Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Тэма 2

.pdf
Скачиваний:
10
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
304.35 Кб
Скачать

Таму да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду – энеаліт ці меднакаменны век.

Вялікіх памераў дасягнула здабыча і апрацоўка крэмню ў Краснасельскіх шахтах. У апрацоўшчыкаў з’явіўся новы прыём, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Пасля нанясення струменчатай рэтушы (насечкі крыж на крыж) на рэжучыя грані, вытворчыя паказчыкі прылад значна павялічваліся. Відавочныя поспехі ў гаспадарчым развіцці суадносна адбіліся і на жыцці людзей. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Каменных сякер патрабавалася ўсё болей і болей – адбываўся пераход да земляробства, яно паступова станавілася галоўнай галіной гаспадаркі, а для яго развіцця патрабавалася высякаць лес. З гэтых умоў нарадзілася своеасаблівая форма земляробства – ляднае ці падсечна-агнявое. Сутнасць яго была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, давалі дрэвам высахнуць (1-2 гады), потым іх спальвалі і на ўзбагачонай попелам глебе атрымлівалі на працягу каля 4-5 год добры ўраджай. А потым зноў праводзілі такую ж аперацыю. Глебу ўжо апрацоўвалі не толькі матыкай, але і ралам (драўляным простым плугам), у які ўпрагалі валоў ці каня. Такім чынам, жывёлагадоўля і земляробства з самага пачатку былі цесна звязаны паміж сабой і распаўсюджваліся па Беларусі сінхронна.

Хуткае распаўсюджанне новых вытворчых форм гападаркі звязана не толькі з відавочнымі іх перавагамі над прысвайваючай гаспадаркай, а яшчэ і са з’яўленнем на Беларусі новага насельніцтва – індаеўрапейцаў, якія па ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця значна пайшлі наперад у параўнанні з мясцовым (аўтахтонным) насельніцтвам.

Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). У гэтага старажытнага народа асноўным заняткам была жывёлагадоўля. Тут індаеўрапейцы дасягнулі значных поспехаў. Але па нейкіх умовах – кліматычных ці дэмаграфічных (якаснае харчаванне – хуткі рост насельніцтва) – яны вымушаны былі пачаць сваю доўгую вандроўку. Была адна акалічнасць, якая значна палегчыла гэтым людзям падарожнічаць, гэтая акалічнасць – вынаходніцтва кола. Старажытныя індаеўрапейцы сканструявалі павозкі, у якія запрагалі валоў і перавозілі свой няхітры скарб з аднаго луга на другое. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыторыі – ад Індыі да Атлантычнага акіяна, утварыў самую вялікую сучасную моўную сям’ю – індаеўрапейскую, куды ўваходзяць славяне, балты, германцы і іншыя народы. Дзякуючы рухаваму ладу жыцця індаеўрапейцы стварылі развітую мову (яны шмат чаго бачылі і давалі новым з’явам свае назвы, ці займалі іх ад мясцовага насельніцтва). Амаль пастаянныя сутычкі з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што асноўным заняткам мужчын акрамя жывёлагадоўлі стала вайна. Аб гэтым гаворыць і назва адной з беларускіх археалагічных культур бронзавага веку – культура баявых сякер. Вайна (а таксама новыя вытворчыя формы гаспадаркі) паставіла менавіта

мужчыну на першае месца ў сацыяльнай іерархіі першабытнага грамадства. Так, у індаеўрапейцаў існавала патрыярхальная ці бацькоўская родавая абшчына. Асноўныя пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын, такі лад кіраўніцтва зваўся “ваенная дэмакратыя”. Але ўжо пачала складвацца і асабістая няроўнасць у родавым грамадстве.

Усё гэта індаеўрапейцы прынеслі і на Беларусь, дзе яшчэ існаваў матрыярхат, а мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва толькі пачало пераходзіць да вытворчых форм гаспадаркі. Аўтахтоннае насельніцтва беларускіх зямель – гэта фіна-вугорскія плямёны, светлавалосыя, з блакітнымі вачыма, а прышлыя індаеўрапейцы – з цёмнымі валасамі, каравокія. На Беларусі пачалі адбывацца асіміляцыйныя працэсы. Ваяўнічыя індаеўрапейцы не выконвалі забаронаў экзагаміі і эндагаміі, бо яны былі заваёўнікамі. Яны бралі жонак з аўтахтонных плямёнаў і так разбурылі прынцып эндагаміі – забарону браць шлюб па-за межамі свайго племені. Плямёны фіна-вуграў часткова былі выціснуты на поўнач, часткова асіміляваны, а беларускія землі ўвайшлі ў тэрыторыю засялення старажытных балтаў (крыху далей, на захадзе, з імі суседнічалі старажытныя славяне – так сама індаеўрапейцы).

На Беларусі археолагі вызначаюць некалькі вялікіх археалагічных культур, што звязваюцца з індаеўрапейцамі – качэўнікамі. Гэта культура баявых сякер (адметныя прыкметы – разнастайная танкасценная кераміка, у тым ліку кружкі, і, па назве культуры – наяўнасць сякер спецыфічнай формы), культура шнуравой керамікі (назва ад адметнага ўпрыгожвання керамікі), тшцінецкая археалагічная культура (адметнасць – цюльпанападобная кераміка).

Такім чынам, галоўныя здабыткі людзей на беларускай зямлі ў бронзавы век:

станаўленне новай формы грамадскага ладу – патрыярхату;

адбыўся першы вялікі падзел грамадскай працы на земляробства і жывёлагадоўлю;

выраслі памеры абмену, у тым ліку міжрэгіянальнага;

з’явілася прыватная ўласнасць;

з’віліся касмаганічныя рэлігійныя ўяўленні (прадстаўленні аб тым, як утварылася наваколле), больш увагі сталі ўдзяляць культу продкаў.

Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Жалезная руда досыць шырока сустракаецца на Беларусі ў выглядзе лугавой ці балотнай руды. З яе выплаўлялі жалеза ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах. Першы метад плаўкі – сырадутны. Сутнасць яго ў тым, што ў домніцу загружалі драўляны вугаль і руду, печку замазвалі глінай, але заставаліся невялікія адтуліны, праз якія з дапамогай трубаксоплаў і мяхоў нагняталася паветра. Тэмпературы было недастаткова, каб поўнасцю выплавіць жалеза з руды, таму жалезістая маса – крыца, што атрымлівалася ў канцы працэсу, мела вялікую колькасць дамешкаў і

патрабавала доўгай апрацоўкі кавалём. Тым не менш, з’яўленне жалеза і жалезных прылад працы зрабіла вялікі тэхнічны пераварот.

Па-першае, з дапамогай больш дасканалых жалезных прылад працы, сякеры і матыкі, значна ўзрасла роля земляробства (дакладней – падсечнаагнявога ці ляднага), яно ўжо цвёрда ўсталявалася ў якасці самай галоўнай формы гаспадаркі. Разам з тым узрасла роля жывёлагадоўлі і, наадварот, знізілася роля збіральніцтва, палявання і рыбалоўства. Акрамя таго, развіваліся апрацоўка косці і дрэва, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства – заняткі, якія значна пазней вылучацца ў асобныя рамёствы. Людзі сталі атрымліваць больш прадукцыі на аднаго чалавека ў параўнанні з папярэднімі гістарычнымі перыядамі. З’явіліся даволі значныя запасы і накапленні прадукцыі. Па-другое, сталі вырабляць з жалеза не толькі прылады працы, але і зброю. Павялічыліся супярэчнасці паміж родамі што выклікала рост ваенных сутычак. Пры гэтым асноўнай мэтай сутычак з’яўлялася імкненне захапіць як мага болей матэрыяльных каштоўнасцяў і рабоў. Упершыню з’явілася эксплуатацыя чалавека чалавекам у форме дамашняга ці патрыярхальнага рабства.

Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы – неўмацаваныя пасёлкі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчам, дзе насельніцтва хавалася ў выпадку ваеннай пагрозы. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі месціліся гаспадарчыя збудаванні. На пачатак жалезнага веку сталыя пазіцыі займаў патрыярхальны род. Паходжанне там вялося па бацьку, яго нашчадкі-мужчыны заставаліся ў родзе. Яны атрымлівалі ўсю маемасць сям’і.

Этнічна насельніцтва Беларусі на працягу жалезнага веку значна змянілася. У раннім жалезным веку тэрыторыю Беларусі засяляла некалькі племянных груп (археалагічных культур), якія вызначаліся агульнай тэрыторыяй, асаблівасцямі пабудовы жытлаў і тыпам пасяленняў, падобнасцю пахавальных абрадаў, і, як і раней, асаблівасцямі вытворчасці керамікі і прылад працы.

На тэрыторыі Палесся (поўдзень Беларусі) жылі плямёны мілаградскай культуры. Адметнасць гэтай культуры – гліняныя фігуркі жывёл, якія па меркаванню даследчыкаў мелі культавае прызначэнне. Крыху пазней, з 3 ст. да н.э. гэтую тэрыторыю засялілі плямёны зарубінецкай культуры, насельніцтва якой падтрымлівала сувязі са скіфамі, кельтамі, грэчаскімі гарадамі Прычарнамор’я (аб гэтых сувязях гавораць археалагічныя знаходкі).

У ранні жалезны век цэнтральную Беларусь засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі (выраблялі вастрарэбныя гаршкі са штрыхаванай паверхняй). Яшчэ адна адметнасць гэтай культуры – будаўніцтва асобных жытлаў для сям’і з ачагом у цэнты пабудовы (прыкмета балтаў). На поўначы Беларусі месціліся плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры (выраблялі спачатку каменныя, потым металічныя прылады працы, кераміка

– гладкасценныя слоікападобныя пасудзіны. Усе гэтыя культуры, верагодней за ўсё, належаць продкам балтаў.

Дзесьці ў IV – VI стст. адбылася падзея, якая носіць назву “вялікае перасяленне народаў”. З азіяцкіх стэпаў у Еўропу прыйшла вялікая колькасць качэўнікаў – гунаў і іншых народаў. Гэта прымусіла стала існаваўшыя на сваіх тэрыторыях народы перасяляцца на значныя адлегласці. Не пазбеглі перасяленняў і славяне, якія жылі на тэрыторыі паміж Віслай і Одэрам. Адзін з напрамкаў рассялення славян закрануў і Беларусь. Ужо ў 5-7 стст. н.э. на поўдні Беларусі з’явіліся прыкметы археалагічных культур, якія маюць ці славянскае паходжанне, ці атрымалі ад іх вялікі ўплыў, гэта калочынская, пражская, у цэнтры Беларусі – банцараўская культуры. Галоўнымі “славянскімі” прыкметамі з’яўляюцца: тып жылля – паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле, простая карычневая кераміка без арнаменту. Нябожчыкаў славяне спальвалі і хавалі попел у паўсферычных курганах. Гэтыя культуры праіснавалі да 7-8 стагоддзяў нашага часу, калі славяне масава з’явіліся на нашай тэрыторыі і хутка занялі ўсю Беларусь. Мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва было асімілявана. Гэтаму паспрыяла больш высокая ступень гаспадарчага развіцця славян у параўнанні з мясцовым насельніцтвам. Славяне прынеслі новую форму земляробства, што змяніла на некаторых асвоеных тэрыторыях лядную сістэму. Гэта новая форма – ворнае земляробства і новая прылада – саха з жалезным наканечнікам.

Адначасова з засяленнем беларускіх земляў у славян адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага. Гэтаму спрыяла менавіта ворнае земляробства. Яно садзейнічала ўзнікненню адасобленай гаспадаркі малой сям’і, што вызвала распад абшчыны, звязанай кроўным сваяцтвам. Родавая абшчына паступова саступала месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.

Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры. У выніку такой асіміляцыі да IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб’яднанняў (протанароднасцяў ці протадзяржаў) – згодна з летапісамі – “княжэнняў”. З іх на Беларусі – 3 аб’яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы (дакладней – крывічы-палачане).

Крывічы – мелі этнавызначальную прыкмету – драцяныя скроневыя (вісочныя) кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі. Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Этнавызначальная прыкмета дрыгавічоў – спіральныя скроневыя кольцы. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі і іх этнавызначальная прыкмета – сяміпромневыя скроневыя кольцы.

3. Грамадскі лад і гаспадарчая дейнасць усходніх славян у перыяд ранняга Сярэднявечча (VI – VIII ст.)

Старажытныя летапісы перадаюць паданні, з якіх вынікае, што славяне не былі абарыгенамі на абшарах лясной зоны Усходняй Еўропы. Паводле паведамлення летапісаў, славяне пачаткова жылі на Дунаі. Адны даследчыкі лічаць, што спачатку славяне знаходзіліся ў Вісла-Одэрскім міжрэччы, іншыя адстойваюць думкі аб лакалізацыі славян у прыпяцка-сярэднедняпроўскім рэгіёне, трэцяя група вучоных змяшчае славян на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра. У VI ст. славяне ўключыліся ў працэс Вялікага перасялення народаў. Яны сяліліся на землях Візантыйскай імперыі, з'явіліся на Балканах. На ўсходзе славяне паступова выйшлі да вярхоўяў Дняпра, Дона і Акі, Ладажскага возера. Розныя славянскія плямёны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, грамадскім жыцці, побыце і культуры. Таму сацыяльнаэканамічныя з'явы ва ўсіх славян у раннім сярэднявеччы адбываліся прыкладна аднолькава.

Візантыйскі гісторык VI ст. Пракоп Кесарыйскі пісаў: "Гэтыя плямёны не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраўстве, і таму ў іх шчасце і няшчасце ў жыцці абмяркоўваюцца разам". Адсюль вынікае, што ў славян у VI-VIII стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. Гэта пацвярджаецца звесткамі пра славян Маўрыкія: "Іх ніякім чынам нельга схіліць да рабства ці падпарадкавання ў сваёй краіне... Тых, хто знаходзяцца ў іх у палоне, яны не трымаюць у рабстве, як іншыя плямёны, на працягу неабмежаванага часу, але абмяжоўваюць (тэрмін рабства) пэўным часам і прапаноўваюць ім на выбар: ці жадаюць яны за пэўны выкуп вярнуцца дадому ці жадаюць заставацца там (дзе яны знаходзяцца) у становішчы свабодных і сяброў".

Няма сумнення ў тым, што ў славян існавалі рабства і гандаль рабамі. Колькасць рабоў папаўнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сотням і тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць іх у рабства ці атрымаць за іх выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заставался сярод славян як свабодныя.

У славян адбываўся працэс разлажэння родавых адносін. Змяненні ў жыцці славян адлюстроўваў "Земляробчы закон", які быў складзены ў другой палове VIII ст. і прымяняўся на тэрыторыі Усходняй Рымскай імперыі пасля засялення яе славянамі. Гэта помнік звычаёвага права, які ствараўся на працягу доўгага часу. Паводле яго даных, у славян вярхоўным уладальнікам зямлі з'яўлялася суседская абшчына. Але ворныя землі былі ў прыватным уладанні абшчыннікаў. Лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. Пашыраючы свае палі, земляробы рабілі заімкі, выпальваючы дрымучыя лясы. У славян працягвала існаваць сельская абшчына.

Ворныя землі, якія апрацоўваліся земляробамі паасобку, ужо сталі адасабляцца як уласнасць асобных абшчын"ікаў. "Земляробчы закон" забараняў парушэнне мяжы чужога валодання. Селянін, які заараў чужую

зямлю, пазбаўляўся расчышчанага ўчастка, але не прысуджаўся да пакарання. Уласнасць на зямлю яшчэ поўнасцю не замацавалася.

Славянскай абшчыне быў уласцівы дуалізм, "характэрны для ўсялякай суседскай абшчыны. Гэты дуалізм заключаўся ў супрацьлегласці паміж старымі правамі абшчыны як калектыва і правамі селяніна-ўласніка, які паступова вызваляўся з-пад кантролю абшчыны. Земляроб быў і непасрэдным вытворцам, які працаваў на зямлі, і яе ўладальнікам. Паміж членамі абшчыны ўзнікала расслаенне. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі.

"Земляробчы закон" ведае і рабскую працу. Рабы названы ў пяці артыкулах гэтага закона ў якасці пастухоў. Цяжка сказаць, ці выкарыстоўвалася праца пастухоў толькі ў жывёлагадоўлі, ці яна прымянялася таксама ў іншых сферах гаспадарчай дзейнасці.

Уславянскім грамадстве ў VI-VII стст., паводле пісьмовых крыніц - паведамленняў Пракопа Кесарыйскага і Маўрыкія, вызначаліся тры сацыяльныя групы. Першая група свабодных і ў маёмасна-сацыяльным сэнсе раўнапраўных абшчыннікаў, якія складалі выключную большасць родаплемянных славянскіх аб'яднанняў. Другая група - рабы. Трэцяя група - кіруючая вярхушка - племянная славянская знаць.

Тады ў славян існавала малая сям'я, пра што сведчаць памеры жытла. Квадратныя паўзямлянкі мелі плошчу ад 6 да 20 м2. Сярэдняя плошча складала 10-12 м2. Вакол жытла размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Тут захоўваліся прылады працы, асабістыя рэчы. Гэта сведчыць аб вядзенні малой сям'ёй самастойнай гаспадаркі. Адначасова ў славян захоўвалася таксама вялікая сям'я. Паўзямлянкі ў шэрагу выпадкаў размяшчаюцца групамі ("кустамі" ці "гнёздамі") на невялікай адлегласці. Яны звычайна налічваюць ад 4 да 10 пабудоў у групе. Гаспадары гэтых паўзямлянак - члены вялікай сям'і (патраніміі), былі звязаны агульнымі гаспадарчымі інтарэсамі, відаць, кроўнароднаснымі сувязямі, культам аднаго продка.

Учасы засялення Балканскага паўвострава ў славян захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Занятая тэрыторыя размяркоўвалася ў адпаведнасці з племянным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала і стварала свае паселішчы. Аднак у выніку вялікага перамяшчэння славянскіх мае, якія рознымі шляхамі траплялі на Балканскі паўвостраў, адбываліся значныя перамяшчэнні асобных плямён, і нярэдка здаралася так, што ў адной вобласці абасноўваліся групы розных плямён. Тут родаплемянныя прынцыпы саступалі месца тэрытарыяльным. Гэтым тлумачыцца тое, што назвы некаторых славянскіх плямён былі новымі. Яны звязаны не з імем якога-небудзь роданачалыгіка, а з мясцовай назвай. У візантыйскіх крыніцах VII-VIII стст. занятая кожным асобным племем вобласць звычайна носіць назву "славінія", што мае этнічна абагульняючы сэнс. На балканскіх землях з'явілася значная колькасць "славіній", якая адпавядала расселеным тут славянскім плямёнам. На чале асобных плямён, г. зн. асобных славіній, працягваў знаходзіцца племянны правадыр.

Захоп вялікіх абласцей выклікаў сур'ёзныя змены сацыяльнай структуры славянскіх плямён. У першую чаргу памнажае свае багацці ваенна-племянная вярхушка. У яе рукі трапляла ільвіная доля здабычы - рабы, зброя, жывёла, каштоўнасці. Потым яна становіцца ўладальнікам найбольш пладародных зямель на захопленай тэрыторыі. У выніку перасялення быў дадзены новы штуршок працэсу маёмасна-сацыяльнага расслаення, што па сутнасці азначала крок у бок дзяржаўнай арганізацыі [6].

Ваеннае кіраўніцтва звычайна Дазваляла правадырам вылучыцца з асяроддзя астатняй родаплемянной арыстакратыі. Іх апорай станавілася дружына - аб'яднанне прафесійных воінаў, якія страцілі сувязь са сваімі родамі і абшчынамі. У дружыне адзіным сувязным звяном станавілася асаоістая адданасць правадыру і зацікаўленасць у яго поспехах.

Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання - вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Пры гэтым народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Такая форма арганізацыі грамадства і яго кіравання з часоў надрукавання вынікаў даследаванняў Люіса Моргана атрымала назву "ваеннай дэмакратыі".

Эпоха ваеннай дэмакратыі - гэта час несупынных міжпляменных войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся рабаўніцтвам. Пераможцы захоплівалі жывёлу, зерне, футры і рабоў. Паўсядзённая пагроза ваеннага нападу з боку чужых плямён выклікала неабходнасць у абарончых збудаваннях. Пасёлкі размяшчаліся на мысах стромкага берага ракі і ўмацоўваліся з напольнага боку валам і ровам. Плошча ўмацаваных гарадзішчаў звычайна невялікая (45 х 85 м). На тэрыторыі Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў банцараўскай археалагічнай культуры V-VII стст., аб чым. гаварылася вышэй. Паўсюдна ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства, да ўтварэння дзяржавы. Месца ваеннай дэмакратыі ў агульнай перыядызацыі першабытнага грамадства знаходзіцца на яго заключным этапе, напярэдадні ўзнікнення дзяржавы.

Узнікалі племянныя органы кіравання, а з імі - племянная арыстакратыя. З яе асяроддзя вылучаліся правадыры, адной з галоўных функцый якіх становіцца кіраванне ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных аб'яднаннях звычайна вылучаліся два тылы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадствах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваенныя, а таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны - ваенны - кіраўнік. З цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, і ваеннымі правадырамі ўзнікла барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.

Некаторыя даныя аб грамадскім ладзе ў славян можна атрымаць з мовазнаўства. Мовазнаўцы лічаць, што распад праславянскай мовы адбываўся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. З гэтых даных вынікае, што ў часы Вялікага перасялення народаў у славян на чале роду стаяў рэальны старэйшына-самы стары, вопытны, а таму паважаны прадстаўнік роду.

Магчыма, гэта быў дзед, а начале племя станавіўся правадыр ("вождь"). Вельмі верагодна, што такі галава першапачаткова выбіраўся на савеце ці вечы. Ён быў часовым правадыром для выканання якой-небудзь канкрэтнай заданы, напрыклад ваеннай.

Упраславянскім слоўніку былі тэрміны, якія адлюстроўвалі ваенную лексіку. Так, існавала некалькі абазначэнняў бітвы - "бітва", "бой", "вайна". Таксама было некалькі слоў для абазначэння войска-"войска", "дружына", "полк". Можна нагадаць некалькі назваў воіна - "воін", "лучнік", "коннік". Выкарыстоўвалася слова "меч", запазычанае з германскай мовы. Гэта сведчыць аб тым, што племянным княжанням была ўласціва і некаторая ваенная функцыя абароны сваёй тэрыторыі, сваёй маёмасці і захопу чужога дабра.

Уславянскай мове да VI-VII стст. н.э. складвалася элементарная тэрміналогія, звязаная з правам: "рад", "парадак", "судзіць", "закон", "віна", "кара". Аднак у ёй няма агульнаславянскага слова для абазначэння дзяржавы. Найбольш старажытны тэрмін "держава" ў гэтым значэнні прысутнічае не ва ўсіх мовах. Паказальна, што запазычанымі з'яўляюцца назвы амаль усіх прадстаўнікоў пануючага слоя і асабліва кіраўнікоў дзяржавы: слова "князь" паходзіць з гоцкай мовы "кунінг", "кесар" - ад рымскага імя Цэзар, "кароль" - ад імя франкскага кіраўніка Карла Вялікага (у славян для абазначэння сваіх уладароў пачало выкарыстоўвацца не раней X ст.). Славянскае па паходжанні слова "вождь" азначала племяннога кіраўніка, і толькі слова "владыка" магло азначаць кіраўніка буйнога калектыву людзей тыпу дзяржавы ці рэгіёна.

Як бачна, у праславянскай мове да VI-VII стст. існавала лексіка, якая сведчыць аб сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў грамадстве, але лексіка для абазначэння асноўных дзяржаўных паняццяў яшчэ не склалася. Гэта звязана з тым, што найбольш старажытныя славянскія дзяржавы ўтварыліся ўжо пасля распаду праславянскага адзінства ў выніку рассялення славян і ўваходжання іх у кантакты з прадстаўнікамі іншых народаў.

Такім чынам, у славян VI-VIII стст. адбываўся распад родавых адносін. Яшчэ захоўваліся такія рэшткі родавых адносін, як, напрыклад, вялікая патрыярхальная сям'я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць іх назвы, складваліся на тэрытарыяльнай аснове і былі аб'яднаннем тэрытарыяльных абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні са старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца першнаперш падзелам падданых дзяржавы па тэрытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльнаплемянной арганізацыі, якая аб'ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.

Спіс літаратуры:

1.150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2.Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

3.Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

4.Шымуковiч С.Ф. / Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка I. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп.

Беларусь, 2005. – 235 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]