- •10. Сацыяльная праблематыка, патрыятычныя I гуманистычныя матывы у паэзии ф.Багушэвича.
- •5. Шматгранная дзейнасць ф. Скарыны.
- •4. М.Гусоускi I яго паэма «Песня пра зубра».
- •I называюць той век залатым.
- •3 Тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў.
- •9. Творчасць в.Дунiна-Марцiнкевiча (“Пинская шляхта»,»Гапон»).
- •19. Паэма «Новая зямля» я.Коласа – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канн. 19-пач. 20 ст.
- •21. Трылогiя «на росстанях» я.Коласа.
- •39. Наватарства драматургii к.Крапiвы I а.Макаёнка.
- •40. Творчасць м.Зарэцкага. Раман «Сцежкi-дарожкi», «Вязьмо».
- •42. Гiстарычная тэма у сучаснай прозе.
- •45. Сучасная беларуская паэзiя.
- •Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці.
- •Не ўсе хочуць быць добрымі, Ды хочуць усе дабраты.
- •Бачу я: нехта некага любіць — Гэта іх справа, гэта іх права; Бачу я: нехта некага губіць — Тут і мая ўжа справа.
- •1. Культурныя дзеячы I пiсьменнiкi сярэдневыковай Беларусi (е.Полацкая, к.Турауски).
- •15. Жыццёвы і творчы шлях я.Купалы. Разнастайнасць паэтычнага асэнсавання. Канцэпцыя нац. Адраджэння, вобраз Беларусі.
- •37. У.Караткевіч і яго роля у развіцці гістарычная прозы (“Каласы пад сярпом тваім”).
- •30. Паэзія а.Куляшова. Мастацкія пошукі у жанры паэмы: “Цунамі”, “Варшаускі шлях”.
- •12. Жыццё і творчасць м.Багдановіча (зборнік “Вянок”, паэзія, проза апошніх гадоу).
- •43. Сучасная антываенная проза (Чыгрынау, Адамчык, Пташнікау)
- •28. Творчасць м.Танка заходнебеларускага перыяду. Адметнасць лірычнага героя-змагара. (Паэмы “Нарач”, “Журавінавы свет” і інш.)
- •I шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
- •I ўсіх арганізуеце жандараў?..
- •29. Паэзія м.Танка 60-90-х гадоу. Разнастайнасць тэматыкі, інтэнсіунасць мастацкіх пошукау (верлібр).
- •I больш падатлівы,
- •18. Жыццёвы і творчы шлях я.Коласа. Паэзія і “малая” проза.
- •16. Драматычныя і фальклорна-рамантычныя паэмы я.Купалы (“Бандароуна”,”Курган” і інш.)
- •44. Маральна-філасофская, экалагічная праблематыка у сучаснай прозе.
- •31. Творчасць п.Панчанкі. Тэматычна-жанравая разнастайнасць паэзіі.
- •I прамыла раса мае сумныя вочы.
- •Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот. На увесь рост падняуся салдат.
- •I лег на змяiныя скруткi дроту.
- •I двесце салдацкiх запыленых ботау
- •17. Драматургія я.Купалы: “Раскіданае гняздо”, “Паулінка”.
- •36. Праблематыка, філасофская глыбіня рамана “Хрыстос прызямліуся у Гародні”, аповесці “Ляддзя Роспачы” у.Караткевіча.
- •32. Творчасць я.Брыля. Апавяданні, аповесці. Раман “Птушкі і гнёзды”. Лірычныя мініацюры.
- •8. Новая беларуская літаратура 19 ст. Філаматы і філарэты. Праблематыка “Знеіды навыварат” і “Тараса на Парнасе”. Ян Баршчэускі “Шляхціц Завальня”.
- •46. Сучасная беларуская драматургія.
- •22. 24.
- •34. Творчасць в.Быкава 50-70-х гадоу. Наватарства пісьменніка і яго роля у развіцці літаратуры.
- •38. У.Караткевіч як заснавльнік дэтэктыуна-прыгодніцкага жанру (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”).
38. У.Караткевіч як заснавльнік дэтэктыуна-прыгодніцкага жанру (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”).
Уладзімір Караткевіч вядомы ў беларускай літаратуры як празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык. Але перш за ўсё ён — заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў У. Караткевіч раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", "Леаніды не вернуцца да Зямлі"("Нельга забыць"), аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха". Са старонак гэтых твораў паўстаюць змагары за народнае шчасце, прарокі, інтэлігенты, рыцары і прыгоннікі, кардыналы і чароўнай прыгажосці дзяўчаты. Яны ўмеюць па-свойму любіць, ненавідзець, пакутаваць, адстойваць свае погляды. Іх лёсы неадрыўныя ад гістарычных падзей і абумоўлены імі. І ў кожным творы — эпоха, складаны і часам трагічны лёс Белай Русі, народ, які не скарыўся перад нястачамі і прагне волі. Пісьменнік не толькі ўзнаўляе карціны жыцця сярэднявечча і наступных эпох, але і асэнсоўвае гістарычны працэс, што дазваляе зразумець таямніцы чалавечага быцця, аснову ўзаемааадносін людзей з навакольным светам.
Падзеі ў аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" адбываюцца ў канцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя, Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі (галоўны герой твора) трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Уладальніцай маёнтка з'яўляецца апошняя прадстаўніца калісьці магутнага роду Надзея Яноўская. Па начах у доме бачаць Малога Чалавека і Блакітную Жанчыну, прадвеснікаў смерці кагосьці з роду Яноўскіх. Страх на ўсё наваколле нагадяе дзікае паляванне караля Стаха, падчас якога (два гады назад) быў забіты бацька Надзеі. Яно ж пагражае смерцю дачцэ. Беларэцкі вырашыў раскрыць таямніцу гэтых з'яў і дапамагчы ўладальніцы Балотных Ялін. З бібліятэчнай кнігі герой твора даведваецца пра караля Стаха і радавое пракляцце Яноўскіх. У пачатку XVII ст. Стах Горскі, у жылах якога цякла каралеўская кроў, вырашыў дабіцца незалежнасці. Стах меў вялікае войска і карыстаўся падтрымкай у сялян. Аднак дасягнуць самастойнасці Стаху не давялося: ён быў забіты сваім сябрам Раманам Яноўскім, якога незадоўга да гэтага выратаваў ад смерці. У перадсмяротны час кароль Стах праклінае ўвесь род Яноўскіх. Гэта пракляцце праз стагоддзі дайшло і да Надзеі. Андрэю Беларэцкаму ўдалося выкрыць таямнічыя сілы і разам з сялянамі атрымаць перамогу над прафесійнай бандай. Высветлілася, што легенду пра Стаха жорстка выкарыстаў апякун Надзеі Яноўскай Дубатоўк, які стаў кіраўніком палявання. Ён прагнуў смерці Надзеі, каб стаць гаспадаром Балотных Ялін. Заканчваецца твор ад'ездам Беларэцкага і Надзеі Яноўскай (яго будучай жонкі) з Балотных Ялін. У рамане "Каласы пад сярпом тваім" пісьменнік паказаў шырокую панараму народнага жыцця напярэдадні сялянскага паўстання 1863 г., стварыў цудоўны вобраз рэвалюцыянера-дэмакрата і рамантыка Алеся Загорскага, сапраўднага змагара за лепшую долю свайго народа, дзеля свабоды якога ён гатовы ісці ў бой і ахвяраваць сабой. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI ст. У цэнтры ўвагі пісьменніка — жыццё праўдашукальніка, пакутніка і змагара Юрася Братчыка, які па волі лёсу вымушаны быў выдаваць сябе за Хрыста. Разам з дванаццацю апосталамі ён вандраваў па Беларусі, рабіў цуды, наводзіў справядлівыя парадкі (дапамагаў бедным, караў царкоўнікаў, магнатаў, гандляроў, змагаўся з татара-манголамі). З самых неверагадных сітуацый герой твора выходзіў пераможцам. Народны заступнік Юрась Братчык — сын сярэднявечай эпохі з яе рэзкімі кантрастамі, інквізіцыяй, барацьбой царкоўнікаў і прадстаўнікоў улады з асветнікамі і вучонымі, нараджэннем парастакаў Рэнесансу.
Герой твора, спасцігнуўшы вялікую веру ў чалавека, спрабуе вызваліцца ад путаў сярэднявечча, хоча засвоіць духоўныя набыткі новага часу, запаліць агонь чалавечнасці, шукае шляхі да пабудовы вольнага жыцця. У. Караткевіч паказаў, што такія людзі выяўляюць дух Беларусі, нязломны і непераможны народны характар, узнавіў тую глебу, на якой нараджаліся гуманістычныя ідэі беларускага сярэднявечча, і прыгодніцкі сюжэт твора напоўніў сацыяльна-філасофскім і псіхалагічным зместам.
Дзеянне ў рамантычнай легендзе "Ладдзя роспачы" адбываецца ў беларускім горадзе Рагачове ў XVI ст. Галоўны герой — дваранін Гервасій Выліваха — за свае грахі аказаўся на тым свеце. Але і ў падземным царстве ён не губляе жыццёвага аптымізму, бадзёрасці, гумару. Смерць не можа перамагчы Гервасія, у вобразе якога пісьменнік увасобіў тыповыя рысы нацыянальнага характару беларусаў — непакорлівасць, стойкасць, аптымізм, жыццялюбства.
Падзеі ў псіхалагічным дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" разгортваюцца на працягу ХVІІ—ХХ стагоддзяў. Антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, удалося раскрыць злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і мінулай вайны і сучаснасці (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага Валюжыніча, Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людзей, куды зніклі фамільныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну?). У раскрыцці злачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настаўнікі Змагіцель і Шаблыка, айцец Жыховіч, вартаўнік замка і касцёла Мультан. У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен заставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Твор вучыць любіць сваю Бацькаўшчыну, развівае цікавасць да гісторыі свайго народа, бо, кажучы словамі Косміча, "хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго". У. Каракевіча называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Гэта так. Пісьменнік дасканала ведаў гісторыю свайго краю, якая стала арганічнай часткай яго духоўнага жыцця, яго стыхіяй і натхненнем, яго болем і адчаем. Творы выдатнага мастака слова не толькі паглыбляюць нашы веды па гісторыі, але і вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе.