ДАКУМЕНТ
.docxДАКУМЕНТ
Слова дакумент паходзіць з лацінскага documentum, што значыць доказ, сведчанне.
Дакумент – сродак замацавання разнастайнымі спосабамі на спецыяльным матэрыяле інфармацыі пра факты, падзеі, з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці і разумовай дзейнасці чалавека.
Дакументы забяспечваюць захаванне і назапашванне інфармацыі, а таксама магчымасць перадачы яе іншай асобе, шматразовы паўторны зварот да інфармацыі.
Вызначэнне службовы дакумент размяжоўвае дзве сферы грамадскай практыкі: адміністрацыйна-кіраўніцкую, дзе выкарыстоўваюцца службовыя дакументы, і навукова-тэхнічную, дзе ўжываецца тэхнічная ці навуковая дакументацыя.
Паняцце службовы дакумент ахоплівае перш за ўсё:
1) дырэктыўныя і распарадчыя дакументы (законы, пастановы, загады);
2) адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы (планы, статуты, акты, пратаколы);
3) дакументы па асабовым складзе працуючых (асабовыя дакументы) (заява, аўтабіяграфія);
4) фінансавую дакументацыю;
5) уліковую дакументацыю.
Кожны службовы дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г.д.). Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, які абумоўліваецца прызначэннем дакументаў. Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыповым фармулярам.
Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам.
Існуюць два віды бланкаў: бланк ліста і агульны бланк на ўсе іншыя віды дакументаў. Бланк ліста і агульны бланк адрозніваюцца дзвюмя парамі рэквізітаў. Гэта – адрас установы-аўтара (індэкс, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлефона, нумар рахунку ў банку) у бланку ліста і від дакумента (або месца для гэтага рэквізіта) у агульным бланку – першая пара; спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента ў бланку ліста і месца складання дакумента ў агульным бланку – другая пара.
Раздзел 3. Афіцыйна-справавы стыль
Афіцыйна-справавы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйна-справавыя адносіны паміж людзьмі, установамі, краінамі, паміж грамадзянамі і дзяржавай. Асноўная функцыя афіцыйна-справавога стылю. Разнавіднасці афіцыйнага стылю і яго жанры. Асаблівасці афіцыйна-справавога выкладу: стандартнае размяшчэнне матэрыялу ў пэўнай лагічнай паслядоўнасці, дакладнасць фармулёвак, склад абавязковых элементаў афармлення дакумента, ужыванне ўласцівых гэтаму стылю клішэ, апавядальны характар, сцісласць, кампактнасць, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, слабая індывідуальнасць стылю.
Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Наяўнасць спецыфічнай лексікі і фразеалогіі, характэрнай для афіцыйна-справавога стылю. Тэрміналогія, наменклатурныя найменні, складанаскарочаныя словы, абрэвіятуры. Паняцце канцылярызма. Шырокае выкарыстанне канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі, сказамі з адыменнымі прыназоўнікамі, складаных сказаў. Выкарыстанне элементаў афіцыйна- справавога стылю ў іншых функцыянальных стылях.