Пз. Тэма 3. Асноўныя драўняна-хмызняковыя раслінныя віды лясоў Беларусі
Мэта: пазнаёміцца з асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі ў Беларусі, тыповымі ляснымі фармацыямі і хмызняковай расліннасцю лясоў.
На Беларусі агульная плошча лясоў 9,4 млн. га, лесаўкрытая (без прагалін, высечак, гараў) 7,96 млн. га, або 39,5% тэрыторыі рэспублікі (2010). Лясістасць асобных раёнаў ад 10–15 да 50–60%. Найбольшыя лясныя масівы на раўнінах (напрыклад, Цэнтральнабярэзінскай) і нізінах (Полацкай, Верхнебярэзінскай, Верхнянёманскай), у Прыпяцкім і Мазырскім Палессі. У лясах Беларусі растуць 28 відаў дрэў і каля 80 відаў кустоў, паўкустоў і кусцікаў. Асноўныя лесаўтваральныя пароды – сасна, елка, дуб звычайны, бярозы павіслая (барадаўчатая) і пушыстая, асіна, вольхі чорная і шэрая, ясень, граб, клён вастралісты і ліпа драбналістая. У поймах рэк і на забалочаных глебах – участкі таполі белай і чорнай, зараснікі вярбы, бярозы нізкай. У прымесі да галоўных лесаўтваральнікаў растуць вяз, бераст, груша, яблыня, рабіна; ёсць насаджэнні інтрадукаваных дрэў і кустоў – лістоўніц сібірскай і еўрапейскай, некаторых відаў таполі, дубу паўночнага, хвой банкса, Мурэя і веймутавай і інш. Тыповыя лясы: хвойныя (сасновыя лясы, яловыя лясы), шыракалістыя (дубовыя лясы, асінавыя лясы, шэраальховыя лясы), карэнныя лісцевыя балотныя (чорнаальховыя лясы, пушыстабярозавыя лясы). Адрозненем кліматычных і глебавых умоў на тэрыторыі рэспублікі абумоўлена занальнасць пашырэння розных фармацый лясоў. Сасновыя лясы пераважаюць усюды, яловых менш на поўдні (на Палессі трапляюцца рэдка), дубовых – на поўначы. Грабавыя лясы пашыраны толькі ў паўднёвай, шэраальховыя – у паўночнай частках Беларусі. Чорнаальховых і пушыстабярозавых лясоў найбольш у забалочаных раёнах, барадаўчатабярозавыя і асінавыя ёсць усюды, але значна больш іх на паўночным усходзе. У паўночнай частцы рэспублікі пераважаюць лясы ўсходнееўрапейскага паўднёватаежнага тыпу з шырокім удзелам яловых (цемнахвойных) лясоў у паўднёвай частцы (на Палессі) пашыраны шыракалістыя лясы заходнееўрапейскага тыпу у цэнтральнай частцы – тыя і другія.
Драўняныя віды:
Сасна звычайная (Pinus
sylvestris), від, які шырока
распаўсюджаны ў еўрапейскай і азіяцкай
частках мацерыка. Дрэва да 40 м у вышыню
і 1,5 м у дыяметры. Крона высока паднятая,
у маладосці конусападобная, з узростам
шырокаяйкападобная. Ігліца ў залежнасці
ад умоў росту мае ад 4 да 15 см у даўжыню,
жорсткая, пласкавыпуклая. Плоскі бок
ігліцы шызы, выпуклы – зялёны. Пупышкі
чыр`вона-карычневыя, 6–12 мм у даўжыню,
часта заліты смалой. Парасткі голыя
жоўта-карычневыя або шэра-жоўтыя.
Апыляецца ветрам. Узрост палавой спеласці
6–10 гадоў на свабодзе, 15–40 гадоў у
насаджэнні. Апыленне адбываецца ў канцы
вясны перад распусканнем маладой ігліцы.
Да восені макрастробілы пераўтвараюцца
ў зялёную шышачку-азіміну. Пасля
перазімоўкі азіміна вясной пачынае
расці. Амаль праз год пасля а
Мал. 44. Сасна
звычайная
Я
Мал. 45. Яліна
еўрапейская
Д
Мал. 46.
Дуб
чарэшчаты
Мал. 47. Бяроза
павіслая
Бяроза павіслая (B. pendula)
займае шырокі арэал у
Еўропе, уключаючы Каўказ і Заходнюю
Сібір. Дрэва да 25–30 м у вышыню і 60–80
(150) см у дыяметры, з гладкім, белым, у
аснове чорным, глыбокатрашчынаватым
ствалом. Крона яйкападобная, з доўгімі
звіслымі галінамі, якія пакрыты
барадаўкамі. Лісце трохвугольна-рамбічнае.
Хуткарослая, святлалюбная, непатрабавальная
да клімату і ўрадлівасці глебы,
лесаўтваральная і г
Мал. 48.
Таполя
дрыготкая
Т
Мал. 49.
Алешына чорная
Алешына – расліна, якая шырока распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, галоўным чынам у лясной зоне. Самай распаўсюджанай і найбольш каштоўнай пародай з’яўляецца алешына чорная, або ліпкая (Alnus glutinosa). Гэта тыповы від лясной і лесастэпавай зоны, які нават па лагах рэк заходзіць і ў стэпавую зону. Алешына чорная – святлалюбная парода, расце на залішне ўвільготненых глебах і ў гэтых умовах фарміруе чыстыя насаджэнні. Характэрныя насаджэнні з алешыны чорнай сустракаюцца на моцна гумусавых, залішне ўвільготненых грунтовай вадой аэрыраваных глебах. Дрэвы дасягаюць 30 (35) м у вышыню. Кара на маладых дрэвах гладкая, цёмна-шэрая, на старых – цёмна-бурая, трашчынаватая. Маладыя парасткі ліпкія, буравата-зялёныя або чырванаватыя, злёгку трохгранныя, са светлымі папярочнымі лінзамі. Пупышкі буйныя цёмна-фіялетавыя, чаранковыя. Лісце 5–9 см у даўжыню, зваротнаяйкападобнае або акруглае, часта з выемкай на верхавінцы і шыракаклінападобнай асновай, з 5–8 парамі жылак, зверху цёмна-зялёнае, знізу святлейшае, з рыжымі бародкамі ў вуглах жылак. Маладое лісце ліпкае. Парода хутка расце, патрабавальная да ўрадлівасці глебы і яе вільготнасці. Зімаўстойлівая. Рэкамендуецца для азелянення берагоў вадаёмаў. Драўніна ідзе на выраб фанеры, прымяняецца ў цэлюлознай вытворчасці і гідратэхнічным будаўніцтве. Кара выкарыстоўваецца ў якасці дубільніка. Лісце і пупышкі маюць лекавае значэнне (мал. 49).