- •Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі.
- •Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.
- •4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- •5. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
- •6. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць.
- •7. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.: эканамічныя, палітычныя і рэлігійныя фактары.
- •8. Беларускі этнас ва ўмовах складвання і развіцця рынкавых адносін у XIX – пачатку хх ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •9. Паходжанне назвы "Белая Русь" (Беларусь). Саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы.
- •10. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства.
- •11. Беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пачатку XX ст.
- •12. Асноўныя тэндэнцыі развіцця Еўропы ў Сярэднявеччы.
- •21. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва на беларускіх землях.
- •22. Крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі (апошняя чвэрць XVIII – пачатак XIX ст.).
- •24. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.
- •25. Польскае паўстанне 1830-1831 гг. І яго наступствы.
- •26. Паўстанне 1863-1864 гг., яго ўплыў на палітыку ўладаў у Беларусі.
- •27. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60-70-х гг. XIX ст. І асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.
- •28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ва ўмовах прамысловага перавароту (1861 г. – пачатак хх ст.).
- •29. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •30. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый (канец XIX – пачатак XX ст.).
- •31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І пачатак расійскага парламентарызму.
- •32. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.
- •33. Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •34. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •35. Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці ў 1917 – 1918 гг. Абвяшчэнне бнр.
- •36. Утварэнне бсср.
- •37. Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны. Рыжская мірная дамова 1921 г.
- •38. Утварэнне ссср. Узбуйненне тэрыторыі бсср у 20-я гг. Хх ст.
- •39. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці бсср.
- •40. Асаблівасці нэпа ў бсср.
- •41. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў бсср.
- •42. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі.
- •43. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.
- •44. Грамадска-палітычнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы (1921 – 1939 гг.).
- •58. Адукацыя, навука и культура бсср у1946-1991г.: дасягненни и праблемы.
6. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”.Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх – канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі – Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. узнікла званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў.Найбольш навукова абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, АфганістанУ 4–3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Аднак яго храналагічныя Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы – не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX – першай палове XII ст.
7. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.: эканамічныя, палітычныя і рэлігійныя фактары.
Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства фактараў.
Першая група – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы са знешняй агрэсіяй.Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, замена двухполля парнай зерневай сістэмай трохполля, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю.Паступова ў ВКЛ усталёўвалася адзіная грашовая сістэма гандлёва-вымяральных стандартаў.З папярэднімі фактарамі цесна звязаны і сацыяльныя ўмовы.Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба народа з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.
У XV–XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленяў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца.Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць беларусаў. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў.Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў.
У другой палове XIII – першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы.
У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі.
Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.
На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст.
У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.У культавай архітэктуры канца XV – першай паловы XVI ст. з’яўляецца новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.