Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Пытанні для самакантролю

.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
20.83 Кб
Скачать

РАЗДЗЕЛ 1 МОВА Ў ГРАМАДСТВЕ

  1. Якую ролю выконвае мова ў жыцці грамадства, нацыі, асобнага чалавека?

  2. Назавіце функцыі мовы. Вызначце асноўныя.

  3. Што такое мова, маўленне, маўленчая дзейнасць?

  4. Назавіце разнавіднасці маўлення.

  5. Што такое тэкст?

  6. Назавіце тыпы тэкстаў, дайце ім азначэнне.

  7. Якое месца ў сусветнай моўнай прасторы займае беларуская мова?

  8. Якія моўныя групы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў?

  9. Што азначае выраз «мёртвая мова»? Прывядзіце прыклады такіх моў.

  10. Вызначце асноўныя этапы ў гісторыі развіцця беларускай літаратурнай мовы. Ахарактарызуйце іх.

  11. Дайце ацэнку сучаснай моўнай сітуацыі ў Беларусі.

  12. У якіх формах існуе нацыянальная мова?

  13. Назавіце асноўныя прыметы літаратурнай мовы.

РАЗДЗЕЛ 2 ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ

  1. Што азначае паняцце «білінгвізм»? Назавіце яго разнавіднасці.

  2. Чым абумоўлена ўзнікненне інтэрферэнцыі?

  3. Прывядзіце прыклады інтэрферэнцыі на розных моўных узроўнях.

  4. Што рэгулююць арфаэпічныя нормы маўлення?

  5. Што рэгулююць акцэнталагічныя нормы маўлення? Прывядзіце прыклады слоў з рускай і беларускай моў, у якіх не супадае месца націску.

  6. Што рэгулююць арфаграфічныя нормы маўлення?

  7. У чым заключаюцца законы акання, якання, дзекання, цекання ў беларускай мове? Прывядзіце прыклады.

  8. Раскажыце аб правілах пастаноўкі апострафа. Прывядзіце прыклады слоў, у якіх у рускай мове пішацца мяккі знак, а ў беларускай мове – апостраф.

  9. Што новае было ўведзена ў правапіс вялікай і малой літар (паводле новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі)?

  10. Што рэгулююць марфалагічныя нормы?

  11. Растлумачце розніцу ў скланенні рознаскланяльных назоўнікаў і назоўнікаў 1-га скланення. Прывядзіце прыклады.

  12. Ад чаго залежаць склонавыя канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне? Прывядзіце прыклады.

  13. Як утвараюцца ступені параўнання якасных прыметнікаў? Прывядзіце прыклады.

  14. Ад чаго залежаць асабовыя канчаткі дзеясловаў?

  15. Якія формы дзеепрыметнікаў пашыраныя ў беларускай мове; якія малаўжывальныя (непажаданыя)? Прывядзіце прыклады.

  16. Што рэгулююць сінтаксічныя нормы маўлення?

  17. У якіх словазлучэннях выразна выяўляецца нацыянальная спецыфіка беларускай мовы?

  18. На што трэба звяртаць увагу пры каардынацыі дзейніка і выказніка ў ліку і родзе?

РАЗДЗЕЛ 3 ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

  1. Што абазначаюць паняцці «лексіка», «лексікалогія»?

  2. Што такое слова?

  3. Чым адрозніваюцца лексічнае і граматычнае значэнні слова?

  4. Якія словы называюцца адназначнымі?

  5. Якія словы называюцца мнагазначнымі?

  6. Што абазначаюць паняцці “прамое і пераноснае значэнні слоў”?

  7. Што такое амонімы? Прывядзіце прыклады.

  8. Што такое сінонімы? Якую ролю адыгрываюць сінонімы ў мове?

  9. Якія словы называюцца антонімамі?

  10. Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле паходжання?

  11. Якія словы называюцца спрадвечна беларускімі?

  12. Што такое запазычаная лексіка?

  13. Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле актыўнасці выкарыстання?

  14. Чым адрозніваецца актыўная лексіка ад пасіўнай?

  15. У чым адметнасць устарэлых слоў? Прывядзіце прыклады гістарызмаў і архаізмаў.

  16. Што такое неалагізмы? Да якога часу словы застаюцца неалагізмамі?

  17. Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле сферы яе выкарыстання?

  18. Якія словы адносяцца да агульнаўжывальнай лексікі?

  19. Што ўяўляе сабой лексіка абмежаванага ўжывання? На якія групы яна падзяляецца?

  20. У чым спецыфіка дыялектнай, спецыяльнай і жаргоннай лексікі? Прывядзіце прыклады.

  21. Як падзяляецца лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі?

РАЗДЗЕЛ 4 СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА

  1. Што абазначаюць паняцці «тэрмін», «тэрміналогія»?

  2. Чым адрозніваецца тэрмін ад агульнаўжывальных слоў?

  3. Як суадносяцца паміж сабой тэрміны і прафесіяналізмы?

  4. Назавіце прыметы тэрмінаў.

  5. Што такое наменклатурныя назвы (номены)?

  6. Якія тыпы тэрмінаў выдзяляюцца ў залежнасці ад будовы?

  7. Ахарактарызуйце часцінамоўную прыналежнасць тэрмінаў.

  8. Якія прыклады тэрмінаў-сінонімаў і тэрмінаў-антонімаў вы можаце прывесці ў межах тэрмінасістэмы сувязі?

  9. Па якіх прычынах узнікаюць варыянтныя і сінанімічныя тэрміны?

  10. На якія групы падзяляюцца тэрміны паводле паходжання?

  11. Якімі шляхамі пранікаюць у беларускую мову іншамоўныя тэрміны?

  12. Назавіце пашыраныя ў тэрміналогіі структурныя кампаненты іншамоўнага паходжання.

  13. Назавіце асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў. Растлумачце іх сутнасць, прывядзіце прыклады.

  14. Якія суфіксы найбольш прадуктыўныя ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў?

  15. Якія прэфіксы ўдзельнічаюць ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў? Якія значэнні яны ўносяць?

  16. Якія традыцыі тэрмінатворчасці 20–30-х гадоў ХХ ст. выкарыс­тоў­ваюц­ца ў наш час?

  17. Якую ролю адыграла ў распрацоўцы тэрміналогіі Навукова-тэрміналагічная камісія?

  18. Якія прынцыпы стварэння новых тэрмінаў былі распрацаваны Навукова-тэрміналагічнай камісіяй?

  19. Чым характарызуецца тэрміналогія, распрацаваная Навукова-тэрміналагічнай камісіяй?

  20. Якія фактары ў пачатку 30-х гадоў ХХ стагоддзя паспрыялі фарміраванню тэхнічнай тэрміналогіі?

  21. Чым абумоўлена наяўнасць варыятыўнасці ў тэрміналогіі 50–70 га­доў ХХ ст.?

  22. Якімі прычынамі абумоўлена актывізацыя работы ў галіне тэрміналогіі ў 90-ыя гады ХХ стагоддзя?

  23. Якія тэрміналагічныя слоўнікі выйшлі ў 90-я гады ХХ стагоддзя?

  24. Назавіце асноўныя прыёмы тэрмінатворчасці, якія выкарыстоўваюцца ў наш час.

РАЗДЗЕЛ 5 ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ

  1. Што такое функцыянальны стыль маўлення?

  2. Якія стылі маўлення існуюць?

  3. Што такое жанр?

  4. Назавіце сферу ўжывання, формы рэалізацыі, функцыі і вызначальныя рысы навуковага стылю.

  5. Назавіце падстылі навуковага стылю.

  6. Пералічыце жанры навуковага стылю, назавіце іх адметныя асаблівасці.

  7. Назавіце сферу ўжывання, формы рэалізацыі, функцыі і вызначальныя рысы афіцыйна-справавога стылю.

  8. Назавіце падстылі афіцыйна-справавога стылю стылю.

  9. Пералічыце жанры афіцыйна-справавога стылю, назавіце іх адметныя асаблівасці.

РАЗДЗЕЛ 6 КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

  1. Што такое маўленчы этыкет? Акрэсліце ролю маўленчага этыкету.

  2. На якія групы ў залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці падзяляюцца зносіны?

  3. Якімі моўнымі рысамі павінна характарызавацца мова службовай асобы?

  4. Назавіце беларускія формулы-звароты да асобы.

  5. Назавіце этыкетныя маўленчыя формы для вядзення пасяджэння.

  6. Назавіце этыкетныя формы фармулёвак пытанняў.

  7. Назавіце этыкетныя формы выражэння нязгоды.

  8. Пералічыце патрабаванні да публічнага выступлення.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык