- •Тлумачальная запіска
- •Тэма 1 мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Тэма 2 гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Тэма 3 лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў
- •Тэма 4 агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Тэма 5 спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі
- •Тэма 6 прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў
- •Тэма 7 характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання
- •Тэма 8 з гісторыі фарміравання і развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Тэма 9 нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Тэма 10 новае ў правапісе галосных
- •Тэма 11 арфаграфiя
- •Прыстаўкі
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Правілы пераносу
- •Тэма 12 фанетычныя асаблiвсцi беларускай мовы
- •Тэма 13 моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Тэма 14 дзеепрыметнiк. Утварэнне I ўжыванне
- •Тэма 15 дзеепрыслоўе. Утварэнне I ўжыванне
- •Тэма 17 навуковы стыль, яго лексiчныя, марфалагiчныя I сiнтаксiчныя асаблiвасцi
- •Мадэль рэферата навуковага артыкула
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Тэма 19 цытаты. Афармленне цытат
- •Тэма 20 афiцыйна-справавы стыль I яго асаблiвсцi
- •Тэма 21 вiды афiцыйна-справавых тэкстаў
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка
БЕЛКААПСАЮЗ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“БЕЛАРУСКІ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
СПАЖЫВЕЦКАЙ КААПЕРАЦЫІ”
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
(ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)
ПРАКТЫКУМ
для студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі
ўсіх спецыяльнасцей
Гомель 2011
УДК
ББК
Аўтары-складальнікі Т. П. Валынец, ст.выкладчык
М. А. Бурміч, выкладчык
Рэцэнзенты: Паўлавец Д.Д., дацэнт кафедры беларускай культуры
Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя Францыска Скарыны”;
Канавалава Ж.Ч., загадчык кафедры правазнаўства
Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітета
спажывецкай кааперацыі
Рэкамендаваны да выдання навукова-метадычным саветам УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”. Пратакол № 1 ад 11 кастрычніка 2011 г.
Беларуская мова (прафесійная лексіка) : практыкум для студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі / аўт.-склад. Т. П. Валынец, М. А. Бурміч. — Гомель : УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”, 2011. — 129 с.
УДК
ББК
© Установа адукацыі “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт
спажывецкай кааперацыі”, 2011
Тлумачальная запіска
Практыкум па курсу “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” падрыхтаваны на аснове тыпавой праграмы “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. Прызначаецца студэнтам завочнага аддзялення І і ІІ курсаў усіх факультэтаў.
Мэта практыкума – сістэматызацыя і абагульненне практычнага і тэарэтычнага матэрыялу з паўтарэннем, замацаваннем, паглыбленнем тэарэтычных ведаў і выпрацоўкай навыкаў і ўменняў карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці.
Практыкум ахоплівае такія пытанні, як гісторыя развіцця мовы, культура мовы і стылістыка, роля самастойных і службовых часцін мовы ў навуковых тэкстах. Шэраг пытанняў адводзіцца тэрміналогіі. Асобныя пытанні закранаюць змены ў беларускім правапісе згодна з новай рэдакцыяй “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія ўступілі ў дзеянне з 1 верасня 2010года.
Кожны раздзел мае сваю структуру: тэарэтычную частку і заданні. Прадстаўленая тэарэтычная частка практыкума дазваляе самастойна вывучаць раздзелы курса, а прыведзеныя заданні дапамогуць на практыцы прымяніць засвоеныя веды.
Выкарыстанне дадзенай метадычнай распрацоўкі дапаможа студэнтам засвоіць вучэбны матэрыял курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, палепшыць моўную адукаванасць, павялічыць прафесійны слоўнікавы склад.
Тэма 1 мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
На сённяшні дзень у свеце налічваецца больш за 5 000 моў, якія, акрамя індывідуальных асаблівасцей, маюць шмат агульнага. Усе яны з’яўляюцца сродкам фарміравання і выражэння думкі, сродкам узаемаадносін паміж людзьмі. Гэта спалучае іх у адно цэлае – чалавечую мову, або проста мову.
Мова – з’ява грамадская, сацыяльная. Яна існуе толькі ў грамадстве, соцыуме (соцыум – устойлівая сацыяльная супольнасць, якая характарызуецца адзінствам умоў жыццядзейнасці людзей), пранізвае ўсе сферы матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавека і непасрэдна звязана з усімі праявамі яго сацыяльнага быцця. Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці, з’яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай перадачы ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.
Сучасныя даследчыкі лічаць мову з’явай сацыяльнай, а не біялагічнай, бо мова не перадаецца ў спадчыну, як іншыя біялагічныя адзнакі (колер скуры, валасоў, форма твару і інш.). Чалавек валодае псіхафізіялагічным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Рэалізаваць гэтую магчымасць можна толькі ў працэсе ўзаемаадносін з іншымі людзьмі. Мова мае сацыяльны характар, таму што «яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва»
Гукавая мова ўзнікла больш за 100 тысяч гадоў таму назад, у эпоху пераходу ад неандэртальца да чалавека сучаснага тыпу. Адказ на пытанне «як узнікла мова?» даюць самыя разнастайныя філасофскія і філалагічныя канцэпцыі паходжання мовы. Гэта і міфолага-рэлігійныя ўяўленні пра мову як дар Бога, канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці», этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы, матэрыялістычная, ці «працоўная», або «сацыяльная», тэорыя мовы. Згодна з апошняй канцэпцыяй, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні, дасягаць узаемаразумення стымулявала з’яўленне пэўных гукавых комплексаў. Мова дапамагла людзям вылучыцца з жывёльнага свету, развіць сваё мысленне, весці паспяховую барацьбу з сіламі прыроды і дасягнуць таго прагрэсу, які мы назіраем у цяперашні час.
Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, наладжваюць кантакты, выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці. Такі ўніверсальны характар мовы вызначае і разнастайнасць яе функцый.
У лінгвістыцы пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую выконвае мова ў жыцці чалавека і грамадства. Тэрмін “функцыя” выкарыстоўваецца і як сінонім слова “значэнне”.
Галоўная функцыя мовы – камунікатыўная, або функцыя зносін паміж людзьмі. Яна раскрывае сацыяльны, грамадскі характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе сваё існаванне, нягледзячы на тое, што яе знешняя форма можа захоўвацца ў выглядзе пісьма або гукавых запісаў.
Адна з істотных функцый мовы – пазнавальная. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. У той жа час мова выступае і як матэрыяльнае замацаванне ведаў, і як непасрэдны інструмент пазнання, таму што стварэнне і ўзбагачэнне асноўных катэгорый мыслення (паняццяў) адбываецца на аснове мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, ВНУ і г. д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння і ўдакладнення ведаў.
Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы. Знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў, калі гэтыя прадметыатрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу, словамі. Звычайна тым прадметам і з’явам рэчаіснасці, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці людзей пэўнага калектыву, даецца значна больш разнастайных назваў, чым з’явам і прадметам, якія знаходзяцца як бы на перыферыі інтарэсаў чалавека, практычна не сустракаюцца ці рэдка трапляюцца ў яго жыцці. Напрыклад, у арабскай мове даследчыкі адзначаюць каля 5000 назваў вярблюда. У беларускай жа мове зафіксавана ўсяго адно адпаведнае слова. У мове эскімосаў да гэтага часу захоўваецца некалькі дзясяткаў назваў ільду ў залежнасці ад яго стану і асаблівасцей утварэння. У мове ірландцаў – спрадвечных мараходаў і рыбакоў – ёсць дзясяткі найменняў ветру. Беларуская мова мае больш за 20 назваў балота, якое з’яўляецца прыкметнай адзнакай беларускага ландшафту: багна, бездань, валага, гола, дрыгва, дрыгвянік, імшара, мроіва, твань і інш. Большасць гэтых слоў не маюць эквівалентаў у іншых мовах. Багацце слоўніка ў цэлым, а таксама колькасць намінацый у пэўнай галіне жыцця і ведаў сведчаць не толькі пра стан і развіццё мовы народа, але і пра ступень яго інтэлектуальнага і духоўнага стану, гдыбіню распрацоўкі тых паняццяў, якія звязаны з жыццёвымі ўмовамі людзей і маюць для іх вялікае значэнне.
Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькі пэўныя звесткі, веды, але і выяўляюцца адносіны да іх таго, хто гаворыць (яго здольнасці, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай і г. д.), разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Праз экспрэсіўную функцыю выяўляюцца галоўныя рысы чалавека, яго светапогляд, яго ўнутраны партрэт.
Пры зносінах часта важным аказваецца не толькі тое, што сказаць, але і як сказаць. Уласцівасці і якасці маўлення ацэньваюцца і паводле яго зместу, эмацыянальнай насычанасці, эстэтычных характарыстык, паводле ўражання, якое яно выклікала ў слухачоў ці чытачоў. Мілагучнае выказванне пры аднолькавай інфарматыўнасці са звычайным паведамленнем успрымаецца з большым задавальненнем і лепшай увагай. І гэта эстэтычная функцыя мовы, якая ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні.
Акумулятыўная функцыя – гэта назапашванне, захаванне традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. Мова захоўвае спадчыну нацыі, звязвае продкаў і нашчадкаў.
Для многіх моў свету важнай з’яўляецца этнічная функцыя, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з’яўляецца фактарам этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці.
У цэлым усе функцыі, якія выконвае мова, накіраваны на тое, каб зрабіць яе найбольш эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі.
Заданне 1. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрміналагічным паняццям:
Соцыум, этнас, моўны калектыў, сферы камунікацыі, функцыянальная загружанасць мовы, мовы-макрапасрэднікі, моўная палітыка, стандартная мова, літаратурная мова, тытульная мова, двухмоўе, білінгвізм.
Заданне 2. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, вусна перакладзіце на беларускую. Якая роля надаецца мове ў жыцці кожнага чалавека?
По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его
гражданской ценности. Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути, потому что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К.Паустовский).
Неряшливость в одежде – это неуважение к окружающим вас людям и к самому себе. Дело не в том, чтобы быть одетым щегольски. В щегольской одежде есть, может быть, преувеличенное представление о собственной элегантности, и по большей части щеголь стоит на грани смешного. Надо быть одетым чисто и опрятно, в том стиле, который больше всего вам идет, и в зависимости от возраста.
Язык в еще большей мере, чем одежда, свидетельствует о вкусе человека, о его отношении к окружающему миру, к себе (Д.Лихачев).
Заданне 3. Вусна перакладзіце тэкст на беларускую мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў вядомай прытчы пра старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа (VI ст. да н. э.)?
Однажды философ Ксанф, рабом которого был Эзоп, пригласил гостей и попросил Эзопа приготовить обед: в первый день – самый плохой, во второй день – самый лучший.
В первый день на первое, второе и третье Эзоп приготовил язык.
– Почему ты подаешь одни языки? – спросили Эзопа.
– Мне приказали приготовить самый худший обед, а что может быть хуже языка? Только потому, что есть язык, мы огорчаем друг друга, бранимся, лжем, обманываем, хитрим, ссоримся. Язык делает людей врагами, разрушает города, даже целые государства. Он вносит в нашу жизнь горе и зло. Может ли быть что-нибудь хуже языка?
Во второй день Эзоп снова подал языки. Хозяин и гости изумились.
– Мне велели приготовить самый лучший обед, – пояснил Эзоп, – а что для философа может быть лучше языка! При помощи языка изучаются науки и получаются знания, посредством него мы объясняемся друг с другом, решаем различные вопросы, просим, приветствуем, миримся, даем, получаем, выполняем просьбы, вдохновляем друг друга. При помощи языка строятся города, развивается культура. Думаю, что нет ничего лучше языка.