Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Формы дзяржавы

  1. Агульны падыход да формаў дзяржавы

  2. Формы праўлення

  3. Тэрэтарыяльны падзел

  4. Палітычны рэжым

  5. Дзяржава і царква

Форма дзяржавы – гэта сукупнасць знешніх прыкмет, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць спосаб фарміравання і замяшчэння ўлады, ахарактарэзаваць структуру вышэйшых і мясцовых органаў, суадносіны паміж рознымі ўзроўнямі ўлады, а таксама прынцыпаў ўзаемадзеяння чалавека і дзяржавы. Фактычна форма дзяржавы адлюстроўвае вектар развіцця дзяржавы і месца чалавека ў ёй. Зараз выдзяляюць тры кампаненты формы дзяржавы:

  1. Форма праўлення

  2. Форма тэрэтарыяльнага падзелу

  3. Палітычны рэжым

Форма дзяржавы апісвае ці імкнецца апісаць належны (ідэальны) тып адносінаў грамадства, дзяржавы і асобы.

Гістарычна формы дзяржавы пачалі даследвацца ў Старажытнай Грэцыі, якая мела значную колькасць формаў дзяржаўнага існавання.

Тэрміны, якімі азначаюць формы дзяржавы, мяняюць свій змест у гістарычным працэсе.

Форма дзяржавы заўсёды выступае палітычнай адзнакай арганізацыі публічнай улады. Асноўным элементам з’яўляецца палітычны рэжым.

Платон выдзеляе наступныя формы праўлення:

  1. Манархія

  2. Цімакратыя (улада ваенных)

  3. Арыстакратыя

  4. Алігархія

  5. дэмакратыя

калі правіць большасць калі правяць усе (ахлакратыя)

  1. Тэранія

Арыстоцель падзеляе формы праўлення па 2 крытэрыях:

  1. Колькасць кіруючых асоб

  2. Накіраванасць улады

Палібій акцэнтуе ўвагу на неабходнасці змешанай формы. На думку Палібія найбольш дасканалай формай з’яўляецца Рымская рэспубліка.

Палітычны рэжым – асноўная катэгорыя, якая характэрызуе сутнасць дзяржавы.

Палітычны рэжым – гэта найбольш палітазаваная катэгорыя і найбольш уплывовыя на ўзаемаадносіны чалавека і дзяржавы. Палітычныя рэжымы падзяляюцца на:

  1. Дэмакратычны. Разглядаецца як найбольш ідэальны, у ім разглядаеццаа ўплыў насельніцтва на ўладу, сацыяльная абарона насельніцтва.

  2. Ліберальны. Прыярытэт праў і свабод чалавека, свабода эканамічнай дзейнасці, але без значнай сацыяльнай абароны.

  3. Аўтарытарны. Абмежаванне палітычных праў, наяўнасць жорсткай улады, свабода ў эканамічнай дзейнасці.

  4. Камуністычны. Поўнае абмежаванне палітычнай сферы, дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, абмежаванне прыватнай уласнасці, палітычны тэрор для незгодных, забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці.

  5. Фашыстскі. Мэтанакіраванасць палітыкі на салідарнасць у дзяржаве, абмежаванне праў.

  6. Нацыстскі. Дасягненне дабрабыту для адной нацыі за кошт абмежавання іншых нацый.

  7. Клерыкальны. Дасягненне інтарэсаў пэўнай рэлігійнай канфесіі.

  8. Ваенная хунта. Абмежаванне палітычнай сферы, пэўны кантроль над эканамічнай сферай, улада ў руках ваенных.

  9. Таталітарны. Усе рэжымы ў большай ці меншай сцепені з’яўляюцца аўтарэтарнымі, бо маюць магчымасць прымусу. Дэмакратычны рэжым акцэнтуе ўвагу на магчымасць адваротнай сувязі, пэўнага ўплыва грамадства на ўладу.

Палітычны рэжым у большай ступені выступае як палітычны ярлык, які навешваецца на сваіх апанентаў.

Татальны рэжым мае наступныя рысы:

  • Звычайнае ўяўленне аб таталітарызме робіцца на аснове жорсткага фашыстскага рэжыма, які супрацьпастаўляецца дэмакратычнаму і ліберальнаму Западу.

  • Кантроль над сферай сумлення і свядомасцю. Любая дзяржава асноўваецца на пэўнай ідэалогіі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай любой дзяржавы. Кантроль над сумленнем ажыццяўляецца праз СМІ, праз адукацыю і культуру.

  • Таталітарная дзяржава звычайна надае пэўны акцэнт сацыяльным правам, абмяжоўваюцца палітычныя правы на падставе спрвядлівасці. Дзяржава набывае статус татлітарнай пры наяўнасці тэхнічных магчымасцяў нагляду за людзьмі і ўласных блокаў ідэалогіі.

Вялікая роля дзяржавы ў сацыяльнай сферы абумоўліваецца немагчымасцю сучаснага грамадства жыць без дзяржавы.

Існуюць 3 інстытуты, якія могуць не дазволіць стаць дзяржаве таталітарнай:

  1. Наяўнасць традыцыйнай царквы або рэлігіі, якая выступае супрацьвагай для дзяржаўнай ідэалогіі

  2. Традыцыйная сям’я

  3. Традыцыйнае сялянства

Дзяржава і царква. Дзяржава і царква два істотна розных сацыяльных фенамена, якія распаўсюджваюцца на пэўнага чалавека і тэрыторыю. Дзяржава прэтэндуе на абсалютную ўладу над грамадзянамі і выступае ў якасці суверэннай арганізацыі.

Царква – духоўна-тэрытарыальны саюз, у межах якога людзі дасягаюць свайго вечнага збавення. Царква мае некалькі вызначэнняў:

  • Любая рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей па рэлігійных мэтах

  • Бога-чалавечы арганізм, цела Хрыстова

  • Духоўна-зямная супольнасць, дзе дух святы дае людзям магчымасць да выратавання

Царква разглядае сябе як адзіная, саборная, святая, апостальная.

Адзінства царквы залежыць ад канфесіі.

У праваслаўе выкарыстоўваецца прынцып намеснасці, дзе главой царквы прызнаецца Хрыстос, а кожны епіскап мае ўладу на пэўнай тэрыторыі. У кожнай тэрыторыі павінна існаваць адзіная памесная царква.

У дачыненні да царквы выкарыстоўваюцца тэрміны ерась і раскол.

Ерась – пашкоджанне дагматычнай асновы, раскол – парушэнне правілаў кананічнай дысцыпліны.

Дзяржава не можа па сваёй прыродзе вызначаць сапраўднасць або несапраўднасць царквы, пры гэтым у гісторыі такія прыклады былі.

Суадносіны паміж дзяржавай і царквой выцякаюць з хрысціянскіх прынцыпаў:

  1. Супрацьпастаўленне царстваў Зямного і Нябеснага

  2. Супрацьпастаўленне царства Бога і царства кесара (хрысціянін павінен быць належным і да аднаго, і дв другога царстваў)

  3. Разгляданне дзяржаўнай улады ў якасці неабходнага элемента існавання грамадства, які патрэбны для пакарання зла і захавання дабра.

Дзяржава і царква ўступаюць у заемадзеянне тады, калі яны накіраваны на аднаго чалавека.

Праблема суадносінаў узнікае пры хрысціянізацыі Рыма.

Гістарычна існуюць наступныя формы ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы:

  1. Сімфонія

  2. Цэзарапапізм

  3. Папацэзарызм

  4. Клерыкалізм

  5. Дзяржаўная царкоўнасць

  6. Аддзяленне царквы ад дзяржавы

Для праваслаўя найбольш адэкватнай формай з’яўляецца сімфонія – узаемадзеянне дзяржавы і царквы, якія выконваюць розную сацыяльную ролю ў справе выратавання асобага чалавека. Сімфонія замацавана ў 6-й навэлле Юсцініана і ў Эпанагозе.

Сімфонія можа быць рэалізавана толькі ў монаправаслаўнай дзяржаве.

Цэзарапапізм – спроба праваслаўных імператараў больш актыўна ўмешвацца ва ўнутранныя справы царквы.

Папацэзарызм – гэта пазіцыя рымскай царквы да дзяржавы. Папа разглядае сябе носьбітам царкоўнай і свецкай улады і пагэтаму прэтэндуе на падпарадкаванне ўсіх формаў публічнай улады (дактрына двух мячоў).

Найбольшыя прытэнзіі на паўнату свецкай улады былі выражаны папай Інакенціем.

Крызіс імперска-царкоўнай сістэмы грамадства, узнікненне нацыянальных дзяржаў прывялі ў Заходня Еуропе да патрабаванняў нацыяналізацыі царквы і рэфармацыі.

Раскол царквы пазбаўляе Рым статуса абсалютнага аўтарэтэта і ставіць новую праблему ва ўзаемаадносінах дзяржавы і царквы.

Лютэранства пачало выкарыстоўваць тэрмін абмежаваня сімфонія або дзяржаўная царкоўнасць.

Дзяржаўная царкоўнасць у далейшым трансфармавалася ў статус царквы як публічнай карпарацыі, якая мае прывілеі і льготы.

Кальвінізм патрабуе:

  1. Падпарадкавання дзяржавы царкве

  2. Спрыяе ўзнікненню прынцыпа аддзялення дзяржавы ад царквы

Аддзяленне царквы ад дзяржавы мае двайную прыроду: незвязванне дзяржавы ні з адной з хрысціянскіх намінацый і прынцып актыўнага выціскання дзяржавы і царквы з сацыяльнага жыцця па прычыне прытрымлівання дзяржавай антырэлігійных поглядаў.

У сучаснасці існуе некалькі мадэляў узаемадзеяння царквы і дзяржавы:

  • Дзяржаўная царкоўнасць, калі дзяржава прызнае пэўныя дзяржаўныя рэлігіі і надае ім асобы прававы статус

  • Аддзяленне царквы ад дзяржавы

У Рэспубліке Беларусь дзейнічаюць прынцыпы:

  • Свабоды веравызнанняў перад законам

  • Свабоды сумленняў

  • Супрацоўніцтва дзяржавы з рэлігіямі

у залежнасці ад іх уплыву на нацыянальную культуру, традыцыі і г.д.

РБ не вызнае прынцыпа аддзялення царквы ад дзяржавы і прынцыпы свецкасці дзяржавы, хоць асобныя прыкметы дактрын прысутнічаюць. У Канстытуцыі РБ шукае аптымальныя пуці супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных арганізацый. Беларуская дзяржава бярэ на сябе абавязак падтрамліваць належны рэлігійны мір.

Дзяржаўная адукацыя мае свецкі характар.

Соседние файлы в предмете Конституционное право