiча "Сялянка"?
о Агiнскi о Манюшка о Абрамовiч
19.Назавіце прозвішча мастака, які лічыцца заснавальнікам нацюрморта ў беларускім жывапісе
о Хруцкі о Сухадольскі о Смуглевіч
20. Які стылявы напрамак дамінуе ў архітэктуры Беларусі ў сярэдзіне 19 ст.
о эклектыка о класіцызм о мадэрн
1. На якой мове развівалася кніжная культура Беларусі ў 10-13 ст.
о грэцкая о візантыйская о стараславянская
2. Рысы якога мастацкага стылю выяўляюцца ў выглядзе славутых цэкрваў-крэпасцяў у Мураванцы, Сынковічах і Супраслі?
о барока о класіцызм о готыка
3. У якiм горадзе была заснавана першая друкарня на тэрыторыi Беларусi?
о Брэст о Слуцк о Полацк
4. У якiм годзе была заснавана Вiленская езуiцкая акадэмiя - першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыi ВКЛ?
о 1498г. о 1534г. о 1579г.
5. Хто надрукаваў 1562 г. Катэхiзiс (навука рэлiгii) на старабеларускай мове?
о Сымон Будны о Мялеці Сматрыцкі о Лаўрэн Зізані
6. Хто з беларускiх асветнiкаў часоў ВКЛ найбольшрашуча выступаў у сваіх творах супраць выцяснення беларускай мовы з культурнага жыцця польскай мовай?
о Васіль.Цяпiнскi о Мялет Сматрыцкi о Лаўрэнці Зізані
7. Хто напiсаў навуковы трактат "Вялiкае мастацтва артылерыi"?
о Казiмiр Нарбут о Марцiн Пачабут-Адлянiцкi о Казiмiр Семяновiч
8. Калi пачалося будаўнiцтва першага на беларускiх землях храма ў стылi "барока"?
о 1500 г. о 1584 г. о 1675 г.
9. Гродзенскi фарны касцёл (былы езуiцкi) з'ўляецца:
о двухвежавай крыжова-купальнай базiлiкай
о бязвежавым храмам з фiгурным фасадам-шырмай
о двухвежавым аднанефным храмам
10. Адкуль паходзiць тэрмiн "сармацкi партрэт"?
о мастакi былi родам з Сарматыi
о беларуская шляхта лiчыла сябе нашчадкамi сарматаў
о партрэтны жанр упершыню з'явiўся ў Сарматыi
11.Чым адрознiвалася сiстэма адукацыi ў пiярскiх школах у сярэдзіне 18ст. ад іншых манастырскiх школ?
о больш гадзiн iшло на вывучэнне лацiнскай мовы
о больш жорсткай дысцыплiнай
о больш увагi надавалася вывучэнню польскай мовы, грамадскіх i прыродазнаўчых навук
12.У якiм годзе Жан Эмануэль Жылiбер заснаваў медыцынскую школу ў Гародні?
1 1689г. 2 1723г. 3 1775г.
13. Якi горад Беларусi называлi "Палескiмi Афiнамi"?
о Нясвiж о Слонiм о Шклоў
14.На якой мове выкладаліся навукі ў школах Беларусі на пачатку 19 ст.
о польская о лацінская о расійская
15.Хто адзiн з першых даследаваў праблему паходжання беларускай мовы i выказаў думку аб яе самастойнасцi ў сям'i славянскiх моў?
о Адам Мiцкевiч о Ян Баршчэўскi о Павел Шпiлеўскi
16. Калі была выдадзена першая ў 19 ст. кніжка на беларускай мове кірылічным друкам?
о 1835 о 1853 о 1863
17.Назавіце прозвішча нашага земляка, ураджэнца г.Гродна, які склаў першую граматыку і слоўнік мангольскай мовы?
о Іосіф Кавалеўскі о Іосіф Гашкевіч о Аляксандр Ходзька
18. У гонар якога беларускага навукоўца ў далёкай лацінаамерыканскай краiне пастаўлены помнiк з надпiсам "Вялiкаму асветнiку"?
о М.Судзiлоўскi о I.Дамейка о I.Гашкевiч
19.Які горад на пачатку 19 ст. быў цэнтрам развіцця выяўленчага мастацтва?
о Вільня о Мінск о Полацк
20. Які архітэктурны помнік Гародні адносіцца да класічнага стылю?
о Каралеўскі палац о Палац Тызенгауза о дом віцэ-губернатара
Тэматыка практычных заняткаў
Тэма 1.
Сярэднявечная Еўропа і беларускія землі
Еўрапейская цывілізацыя і культура: тэарэтычныя аспекты праблемы.
Культура Візантыі ў сярэднявечную эпоху.
Культура беларускіх земляў 10-13 ст. Роля візантыйскіх уплываў.
Культура сярэднявечнай Еўропы: асноўныя асаблівасці.
Культурныя ўплывы заходняй (лацінскай) Еўропы на беларусія землі ў 12-14 ст.
Зараджэнне і развіццё беларускай готыкі.
Тэма 2.
Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце
еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.
Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і Беларусі.
Дзейнасць Ф.Скарыны ў кантэксце развіцця еўрапейскага кнігадрукавання.
Кнігадрукаванне ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове 16 – пачатку 17 ст.
Рэнесансныя ідэі ў кніжнай культуры ВКЛ 16 – пачатку 17 ст..
Развіццё адукацыі заходнееўрапейскага тыпу на беларускіх землях у 16 – пачатку 17 ст.
Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння.
Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.
Тэма 3.
Культура Беларусі ў эпоху Контррэфармацыі і барока ( 17 ст.)
Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.
Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы.
Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце.
Тэма 4.
Культура Беларусі ў кантэксце эпохі
еўрапейскага Асветніцтва.
Ідэі Асветніцтва ў развіцці еўрапейскай культуры ў 18 ст.
Змены ў сістэме адукацыі і навука на беларускіх землях.
Залаты век тэатральнага мастацтва.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва Беларусі ў 18 ст..
Тэма 5.
Культура Беларусі 19 ст. у еўрапейскім кантэксце
Ідэі асветніцтва і Рамантызму ў культурным развіцці Беларусі ў першай палове 19 ст.
Развіццё навукі і адукацыі ў другой палове 19 ст.: фактар Расійскай імперыі.
Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.
Мастацтва Беларусі 19 ст.: ад класіцызму да мадэрну.
Тэма 6.
Культура Беларусі 20 ст.
Часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).
Культура пад прэсам палітыкі. Культурнае жыццё ў БССР у 1920-1930-гады. Феномен “беларусізацыі”.
Змагарнымі дарогамі: беларускае культурнае жыццё ў міжваеннай польскай дзяржаве (1921-1939).
У абдымках соцрэалізму: культура БССР у другой палове 20 ст.
Сучасная культура Беларусі ў еўрапейскім кантэксце (1991-2003).