- •Жанры навуковай літаратуры
- •Прынцыпы разгортвання iнфармацыi ў навуковым тэксце.
- •Кампазiцыйна-змястоўныя I лiнгвiстычная арганiзацыя анатацыi.
- •Жанр рэзюмэ I яго асаблiвасцi.
- •Тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi выражэння кампазiцыйна-змястоўных, лагiчных элементаў рэферата I тэзiсаў.
- •Даведачна-бiлiяграфiчны апарат навуковай лiтаратуры. Афармленне цытат.
- •Дамашняя работа
Жанры навуковай літаратуры
Прынцыпы разгортвання iнфармацыi ў навуковым тэксце.
Шляхі кампрэсіі навуковага тэксту:
змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце;
захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.
Змяншэнне інфармацыі — гэта такі шлях кампрэсіі навуковага матэрыялу, пры якім адбываецца пропуск падрабязнасцяў у апісанні пэўнага працэсу, з’явы, прадмета і абагульненне тых частак тэксту, якія застаюцца. Гэтым шляхам карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуковых прац, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, заключэннях навуковых прац.
Пры змяншэнні інфармацыі не дапускаецца скажаць сэнс першакрыніц, парушаць логіку ў падачы інфармацыі, неапраўдана апускаць важныя і карысныя факты.
Захаванне інфармацыі — гэта такі шлях кампрэсіі навуковага тэксту, пры якім звесткі, змешчаныя ў працы, пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння захоўваецца ў адносна поўным аб’ёме.
Апушчэнне — пропуск пэўных элементаў тэксту (выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце, дублетных слоў, змешчаных у дужках, спасылак на малюнкі графікі і пад.): Імунітэт дыпламатычны прадастаўляецца прадстаўніцтву, прадастаўляецца непасрэдна кіраўніку і прадастаўляецца персаналу прадстаўніцтваў і членам іх сямей (асабістыя імунітэты). — Імунітэт дыпламатычны прадастаўляецца прадстаўніцтву, непасрэдна кіраўніку, персаналу прадстаўніцтваў і членам іх сямей.
Сумяшчэнне — калі два або некалькі сказаў падобнай канструкцыі накладаюцца адзін на адзін і ў выніку гэтага накладання ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікамі: Нагляднае ўяўленне аб прамой, паралельнай плоскасці, даюць нацягнутыя тралейбусныя або трамвайныя правады — яны паралельныя плоскасці зямлі. Другі прыклад дае лінія сцяны і столі — гэта лінія паралельная плоскасці падлогі. — Нагляднае ўяўленне аб прамой, паралельнай плоскасці, даюць нацягнутыя тралейбусныя або трамвайныя правады (адносна плоскасці зямлі), а таксама лінія перасячэння сцяны і столі (адносна плоскасці падлогі).
Замяшчэнне — калі замест доўгіх элементаў тэксту ўжываюцца больш кароткія, але сэнс змененых элементаў зазоўваецца: Поле матэрыяльнае; яно існуе незалежна ад нас, ад нашых ведаў пра яго. — Поле матэрыяльнае, аб’ектыўнае.
ПРАКТЫКАВАННЕ 1. Прачытайце сказы. Які прыём захавання інфармацыі выкарыстаны?
1. Любыя два пункты адной і той жа паўплоскасці ляжаць па адзін бок ад прамой а, а любыя два пункты розных паўплоскасцей ляжаць па розныя бакі ад гэтай прамой. – Любыя два пункты адной і той жа паўплоскасці ляжаць па адзін бок ад прамой а, а любыя два пункты розных паўплоскасцей – па розныя бакі ад гэтай прамой. 2. Любыя сілы, якія дзейнічаюць на электрычна зараджаныя часцінкі, за выключэннем сіл электрастатычнага паходжання (г.зн. кулонаўскіх), называюцца пабочнымі сіламі. – Любыя сілы, якія дзейнічаюць на электрычна зараджаныя часцінкі, за выключэннем сіл электрастатычнага паходжання называюцца пабочнымі сіламі. 3. Існаванне пэўнага працэсу ў прасторы паміж целамі, што ўзаемадзейнічаюць, які працягваецца канечны час, – вось галоўнае, што адрознівае тэорыю блізкадзеяння ад тэорыі дзеяння на адлегласці. – Галоўнае адрозненне тэорыі блізкадзеяння ад тэорыі дзеяння на адлегласці – гэта існаванне пэўнага канечнага працэсу ў прасторы паміж целамі, што ўзаемадзейнічаюць. 4. Найвялікшым інтэлектуальным дасягненнем дзяржавы была выпрацоўка сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнасці і кантрактаў. Сістэма атрымала найменне рымскага права. – Сістэма рымскага права – гэта найвялікшае інтэлектуальнае дасягненне дзяржавы ў выпрацоўцы сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнасці і кантрактаў.