Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ЛЕКЦЫЯ 3

.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
113.66 Кб
Скачать

№ 4 Народнасць – форма тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Беларуская народнасць, як руская, украінская, утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці.

Фактары, якія садзейнічалі фарміраванню беларускай народнасці:

  1. Палітычны. У параўнанні з этапам феадальнай раздробленасці ВКЛ прадстаўляла новы, больш высокі ўзровень палітычнай, дзяржаўнай і сацыяльна-эканамічнай арганізацыі зямель. Супольнае спрацьстаянне народаў ВКЛ мангола-татарскім набегам, агрэсіі нямецкіх феадалаў садзейнічала ўмацаванню сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах ВКЛ ліквідавалі сістэму мясцовых княжанняў, быў створаны інстытут намесніцтва, адзінае дзяржаўнае кіраванне, адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітычна-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі (праўда, асобныя яе землі заставаліся аўтаномнымі, што ўскладняла працэс фарміравання народнасці).

  2. Эканамічны. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена 2-хполля 3-хполлем), удасканаленне рамяства (ганчарства, ткацтва, бандарства, слясарства, выраб паперы, шклу, кнігадрукарства), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра, рост гарадоў. Развіццё таварна-грашовых адносін садзейнічала этнічным, эканамічным, сацыяльным кантактам, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі (але, аб’яднальныя працэсы абмяжоўваліся стварэннем лакальных рынкаў вакол мястэчак і гарадоў).

  3. Сацыяльны. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоў, фарміраваліся саслоўі прыгонных сялян і мяшчан, асобным саслоўем з’яўлялася духавенства.

  4. Канфесійны. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складванне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Аднак, пасля Крэўскай вуніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры (літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.).

Такім чынам, сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Тэрыторыя: Узнікненне беларускай народнасці і яе развіццё былі перш за ўсё звязаны з тэрытарыяльным адзінствам рассялення яе старажытных продкаў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. У XIY ст. Бранскае царства, у XY ст. – Смаленская зямля былі часова ўцягнуты ў этнічныя працэсы ВКЛ. На фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй тэрыторыі.

Праўда, у склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (літва, латыголы, прусы, яцвягі, жамойты) і цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з’яўляліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці (іх наяўнасць не парушала цэласнай этнічнай тэрыторыі).

Мова. На працягу XIY – XYI стст. На аснове старажытнарускай мовы развіваліся спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае “р” (рабіна, бяроза), “дзеканне” і “цеканне” (дзеці, цень), “аканне” і “яканне” (кароль, лебяда), прыстаўныя гукі на пачатку слова (восень). Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траплялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што надавала ёй спецыфічную афарбоўку. Беларуская літаратурная мова склалася канчаткова як самастойная моўная сістэма у другой палове XYI ст.

Этнічная самасвядомасць – усведамленне сваёй прыналежнасці да пэўнага народа, да пэўнай культурнай сістэмы. На бытавым узроўні яна звязваецца з аўтэнтычнасцю паходжання і выяўляецца ў размежаванні “сваіх” (тутэйшых) і “чужых” (“ненаськіх”), у супрацьпастаўленні “мы - яны”.

Асновай этнічнай самасвядомасці, апрача мовы, з’яўляецца гістарычная памяць, адносіны да Бацькаўшчыны, усваенне культурных здабыткаў свайго народа, нацыянальны менталітэт (ад французскага “склад душы”, “лад мыслення”). Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ называла сябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравіліся пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

Матэрыяльная і духоўная культура базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну найперш са старажытнарускага часу, а таксама на новаўвядзеннях, запазычаннях у суседніх народаў.

Як праблема паходжання беларусаў, так і праблема паходжання назвы “Белая Русь” да канца не высветлена.

  1. Белая Русь – прыгожая (Макарый, XYI ст.)

  2. Многа снегу – (Герберштэйн, XYI ст.)

  3. Вольная ад татар (Тацішчаў, XYIII ст)

  4. Жыхары светлавалосыя і светлавокія (Янчук, XX чт.)

  5. Хрысціянская, а не язычніцка (Юхо)

  6. Белы колер народнага адзення (Караткевіч)

У гістарычных дакументах XII ст. тэрмін “Белая Русь” ужываўся ў дачыненні да Уладзіміра-Суздальскага княства, толькі ў XIII ст. у адносінах да Смаленскіх, Пскоўскіх і ўсходнебеларускіх зямель. Між іншым, у большасці пісьмовых крыніц XIY – XYI стст. (у запісах чужаземцаў, летапісах, хроніках) адлюстроўваюцца уяўленні аб “Белай Русі” як тэрыторыі, што ахоплівае ўсе або значную частку рускіх зямель (Паўночна-Усходняя Русь, Наўгародска-Пскоўскія землі, усю або ўсходнюю частку Беларусі, частку Украіны у межах ВКЛ). Асноўным цэнтрам “Белай Русі” ў чужаземных крыніцах да с. XYI ст. называецца Масква. У рускіх крыніцах XY ст. “Белая Русь” атаясамліваецца з “Вялікай Маскоўскай Руссю”.

У канцы XY – XYI стст. у літаратурных крыніцах усё больш выразна прасочваюцца уяўленні аб Белай Русі як адасобленай уласна беларускай ці беларуска-ўкраінскай або беларускай і часткова рускай тэрыторыі. Такім чынам, у сярэдзіне XYI ст. тэрмінам Белая Русь сталі называць тэрыторыю Міншчыны, Гродзеншчыны, а ў XYIIXYIII стст. тэрмін Белая Русь распаўсюдзіўся і на Палессе.

Тэрмін “Чорная Русь ” паступова замацаваўся за заходняй часткай “Белай Русі”. Гэты тэрмін у крыніцах упамінаецца пазней, чым “Белая Русь”. Упершыню гэта назва ўпамінаецца ў XIII ст. (1284 г.) і называла не заходнюю частку тэрыторыі сучаснай Беларусі, а Галіцка-Валынскую зямлю (сучасная Украіна). Як назва этнічнай тэрыторыі пачынае замацоўвацца з канца XYI ст.

Часцей за ўсё найменне тлумачаць па-рознаму:

  1. Супрацьпастаўленне тэрміну “Белая Русь”

  2. Чорная Русь – залежная тэрыторыя (Салаўёў)

  3. Чорная – язычніцкая (Юхо)

  4. Гэтая назва дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер азначае захад, а белы – усход (Піліпенка).

З канца XYIII ст. тэрмін “Чорная Русь” перастаў ужывацца, паглынуўся тэрмінам “Белая Русь”.

Сучасная форма назвы Беларусь стала ўжывацца ў канца XYIIIXIX стст., а яе пашырэнне на ўсю сучасную тэрыторыю краіны адбывалася яшчэ пазней і было звязана з развіццём наыянальнага руху і працэсамі фарміравання беларускай нацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]