В.Дунін-Марцінкевіч Біяграфія
.doc“Пінская шляхта” (1886) – новы этап творчасці В.Дуніна-марцінкевіча. Гэта вострая, знішчальная сатыра на бюракратычна-чыноўніцкую сістэму ўлады ў царскай Расіі.
Увасабленнем непарушнага стану рэчаў, абсурднасці законаў і суда, які карае невінаватых за тое, што яны невінаватыя, з’яўляецца станавы прыстаў Кручкоў. На першы погляд, гэта невук, які блытае законы і нават не ведае, колькі дзён у месяцы, выклікае ў чытача ўсмешку. Аднак перад намі хітры і нахабны “судовы чалавек”, для якога проста не існуе законаў у дзяржаве, заснаванай па самадурстве, гвалце, ашуканстве. Як таленавіты акцёр, ён на хаду прыдумляе свае законы, выкарыстоўваючы іх ва ўласных інтарэсах.
Пінская шляхта настолькі прыніжана і запалохана самадурствам царскіх чыноўнікаў, што прымае на веру любое групства, якое сыходзіць ад “найяснейшай кароны” яе палітычная дрымотнасць і духоўная абмежаванасць – якасці ўзаемазалежныя, народжаныя адной грамадска-палітычкай з’явай. В.Дунін-Марцінкевіч смяецца з гэтай шляхты, якая лічыць за абразу мужыцкае званне і ў той жа час дазваляе здзекавацца з сябе прадстаўнікам улады.
Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавічкі пабіліся з-за таго, што першы абазваў другога мужыком. З гэтага дробнага бытавога канфлікту і вынікае судовая справа, якая ператвараецца ў справу вялікай грамадскай значнасці.
Тая шляхта, што страціла гонар, вартая толькі з’едлівай іроніі.
Сам пісьменнік быў неардынарнай творчай асобай. Уся яго практычная дзейнасць у галіне тэатра і драматургіі, на ніве асветы была ўвасабленнем веры ў маральныя і разумовыя здольнасці чалавека, незалежна ад яго грамадскага стану. Усё жыццё пісьменнік клапаціўся пра асвету народа. У яго доме працавала школа, дзе выкладалі дочкі пісьменніка.
Мы ўжо адзначалі шырокае выкарысктанне Дуніным-марцінкевічам фальклорных твораў. Пісьменнік паэтызуе старажытныя звычаі і абрады беларусаў (купалле, жніво, вяселле).
Літаратурна-грамадская дзейнасць В.Дуніна-Марцінкевіча стала жывай плённай традыцыяй для многіх пакаленняў беларускіх пісьменнікаў, яна і сёння з’яўляецца ўзорам самаахвярнай адданасці справе духоўнага адраджэння роднага краю.