- •Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
- •І. Прадмова
- •Іі.РАзмеркаванне гадзін па раздзелах і відах работы
- •Ііі. Літаратура
- •Тэма: Сінтаксіс як вучэнне пра спалучальнасць слоў і пабудову тэкстаў
- •1. Тэарэтычная частка
- •2. Лабараторная частка
- •4. Эксперыментальная частка
- •5. Творчая частка
- •1. Выпішыце з беларускамоўных газет ці часопісаў па пяць словазлучэнняў з рознымі відамі сувязі. Аргументуйце свой выбар.
- •Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў
- •Тэма: Сказ
- •1. Тэарэтычная частка
- •2. Лабараторная частка
- •3. Развіццёвая частка
- •Актывізацыя мадальных працэсаў у публіцыстычным маўленні
- •Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў
- •Творчая частка
- •Тэма: Даданыя члены сказа
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •1. Вызначце члены сказа. Ахарактарызуйце даданыя члены сказа паводле выражэння, структуры, уключэння ў сказ.
- •III. Развіццёвая частка
- •IV. Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў
- •V. Творчая частка
- •Тэма: Аднасастаўныя сказы. Сказы нерасчлянёнага тыпу. Няпоўныя і эліптычныя сказы
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •1. Вызначце граматычную аснову сказаў.
- •V. Творчая частка
- •Тэма: Семантычная і камунікатыўная арганізацыя простага сказа
- •I. Тэарэтычная частка
- •II. Лабараторная частка
- •IV. Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў
- •V. Творчая частка
- •Тэма: Складаны сказ і. Тэарэтычная частка
- •Іі. Лабараторная частка
- •Ііі. Развіццёвая частка
- •IV. Творчая частка
- •Іv. Эксперыментальная частка
- •V. Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў
- •Тэма: Складанае сінтаксічнае цэлае. Дыялагічнае адзінства
- •1. Тэарэтычная частка
- •Іі. Лабараторная частка
- •Ііі. Развіццёвая частка
- •Іv. Удасканаленне пунктуацыйных навыкаў і ўменняў
- •V. Творчая частка
- •Прыкладныя заданні для мікразалікаў
- •Сфера адукацыі – найважнейшы прыярытэт у беларускай дзяржаве
- •Туга зялёная ці аранжавы настрой?
- •Беларускі інфафорум будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва смі Беларусі з замежнымі партнёрамі.
- •Маланка не пашкодзіць
- •Прынцып даражэй!
- •Хрысціянства ў эфіры
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
В.М. Самусевіч
Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс
Вучэбна-метадычны комплекс
Для студэнтаў факультэта журналістыкі
Мінск
2007
Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Рэцэнзенты: Іўчанкаў Віктар Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання;
Басова Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання.
Вучэбна-метадычны комплекс зацверджаны на пасяджэнні кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 10 мая 2007 г. пратакол № 3.
Рэкамендаваны Вучоным саветам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 15 мая 2007 г. пратакол № 6.
І. Прадмова
Вучэбна-метадычны комплекс арыентаваны на фарміраванне прафесійных навыкаў, уменняў лінгвістычнай арганізацыі тэкстаў СМІ і прызначаны забяспечыць самастойную работу студэнтаў факультэта журналістыкі па засваенні раздзела “Сінтаксіс” курса “Сучасная беларуская мова”.
Згодна з праграмай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” (Іўчанкаў В.І., Мн., 2005 г.) падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю прадугледжвае развіццё маўленчай кампетэнтнасці, неабходнай для прадуктыўнай вытворчасці разнажанравых тэкстаў адпаведнай камунікатыўнай зададзенасці.
У выніку вывучэння раздзела “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы” студэнты павінны:
ведаць:
- асаблівасці сінтаксічнага ладу беларускай мовы і інтэрпрэтацыю іх паводле сучасных сінтаксічных тэорый;
‑ заканамернасці і тэндэнцыі сінтаксічнай арганізацыі журналісцкага тэксту;
‑ метады і прыёмы сінтаксічнага аналізу;
‑ адметнасці лінгвістычнай арганізацыі разнажанравых тэкстаў;
умець:
‑ дыферэнцыраваць структуру тэкстаў СМІ на падставе патрабаванняў тэорыі сінтаксісу;
‑ кваліфікаваць інтэрферэнтныя праявы сінтаксісу ў публіцыстычным маўленні;
‑ ствараць разнажанравыя тэксты і аналізаваць іх з пункту гледжання сінтаксічнай арганізацыі;
‑ выяўляць сінтаксічныя факты асістэмнага паходжання і даваць ім арталагічную характарыстыку.
Функцыянальны сінтаксіс падаецца праз прызму сучасных тэндэнцый і заканамернасцей развіцця маўлення, у прыватнасці публіцыстычнага, фарміравання новай (постмадэрнісцкай) манеры пісьма журналіста, дынамікі пабудовы загаловачных комплексаў у СМІ і практыкі сінтаксічнай арганізацыі журналісцкіх матэрыялаў. Асаблівая ўвага надаецца такім катэгорыям, як суб’ектыўная і аб’ектыўная мадальнасць, прэдыкатыўнасць, што спадарожнічаюць персаніфікацыі сучаснага журналіста, дыялагічнасці і спрошчанасці сінтаксісу пераважна ў Інтэрнет-выданнях.
У вучэбна-метадычным комплексе змешчаны матэрыялы абагульняльнага і праблемнага характару, што дазволіць студэнтам-журналістам эфектыўна замацаваць веды па іншых раздзелах сучаснай беларускай мовы, паслужыць навукова-практычнай базай для засваення такіх курсаў, як стылістыка, тэорыя і практыка рэдагавання, рытарычныя асновы журналістыкі.
Іі.РАзмеркаванне гадзін па раздзелах і відах работы
№ тэмы |
Найменне раздзелаў дысцыплины |
Усяго гадзін |
Аўдыторныя заняткі (гадзін.) |
КСР |
|
Лекцыі |
Практычныя |
||||
1.
2.
3.
4.
5
6.
7.
|
Сінтаксіс як вучэнне пра спалучальнасць слоў і пабудову тэкстаў
Сказ. Галоўныя члены сказа
Даданыя члены сказа
Аднасастаўныя сказы. Сказы нерасчлянёнага тыпу. Няпоўныя і эліптычныя сказы
Семантычная і камунікатыўная арганізацыя простага сказа
Складаны сказ
Складанае сінтаксічнае цэлае. Дыялагічнае адзінства
Выніковы тэст |
3
3
3
4
3
4
4
2 |
1
1
1
2
1
2
2
|
2
2
2
2
2
|
2
2
2 |
|
Разам |
26 |
10 |
10 |
6 |