Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Арфаграфія для студэнтаў.pptx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
215.71 Кб
Скачать

Й пішацца:

1)У словах з коранем іс-ці, ігр-а’ць, ім-я’, інач-ай замест каранёвага і пасля прыставак на галосную: пайсці

2)У словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць

Ікараёвае пішацца:

1)Пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер транс-, контр-: звышімклівы, контрігра.

2)Пасля прыставак на галосную ва ўсіх астатніх выпадках: заікацца, неістотны. Ы пішацца:

У словах з коранем іс-ці, ігр-аць на месцы каранёвага і пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную: абышоў, падысці Прыстаўка экс- пішацца праз злучок, і і каранёвае не змяняецца на ы: экс-імператар

1. Нескладовае ў пішацца пры чаргаванні л з ў і в з ў: даў, аўса.

2.У словах полк, палкаводзец, палкоўнік, балкон, палка, памылка, Волга, Балгарыя, В’етнам, рака Валтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцыян чаргавання [у], [л], [в] з [ў] не адбываецца.

3.Складовае у пішацца:

пад націскам у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: да у’рны, ау’л;

на канцы запазычаных слоў не пад націскам: фрау, Ландау

У запазычаных словах у канцавых –ус, -ум: прэзідыум;

У пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах: ва УП «Прагрэс», да Уладзіміра

Прыстаўка су- пішацца:

у словах, якія без су- не ўжываюцца: сузор’е

у вытворных словах, калі ёсць слова і без су-: сукіраўнік

у назоўніках, дзе су- вызначаецца гістарычна: сумёт

у прыметніках: сумежны, суладны

у дзеясловах: сумяшчаць

у прыслоўях: супраць (супроць)

Прыстаўка са- пішацца:

У запазычаных словах і кальках: садружнасць

У назоўніках, у якіх са- выдзяляецца гстарычна: сабор, сасватаць

у дзеясловах, калі прыстаўка са- з’яўляецца морфам прыстаўкі с- (перад збегам зычных):

сасватаць

Змякчальны мяккі знак пішацца:

у назоўніках:

у форме творнага склону множнага ліку перад –мі: дзецьмі;

У памяншальна-ласкальнай форме перад суфіксам –чык, калі слова без яго канчаецца

на -нь: каменьчык

У прыметніках перад суфіксам –ск, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца на мяккі [н’], і назоўніка восень, а таксама ў суадносных уласных назвах: студзеньскі, Чэрвеньскі раён

Змякчальны мяккі знак пішацца:

у дзеясловах у формах загаднага ладу 1-й асобы множнага ліку перад канчаткам – ма:

кіньма, сядзьма;2-й асобы множнага ліку перад постфіксам –це:

сядзьце, калі форма 2-й асобы адзіночнага ліку без гэтых суфіксаў пішацца з мяккім знакам: сядзь

у складаных лічэбніках: пяцьдзясят,

у прыслоўі ледзьве;

у постфіксе –сьці і яго варыянце –сь: якісьці

Не пішацца:

У прыметніках з суфіксам –ск, утвораных ад назоўнікаў на –нь: конскі, хатынскі, любанскі,цянь- шанскі, чань-чунскі

Апостраф пішацца:

Пасля прыставак, якія заканчваюцца на цвёрдую зычную (у тым ліку пасля прыстаўкі з) і зацвярдзелую зычную: ад’язджаць, з’яднанне;

у сярэдзіне слова пасля цвёрдых губных б, п, м, в, ф,

заднеязычных г, к, х, зубных д, т і зацвярдзелых зычных перад е, ё, і, ю, я: б’ючыся, Пракоф’еў;

у складаных словах пасля першай часткі двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны;

Апостраф не пішацца:

Пасля ў перад літарамі е, ё, і, ю, я: здароўе

У складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку, калі іх часткі пішуцца праз злучок: трэд-юніёны

Устаўце правільныя літары

Ч_рнабровы, д_браякасны, в_льнадумны, п_літэхнікум, б_мбасховішча, ч_рнабароды, д_бразычлівы, п_літэхнічны, б_мбаскідальнік, с_леварэнне, ф_тамадэль, шт_раніцы,

ф_таграфія, м_тагонкі, сп_ртзала, м_тацыкл, м_тавоз,

пр_цідзеянне, пр_цізаконны, м_вавед, сл_ваформа,

к_лерамузыка, х_разнаўства,ф_ндасховішча, аз_тнакіслы, р_б_тадавец, зб_жжаўборка, т_рфаўборачны, кр_дыт_здольнасць, п_ўдзень, п_ўтыдня, п_ўкілаграма.

Устаўце правільныя літары

_даваны, _ тацыя, _ таванне, п _ рон, б_тон, Б_тховен, Мак_донія, Г_расім, Г_надзь, г_рань, к_раміка, к_фір,

Х_рсон, по_с, роўн_дзь, дроб_зь, Мендз_лееў, к_дровы, рады_станцыя,

рады_грама, рады_антэна, б_рэт.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык