- •Уводзiны
- •І. Асобасна – арыентаваная адукацыйная сістэма
- •Лiтаратурнае чытанне у пачатковай школе. Мэты і задачы
- •1.1.1 Метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў
- •1.1.2 Праграма па літаратурнаму чытанню. Мэты і задачы
- •1.2 Склад вучэбна-метадычнага комплексу
- •1.3 Пазакласнае чытанне ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў
- •1.4 Тэматычны кантроль праверкі ведаў
- •2. Асаблівасці асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення рускамоўнымі малодшымі школьнікамі
- •3. Сучасныя тэндэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў
- •Заключэнне
- •Спiс выкарыстанай лiтаратуры
- •Структура ўрокаў
- •Урок 1. У свеце загадак
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Работа па падрыхтоўцы дзяцей да ўспрымання загадак
- •IV. Завучванне дзецьмі загадак на памяць
- •V.Калектыўнае разглядванне дзецьмі кніжкі «Загадкі з градкі»
- •VI.Рэкамендацыі
Змест
Уводзiны………………………………………………………………..……….3
1. Асобасна – арыентаваная адукацыйная сістэма …….……....…….5
1.1 Лiтаратурнае чытанне ў пачатковай школе. Мэты і задачы…………….7
1.1.1 Метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў…………………………...……..8
1.1.2 Праграма па літаратурнаму чытанню. Мэты і задачы ………….…….9
1.2 Склад вучэбна – метадычнага комплексу……………………….………12
1.3 Пазакласнае чытанне ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў ……………………………………………………….………..…….13
1.4 Тэматычны кантроль праверкі ведаў……………………...…….……….16
2. Асаблівасці асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення рускамоўнымі малодшымі школьнікамі………………………...……………..18
3. Сучасныя тэндэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.............................................................................................................24
Заключэнне……………………………………………………………...……..29
Спiс выкарыстанай лiтаратуры…………………………………...…..……...31
Дадатак ………………………………………………………………………..33
Уводзiны
У сістэме адзінай непарыўнай літаратурнай адукацыі школьнікаў ”Літаратурнае чытанне“ разглядаецца як яе пачатковы этап. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання, закласці асновы чытацкай культуры і чытацкай самастойнасці, даць першапачатковыя ўяўленні па агульначалавечай і нацыянальнай культуры. Літаратурнае чытанне з'яўляецца прапедэўтычным курсам літаратуры і заклікана сфарміраваць трывалыя асновы для паспяховага вывучэння курса беларускай літаратуры, а таксама мовы і гісторыі ў базавай школе.
Мэта прадмета – шляхам чытання і разумення сэнсу літаратурных твораў далучаць малодшага школьніка да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, фарміраваць яго як выхаванага чытача, які праяўляе грамадзянскія, маральныя, эстэтычныя пачуцці і творчую актыўнасць, валодае ўменнямі і навыкамі чытання па-беларуску, спосабамі самастойнай работы з літаратурным тэкстам і дзіцячай кнігай, выяўляе цікавасць да чытання кніг на беларускай мове [12,с. 6].
Мэты і задачы літаратурнага чытання вызначаюць асноўныя напрамкі прадмета: культуралагічнае развіццё школьніка, авалоданне навыкам чытання па-беларуску ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення; уменнем выразна чытаць; чытацкімі ўменнямі; першапачатковымі ведамі аб літаратуры; уменнямі работы з дзіцячай кнігай.
На ўроках літаратурнага чытання паступова ствараецца духоўны набытак дзіцяці як прадстаўніка свайго народа, носьбіта нацыянальнай культуры, яе абаронцы і ўзбагачальніка. У малодшых школьнікаў абуджаецца цікавасць да агульначалавечых каштоўнасцей, асэнсоўваюцца і засвойваюцца іх асновы [12, с.7].
Літаратурнае чытанне з'яўляецца неабходнай састаўной часткай маўленчай дзейнасці вучняў, выконвае найважнейшую камунікатыўную функцыю, служыць дзейсным сродкам сацыялізацыі, выхавання і развіцця асобы.
”Літаратурнае чытанне“ належыць да дысцыплін эстэтычнага цыклу, паколькі прадметам вывучэння ў ім з’яўляюцца не веды самі па сабе, а творы мастацтва слова і спосабы літаратурна-творчай дзейнасці. Змест прадмета забяспечвае вобразнае спасціжэнне свету, фарміраванне эмацыянальна-каштоўнасных адносін, назапашванне вопыту творчай дзейнасці.
У гэтым і ёсць актуальнасць тэмы даследвання.
Аб’ект даследвання: сiстэма лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.
Прадмет даследвання: літаратурная адукацыя.
Мэта даследвання: даць аналiз сучаснай сiстэме лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.
Задачы даследвання:
1) раскрыць Канцэпцыю вучэбнага прадмета «Літаратурнае чытанне»;
2) мэты і задачы праграмы па лiтаратурнаму чытанню малодшых школьнiкаў;
3) паказаць ролю пазакласнага чытання ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў;
4) раскрыць метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў;
5) раскрыць склад вучэбна-метадычнага комплексу прадмета «Літаратурнае чытанне»;
5) прааналiзаваць сучасныя тендэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.