Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Міжнародны універсітэт “МІТСО”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар установы адукацыі
Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Міжнародны універсітэт “МІТСО”
_____________ С.Н.Князеў
2011 г.
Регістрацыйны № УД-
Гісторыя беларусі
Вучэбная праграма для спецыяльнасцей
1-25 01 04 фінансы і крэдыт
1-26 02 03 маркетынг
1-26 02 05 лагістыка
Факультэт |
міжнародных эканамічных адносін і менэджмента |
||||||
Кафедра |
гісторыі права і гуманітарных дысцыплін |
||||||
Курс |
1 |
|
|||||
Семестр |
1 |
|
|||||
Лекцыі |
44/ 10/ 2 |
|
|||||
Практычныя/семінарскія |
Экзамен |
1 семестр |
|||||
заняткі |
22/ 4/2 (у тым ліку 8/- |
|
|
||||
кіруемая самастойная работа студэнта ) Усяго аўдыторных гадзін па |
|
||||||
дысцыпліне |
66/ 14/ 4 |
|
|||||
Усяго гадзін па |
Форма атрымання |
||||||
дысцыпліне |
138 |
вышэйшай адукацыі |
вочная, завочная завочная (скар.ф.н.) |
Складальнік: У.Г.Філякоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
2011 г.
Вучэбная праграма «Гісторыя Беларусі» складзена на основе тыпавой вучэбнай праграмы «Гісторыя Беларусі», регістрацыйны № ТД – СГ.009/ тып. Зацверджана 15 красавіка 2008г.).
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочаго варыанта на пасяджэнні кафедры гісторыі права і гуманітарных дысцыплін
29.08. 2011 г., пратакол № 1
Загадчык кафедрай
______________ У.Г.Філякоў
Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО”. Пратакол № 1.
2011, пратакол №
Старшыня
______________ С.Н.Князеў
Тлумачальная запіска
У справе падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў важнае значэнне мае выкладанне гуманітарных дысціплін і асабліва гісторыі. Веданне яе дазваляе не толькі асэнсаваць мінулае, арыентавацца ў сучаснасці, але і прадбачыць будучае. Для будучых спецыялістаў -- гэта і выдатная школа выхавання ў духу патрыятызму, глыбокай любові да Айчыны..
Гісторыя Беларусі -- гэта навука, што вывучае мінулае беларускага этнасу ва ўсёй яго разнастайнасці, шматграннасці і канкрэтнасці ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу з улікам цывілізацыйных характарыстык.
Асноўныя мэты дадзенага курса:
• раскрыць гістарычны шлях, пройдзены беларускім народам;
• растлумачыць этна-культурную самабытнасць беларусаў, як унікальнай супольнасці ў свеце;
• паказаць уклад нашага народа ў скарбонку сусветнай культуры;
• дапамагчы студэнтам у самапазнанні, усвядамленні сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, адказнымі за лёс краіны.
Задачы курса:
• даць цэласнае ўяўленне аб гістарычным шляху Беларусі, асэнсаваць складаны, супярэчлівы працэс утварэння дзяржаўнасці беларускага народа з улікам унутраных і знешніх фактараў, пачынаючы з Полацкага княства, працягваючы Вялікім княствам Літоўскім, заняпадам яе ў гады Расійскай імперыі, паступовым адраджэннем з утварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і, нарэшце, завяршаючы незалежнасцю Рэспублікі Беларусь, якая імкнецца да пабудовы дэмакратычнай, прававой дзяржавы;
• авалодаць ведамі працэса ўтварэння і фарміравання беларускага народа, нацыі, развіцця нацыянальна-вызваленчага руху, адносін да яго афіцыйных структур;
• высвеціць альтэрнатывы грамадскага развіцця на розных этапах гісторыі, раскрыць калізіі барацьбы вакол праблем гістарычнага выбару і прычын перамогі пэўных сіл у той ці іншы момант гісторыі;
• усвядоміць асаблівасці этнічнага і канфесійнага становішча ў Бела-русі ў розныя гістарычныя перыяды дзеля кансалідацыі ўсяго народа;
• зразумець сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, духоўнае развіццё кожнага сацыяльнага слоя грамадства і народа ў цэлым у розныя перыяды гісторыі;
• усвядоміць адзінства, цэласнасць свету, прыарытэт агульначалавеч-ых каштоўнасцей і ў той жа час асэнсаваць гістарычнае месца Беларусі ў сусветным чалавечым супольніцтве, зразумець асаблівасці яе палітычнай і грамадскай арганізацыі, культуры ў параўнанні з вопытам розных народаў;
• авалодаць новым палітычным мысленнем, асэнсаваць разбуральную сілу сацыяльных канфліктаў і неабходнасць выпрацоўкі канструктыўнага шляху да міру і згоды ў грамадстве;
• на аснове гістарычнага вопыту развіцця беларускага народа сфарміраваць cа студэнтаў высокакваліфікаваных спецыялістаў, грамадзян і патрыётаў Айчыны з высокімі маральнымі якасцямі.
У сувязі з гэтым праграма курса прадугледжвае авалоданне студэнтамі такіх праблем, як зараджэнне і функцыяніраванне старажытных цывілізацый, «вялікае перасяленне народаў» і Беларусь; станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і ў Беларусі; ВКЛ: ад Сярэднявечча - да Новага часу; «Рэнесанс», рэфармацыя і іх уплыў на Беларусь; Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцьг, супярэчнасці XVIII ст.; Падзелы Рэчы Паспалітай; феадальная рэакцыя першай паловы XIX ст.; фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі і яе ўплыў на Беларусь; Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. - люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне; Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці; Беларусь у міжваенны перыяд; Беларусь у гады другой сусветнай вайны; Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў; да новай мадэлі грамадскай пабудовы; шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.
У цэлым студэнт на аснове адукацыйнага стандарта па гісторыі Беларусі павінен ведаць:
асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, фармацыйны, цывілізацыйны і культуралагічны падыходы пры разглядзе гістарычнага працэса; асноўныя гістарычныя факты, даты, падзеі, персаналіі; ролю айчыйнай гісторыі ў цывілізацыйньм працэсе; умець характарызаваць:
асноўныя этапы станаўлення цывілізацыі на ўсходнеславянскіх землях;
гістарычныя межы развіцця і формы існавання беларускай дзяржаўнасці ў розныя гістарычныя эпохі;
асноўныя этапы эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі; умець аналізаваць:
супярэчлівыя працэсы гістарычнага развіцця;
асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця беларускага народа ў сусветным гістарычным кантэксце;
працэс развіцця дзяржаўных форм жыцця беларускага народа, асноў-ныя этапы станаўлення яго дзяржаўнасці ў розныя гістарычныя эпохі;
асноўныя тэндэнцыі развіцця Беларусі ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, станаўлення грамадскай супольнасці і прававой дзяржавы;
набыць навыкі і якасці: выказваць і абгрунтоўваць сваю пазіцыю і весці дыялог па праблемах, якія тычацца цэласных адносін да сусветнай і айчынай гісторыі; палітычнай талерантнасці і вопыту палітычнага кансенсусу на аснове ведаў айчыннай і сусветнай гісторыі.
Курс «Гісторыя Беларусі» - гэта навучальная дысцыпліна, якая цесна звязана з усеагульнай гісторыяй, гісторыяй дзяржавы і права Беларусі, геаграфіяй, этнаграфіяй, паліталогіяй і канкрэтнай эканомікай, гісторыяй палітычных і прававых вучэнняў, гісторыяй суседніх дзяржаў, іншымі гуманітарнымі навукамі. Гісторыя - навука комплексная, інтэгральная.
Гісторыя - навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з'яўляюцца носьбітамі своеасаблівасцей гэтага развіцця.
Гісторыя Беларусі пры даследванні карыстаецца тымі ж метадамі, што і ўсеагульная гісторыя: сістэмным, гісторыка-храналагічным, статыстычным, параўнаўчым і інш. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як археалагічныя, архіўныя і іншыя дакументапьныя матэрыялы, так і манаграфічныя крыніцы. Выкладанне «Гісторыі Беларусі» мае наступныя адметнасці:
• курс «Гісторыі Беларусі» інтэгрыраваны, знаходзіцца на стыку ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі;
• дысцыпліна выкладаецца не на гістарычным факультэце, а ў спецыялізаванай вышэйшай навучальнай установе таму патрабуе ведання спецыфікі ВНУ;
• у аснову выкладання курса пакладзены не фармацыйны, а цывілізацыйны падыход;
У працэсе выкладання «Гісторыі Беларусі» студэнтам важна асэнсаваць тыя праблемы нацыянальный гісторыі, якія вырашаліся на працягу ўсяго гістарычнага працэсу. Практычна ў кожным раздзеле курса закладзеыы праблемныя пытанні. Па многім з іх не існуе адзінага пункту гледжання. Трэба памятаць, што само развіццё гісторыі адбываецца на аснове вырашальнасці палітычных, сацыялька-эканамічных, духоўных і іншых праблем.
Адна з глабальных праблем - гэта агульнае і адметнае ў развіцці Беларусі і свету. Важна ўсвядоміць, што тыя заканамернасці гістарычнага развіцця, якія характэрны для краін свету, характэрны і для Беларусі, і для беларусаў як састаўной часткі свету. У той жа час працэс фарміравання і развіцця беларусаў і Беларусі меў і мае свае адметнасці, што і вылучае нас ад іншых.
У падыходзе да гэтай праблемы існуюць погляды розных школ гісторыкаў: дарэвалюцыйна рускіх, польскіх, савецкіх, сучасных беларускіх і інш.
Існуе і цэлы шэраг іншых праблем курса: дзяржаўнасці беларускага народа, фарміравання і развіцця беларускага этнасу, месца беларусаў і Беларусі ў сусветнай супольнасці, канфесійнага становішча, дзейнасці палітычных і грамадскіх арганізацый і іншыя.