- •14. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы
- •15. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы Правапιс о, э, а, ы
- •Правапіс э, е
- •Правапiс спалучэнняў галосных ў iншамоўных словах
- •Правапiс прыстаўных галосных
- •Правапiс I, ы, й пасля прыставак
- •Правапiс галосных у складаных словах
- •Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д I т
- •Правапiс лiтар ў, у
- •Запомніце: траур. Правапiс д –дз, т – ц
- •Правапiс падоўжаных I падвоеных зычных
- •Правапiс прыставак
- •Правапiс прыстаўных в, г Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
- •Правапiс спалучэнняў зычных
- •Правапiс мяккага знака I апострафа
- •Ужыванне вялiкай лiтары
- •Правапiс складаных назоўнiкаў
- •Правапiс складаных прыметнiкаў
- •Правапiс прыслоўяў I спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў
- •Пiшуцца асобна спалучэннi
- •Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц
- •16. Граматычныя катэгорыі назоўніка і правапiс склонавых канчаткаў Род і лік назоўнікаў
- •Род нескланяльных агульных назоўнікаў
- •Род уласных назоўнікаў
- •Род складанаскарочаных назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •Не ўваходзяць нi ў адзiн з тыпаў скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 2-га скланення
- •Канчаткi назоўнiкаў 3-га скланення
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •17. Утварэнне ступеняў параўнання прыметнікаў і правапіс суфіксаў Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў
- •18. Скланенне I правапiс лічэбнікаў, ужыванне з назоўнiкамi
- •Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •19. Скланенне I правапiс займеннiкаў
- •20. Правапiс асабовых канчаткаў I суфiксаў дзеясловаў
- •Канчаткі дзеясловаў і і іі спражэнняў
- •21. Дзеепрыметнiк I дзеепрыслоўе: утварэнне, ужыванне, пераклад Утварэнне, ужыванне I правапiс дзеепрыметнiкаў
- •Утварэнне I правапiс дзеепрыслоўяў
- •22. Асаблiвасцi дапасавання I кiравання ў беларускай мове
14. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы
1 |
Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: там, сяло, мэта, цёмна. |
2 |
На месцы [о], [э], [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных не пад націскам вымаўляецца [а]: ногі – нага, рэкі – рака. * у іншамоўных словах гук [э] захоўваецца: дэкада, тэарэма, гіпатэнуза, рэформа. * у некаторых словах са спалучэннямі ро, ло, рэ не пад націскам вымаўляецца [ы]: гром – грымець, глотка – глытаць, хрэст – хрысціць. |
3 |
На месцы [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам вымаўляецца [а] (на пісьме абазначаецца літарай я): несці – нясу, дзеліць – падзяліць, сёлы – сяло. Ва ўсіх астатніх (перад- і паслянаціскных складах) гэтыя гукі вымаўляюцца як [э]: зеленаваты, медзведзяня. * у іншамоўных словах гук [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам захоўваецца: перон, сезон, секунда, Бетховен. |
4 |
Вымаўленне [і], [ы]: - пасля галоснага, пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ра[йі]цца, вераб[йі]; - у пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] вымаўляецца [й] ці [йі]: сястра [й] брат, дарога на [Йі]вацэвічы; - пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х) на стыку кораня і прыстаўкі, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] вымаўляецца [ы]: пед[ы]нстытут, сын [ы] брат * пасля г, к, х – [і]: смех [ і ] грэх, Мінск [і] Віцебск. |
5 |
Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] – зацвярдзелыя (заўсёды вымаўляюцца цвёрда): жыта, сяджу, чорны, шаптаць, рукзак, цэп. |
6 |
Звонкія зычныя на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад глухімі аглушаюцца: сад - [сат], лодка - [лотка]. Глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: просьба – [проз’ба], малацьба - [маладз’ба]. |
7 |
Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’в’ін’эц’], [с’н’эх], [дз’в’э], [ц’в’орды]. * перад г, к, х – цвёрда: [сх’эма], [м’інск’і], [зг’інуц’]. |
8 |
Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: у бочцы – [у боццы], на дошцы – [на досцы]. Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: сшытак – [шшытак], грузчык – [грушчык]. |
9 |
Спалучэнні [сч], [сшч], [зч] вымаўляюцца як [шч]: падпісчык - [патп’ішчык], расказчык - [раскашчык]. |
10 |
Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі зычнымі пры раздзельным вымаўленні і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: [бйэ], [пйэ], голу[п], вер[ф], се[м]. |
11 |
Гукі [в], [л] пасля галоснага перад зычным і на канцы слоў пераходзяць у [ў]: певень – пе[ў]нік, хадзіла – хадзі[ў]. |
12 |
Гукі [з], [с], [дз], [ц], [ж], [ш], [ч], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана (на пісьме яны перадаюцца падвойным напісаннем адпаведнай літары): рыззё – [ры’о], калоссе – [кало’э]. |
13 |
Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца як [ч], а перад [ц] як [ц]: перакладчык – [п’эраклаык], лётчык – [л’оык], у лодцы – [у лоы], у хатцы – [у хаы]. |
14 |
Спалучэнні [дск], [зск] вымаўляюцца як [цк], [ск]: гарадскі – [гарацк’і], каўказскі – [каўкаск’і]. |
15 |
Спалучэнні [жс], [шс], [зс] вымаўляюцца як [с]: нясвіжскі – [н’ас’в’іск’і], добрушскі – [добруск’і], французскі – [француск’і]. |
16 |
Спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: сталічны – [стал’ічны], яечня – [йайэчн’а]. |