Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Назоўнік.pptx
Скачиваний:
28
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
221.98 Кб
Скачать

Адзіночналікавыя назоўнікі

АН могуць ужывацца ў форме множнага ліку: віны, металі, солі – разнавіднасці гатункаў рэчываў;

Пяскі, аўсы, ячмені – плошчы, якія заняты чым-небудзь;

Паказваюць канкрэтнае праяўленне пэўных якасцей, уласцівасцей: «…дзве трывогі, два шчасці з маленства са мною» і г.д.

Множналікавыя назоўнікі

Прадметы з дзвюх або некалькіх аднолькавых частак: сані, абцугі;

Рэчывы, прадукты, адыходы вытворчасці: прысмакі, памыі, духі;

Гульні, звычаі, абрады, святы: шахматы, радзіны;

Прамежкі часу ці прасторавыя паняцці, прыродныя з’явы: прыцемкі, канікулы;

Сукупнасць чаго-небудзь як мноства: фінансы, ападкі, нетры;

Ад’ектыўныя назоўнікі, якія з’яўляюцца батанічнымі і заалагічнымі тэрмінамі, некаторыя сельскагаспадарчыя тэрміны: цытрусавыя;

Некаторыя ўласныя назвы: Пухавічы, Філіпіны г.д.

Множналікавыя назоўнікі

МН, якія абазначаюць прадметы, што можна лічыць (н., акуляры), прамежкі часу (н., суткі, канікулы) маюць проціпастаўленне «адзінкавасць – множнасць». Значэнне ліку ў іх выражаецца сінтаксічна: адны суткі – адзіночны лік, двое сутак – множны лік.

Іншамоўныя нескланяльныя назоўнікі

Мужчынскі род:

назоўнікі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: буржуа, ранцье, аташэ, дэндзі, маэстра, парцье, канферансье;

назвы жывёл, птушак: гну, фламінга, поні, какаду, кенгуру, шымпанзэ;

назвы вятроў: сірока, тарнада, салана;

назоўнікі сулугуні (сыр), экю (м.б. і ніякага роду, французская старажытная манета).

Іншамоўныя нескланяльныя назоўнікі

Жаночы род:

назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: міс, місіс, мадам, ледзі, пані, фрау;

нескланяльныя назвы моў: бенгалі, хіндзі, пушту’;

словы цэцэ (від мухі), салямі (гатунак каўбасы), кальрабі, брокалі (від капусты), івасі (від рыбы);

Ніякі род:

назвы нежывых прадметаў:

несканяльныя назвы азёр: Антарыа, Эры.

У родным склоне назоўнікі мужчынскага

роду маюць канчаткі -а (-я)

канкрэтныя прадметы: дома, стога;

асоб, жывых істот: студэнта, зубра;

органы і часткі цела чалавека, жывёл: ілба, рога, але твару;

навуковыя і тэхнічныя тэрміны: санета,

суфікса; але: склону, роду;

арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: універсітэта, завода;

У родным склоне назоўнікі мужчынскага

роду маюць канчаткі (-я)

адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: метра, месяца, мільёна, года, але: веку, ранку, без году тыдзень, з году ў год;

населеныя пункты, геаграфічныя,

астранамічныя назвы, гідронімы: Мінска, мястэчка;

танцы, гульні: хакея, футбола;

назоўнікі з ацэначнымі суфіксамі

-ішч- (-ышч), -іск (-ыск): халадзішча, вятрыска.

У родным склоне абстрактныя назоўнікі

мужчынскага роду маюць канчаткі -у (-ю)

абстрактна-разумовыя паняцці, грамадскія фармацыі, плыні, навуковыя тэорыі: рэалізму, дарвінізму, прагрэсу, гуманізму;

адцягненыя якасці, прыметы і пад.: поспеху;

дзеянні, працэсы, стан, адчуванні, пачуцці: пад’езду, адпачынку, шуму, гневу, спакою;

розныя формы прасторы, месца, а таксама

неакрэсленыя прамежкі часу: верху, долу, космасу, узлеску, моманту;

захворванні: дальтанізму, яшчуру;

з’явы прыроды, стыхійныя бедствы, падзеі ў грамадскім жыцці: інею, урагану, кірмашу;

У родным склоне назоўнікі мужчынскага

роду маюць канчаткі -у (-ю)

Рэчыўныя назоўнікі: бензіну, рысу, шашлыку, анальгіну, халадніку;

Але: аўса, хлеба, Мінгаза, «Крышталя»

(каманда);

Назоўнікі са зборным значэннем: багажу, посуду, флоту;

Назвы раслін (траў, злакаў, кустовых раслін), у якіх форма адзіночнага ліку абазначае непадзельную множнасць як нешта адзінкавае: арэшніку, ячменю, асінніку;

Асабовыя назоўнікі

Адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх:

сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнаці: паляк, кансерватар;

роду дзейнасці: фельчар, токар, выкладчык;

сваяцкіх адносін: залоўка, швагер;

месца жыхарства: вясковец, гараджанін, магіляўчанін;

розных якасцей: гаварун, непаседа, неслух, задавака;

фізічных дадзеных: хворы, стары;

спартыўных заняткаў: спартсмен, хакеіст.