L1S
.pdfЛекцыя 1.
МІЖНАРОДНАЯ ЭКАНОМІКА: АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ
Мэта: вывучыць прадмет і метады міжнароднай эканомікі, асноўныя тэндэнцыі яе развіцця, разгледзець фактары фарміравання і развіцця сусветнага рынку, міжнародны падзел працы.
План :
1. Прадмет курсу "Міжнародная эканоміка“, аб'екты і cтруктура МЭ.
2. Міжнародны падзел працы (МПП). Міжнародная спецыялізацыя і кааперацыя
3. Сучасныя тэндэнцыі развіцця МЭ.
4. Адкрытая эканоміка: сутнасць, паказчыкі
Міжнародная эканоміка – гэта сусветная, глабальная, геаэканамічная прастора, у якой з мэтай паскоранага сацыяльнаэканамічнага развіцця грамадства, росту эфектыўнасці яго матэрыяльнай вытворчасці на аснове таварнаграшовых адносінаў, перасякаючы нацыянальныя палітычныя межы, адбываецца зварот тавараў, паслуг, капіталаў, дасягненняў навуковатэхнічнага прагрэсу.
Сусветная эканоміка – гэта сукупнасць нацыянальных гаспадарак, узаемазвязаных сістэмай міжнароднага падзелу працы, эканамічных і палітычных адносінаў.
У гэтым вызначэнні дамінантамі выступаюць нацыянальна адасобленыя краіны незалежна ад таго ці іх вытворчасць накіраваная на ўнутраны, ці на знешні рынак (не выдзяляюцца прычыны, якія абумоўліваюць узаемасувязі, стан і перспектывы развіцця сусветнай гаспадаркі).
Заходнія эканамісты звычайна вызначаюць сусветную эканоміку, як сістэму міжнародных эканамічных узаемаадносінаў, універсальную сувязь паміж нацыянальнымі гаспадаркамі, якая уключае гандаль, фінансавыя адносіны, а таксама няроўнае размеркаванне капітальных рэсурсаў і працоўнай сілы.
Асаблівасці сусветнай гаспадаркі як сістэмы:
пратэкцыянізм: расце заклапочанасць стратай працоўных месцаў і прыбыткаў у выніку канкурэнцыі з боку імпарту;
ваганні валюты: пераход да валютных курсаў, якія плаваюць прывѐў да з'яўлення мноства праблем (унутраная і вонкавая раўнавага пры фіксаваных курсах і курсах, што плаваюць. НД і міжнародны абмен, плацяжы, балансы і г.д.);
сусветны крызіс запазычанасці: ѐн адрозніваецца ад банкруцтва асобных краін. Яго наступствы маюць макраэканамічны характар, што спараджае масавае беспрацоўе і фінансавую паніку;
Асаблівасці сусветнай гаспадаркі як сістэмы:
кожная краіна ў сваѐй эканамічнай палітыцы адлюстроўвае ўласныя інтэрасы, ігнаруючы іншыя краіны;
розныя грошы: галоўнае адрозненне ўнутранага гандлю ад міжнароднай, коштавыя суадносіны паміж імі змяняюцца;
розная фінансава-бюджэтная палітыка: акрамя валюты кожная краіна мае ўласныя дзяржаўныя выдаткі і права на падаткаабкладанне. Менавіта гэтыя адрозненні прыводзяць да перасоўвання значных сродкаў і тавараў паміж краінамі.
2. Міжнародны падзел працы (МПП) Міжнародная спецыялізацыя і кааперацыя
Міжнародны падзел працы – гэта замацаваная за пэўнымі краінамі вытворчасць пэўных відаў тавараў або паслуг.
МПП абумоўлівае:
Абмен таварамі і паслугамі паміж краінамі;
рух капіталу паміж краінамі;
міграцыю рабочай сілы;
інтэграцыю.
Спецыялізацыя, звязаная з вытворчасцю тавараў і паслуг, павялічвае канкурэнтаздольнасць.
У выніку МПП развіваецца СІНЕРГІЧНЫ ЭФЕКТ, пры аб’яднанні разрозненых эканамічных аб’ектаў.
Для развіцця МПП важнае значэнне маюць:
адносныя перавагі, якія ўзнікаюць у выніку больш высокай канкурэнтаздольнасці на ўнутраным рынку (здольнасць вырабляць тавар з ніжэйшым сабекоштам);
дзяржаўная палітыка, у залежнасці ад якой можа змяняцца не толькі характар вытворчасці, але і характар спажывання;
канцэнтрацыя вытворчасці – стварэнне буйной прамысловасці, развіццѐ масавай вытворчасці (ствараючы вытворчасць, краіна павінна арыентавацца на знешні рынак);
павышэнне імпарту краіны – развіццѐ масававага спажывання сыравіны, паліва. У сусветнай гаспадарцы масавая вытворчасць звычайна не супадае з радовішчамі сыравіны – адбываецца імпарт рэсурсаў;
развіццѐ транспартнай інфраструктуры.
3. Сучасныя тэндэнцыі развіцця МЭ
Асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнароднай эканомікі:
высокая дынаміка развіцця міжнароднага гандлю звязана з паглыбленнем МПП, што вядзе да росту прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці;
ваганні аб’ѐму міжнароднага гандлю – пад час крызісу тэмпы росту міжнароднага гандлю скарачаюцца, пасля крызісу скарачаюцца абсалютныя памеры гандлю;